*Паво́рніца, повбрніца ’хамут для пары валоў’ (Маслен., Сл. Брэс.). Не зусім ясна з прычыны адсутнасці параўнаўчага матэрыялу. Можна меркаваць, што гэта дэрыват ад прасл. кораня ver‑, vor‑ ’адкрываць, закрываць’, таксама ’злучаць, сціскаць’, (параўн. рус. сворка ’павадок’, чэш. svlrati ’сціскаць’). Гл. ворі, вароты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калыма́га ’даўнейшая карэта з высока размешчаным кузавам’ (ТСБМ), ’калёсы’ (ТСБМ; карм., Мат. Гом.); як прыклад да адказу на пытанне «Павозка для агульных работ» прыводзіцца ў Інстр. I. Што датычыць лексемы ў ТСБМ, гэта відавочнае «слоўнікавае» запазычанне; адносна паходжання калымага ’калёсы’ гл. каламажка1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Багасло́ў, багасло́ўе, рус. богосло́в, богосло́вие, укр. богосло́в, богослі́вʼя і г. д. З ц.-слав. мовы (богословъ, богословиѥ), дзе гэта калька з грэч. θεολόγος, θεολογία, да θεός ’бог’, λόγος ’слова, вучэнне’. Так і ў іншых слав. мовах. Падрабязней гл. Шанскі, 1, Б, 150–151.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Базграні́на ’ўсялякая ўсячына, мешаніна’, лухта, бязглуздзіца’ (Нас.). Запазычанне з польск. bazgranina ’каракулі, мазня’ (bazgrać ’незразумела пісаць, пэцкаць паперу’; у польск. мове гэта наватвор з XVIII ст., паходжанне яго няяснае, гл. Брукнер, 18; Слаўскі, 1, 29; вельмі няпэўна Махэк₂, 49: пераробка слова skrabač).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баркі ’віціны’ (Шн.). Бясспрэчна, таго ж паходжання, што і рус. ба́рок, укр. ба́рок (мн. ба́рки) ’дручок у возе, ворчык’ (а гэта запазычанне з польск. bark ’ворчык; плячо’; аб паходжанні польск. слова гл. Брукнер, 17; Слаўскі, 1, 27). Параўн. яшчэ Булыка, Запазыч., 37.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Басала́й ’нягоднік, нахабнік’ (Гарэц., Нас., Яруш.), бысыла́й ’нягоднік, абібок, гультай’ (Бяльк.). Рус. басала́й. Гэта апошняе Фасмер (1, 130) лічыць магчымым выводзіць ад рус. бас, бась ’аздабленне’ і ла́ять. Няпэўна. Параўн. яшчэ Львоў, Зб. Петравічу, 318–320, дзе прыводзяцца некаторыя меркаванні адносна паходжання слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Батле́йка (БРС, Др.-Падб.), рус. дыял. (зах.) бетле́йка. Паводле Фасмера, 1, 162, з польск. betlejka ’тс’ (а гэта ад мясцовай назвы Bethlehem, гл. Брукнер, 22). Да гісторыі бел. батлейкі гл. Г. І. Барышаў, А. К. Саннікаў, Беларускі народны тэатр батлейка, Мінск, 1962.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бахун ’расліна багун, Ledum palustre L.’ (Кіс.; былая Вільн. губ.). Фанетыка слова (‑х‑ замест ‑г‑) сведчыць, што гэта слова ўзята з мовы беларуска-літоўскіх палякаў (у польск. мове звычайнае вымаўленне ‑ch‑ замест ‑h‑). Гл. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 65. Параўн. багу́н1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блакірава́ць (БРС). Рус. блоки́ровать, укр. блокува́ти (апошняе, відавочна, з польск. blokować; суф. ‑ирув‑ати ва ўкр. мове няма). Запазычанне з ням. blockierenгэта, можа, з франц. bioquer). Фасмер, 1, 176; Шанскі, 1, Б, 142. Да гісторыі ням. слова гл. Клюге, 85.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́нна ’нянька, якая вучыла дзяцей замежным мовам’ (БРС). Рус. бо́нна, укр. бо́нна. Запазычанне з франц. (можа, і праз ням. Bonne < франц.; Фасмер, 1, 192) bonne ’няня’ (а гэта ад франц. bonne ’добрая’). Гл. Шанскі, 1, Б, 164. Ці не сюды бо́нка ’палюбоўніца’ (Нас.)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)