Казёлак, казёлкі ’расліна Ranunculus acer’ (Касп.). Самастойнае вытворнае ад казёл і суфіксам ак(‑ок) (улічваючы месца націску, не выключаны польскі уплыў). Магчыма, толькі лакальная адаптацыя (словаўтваральная) больш шырока вядомага козелец, гл. там і этымалогія.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паса́да1месца на службе, звязанае з выкананнем пэўных абавязкаў’ (ТСБМ). З польск. posada ’тс’.

Паса́да2 ’сядзіба’ (Бяльк.). Да паса́д2 (гл.).

Паса́да3 ’расада’ (Касп.). Пад уплывам дзеяслова пасадзі́ць ад раса́да (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пне́вішча, пне́ўе, пні́шча, пёння, пе́нішча, пне́шча, ст.-бел. пнеўшчынымесца, пакрытае пнямі, якое засталося ад ссечанага лесу; выкарчаваны лес’ (ТСБМ; Нас.; Сцяшк. МГ; Яўс.; люб., Сл. ПЗБ; Яшк.; Булахаў, Працы, 8). Да пень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыво́лле ’шырокае адкрытае месца; прастора’; перан. ’адсутнасць абмежаванняў; свабода, воля’ (ТСБМ), прыво́лье ’прыволле’ (ТС). Суфіксальныя ўтварэнні ад прым. прыво́льны, які ад во́ля; параўн. рус. приво́лье, укр. приві́лля ’прыволле, раздолле’. Сюды ж прыволіца ’тс’ (Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рача́ліна ’балотная рэчка’ (Яшк.), ’месца стоку талай і дажджавой вады, ручаіна’ (мядз., Нар. словатв.), сюды ж рача́льнік ’затока каля рэчкі’ (віл., Сл. ПЗБ). Утварэнне з падвойнай суфіксацыяй рака + ал + іна. Накшталт балаціна ’забалочаная мясціна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́здараж ’ростань, месца, дзе сходзяцца і разыходзяцца дарогі’ (Байк. і Некр. — з Коласа). Укр. ро́здорож, роздорі́жжя ’тс’. Беларуска-ўкраінская ізалекса, якая да прасл. *orz‑dorg‑ь > раз- (роз-) і дарога (гл.) параўн. раздарожжа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Самані́ца, са́маны ’мох’ (ігн., Сл. ПЗБ). З літ. sãmanos ’мох’ (там жа; Лаўчутэ, Балтизмы, 50 з літ-рай); магчыма, непасрэднай крыніцай было польск. samaniceмесца, зарослае кустамі і мохам’, якое з той жа крыніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Імша́рнік, імша́р ’махавік’ (стол., Жыв. сл., 189; Нар. лексіка, 125). Утворана ад імшара (гл.) з суф. ‑нік ці ад *імшарны суф. ‑ік. Назва паводле месца росту; параўн. махавік, рус. болотовик і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́згалаўе ’падушка (у возе)’ (БРС); ’накладка на пярэднюю вось воза пры перавозцы бярвення’ (Шат.; лях., Янк. Мат.), вузгало́ўе ’частка воза — драўляны брусок над пярэдняй воссю’ (карэліц., Янк. II). Тэрміналагічнае значэнне другаснае, узнікшае шляхам пераносу слова з бытавой сферы; параўн. узгало́ўемесца ў галавах’ і пад. утварэнні ў слав. мовах, якія могуць мець і больш канкрэтныя значэнні: укр. узголо́вʼя ’тс’, польск. wezgłowie ’падушка’, славен. vzglȃvje, серб.-харв. у̀згла̄вљемесца ў галавах’ і ’падушка’, балг. въ́зглаве ’падушка’ і інш., што дазваляе рэканструяваць прасл. vъz‑golvьje ’ўзгалоўе; падушка’. Параўн. вузгал, вузгалавак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мане́ж ’памяшканне або месца для коннага прывода малатарні, ваўначоскі і да т. п., ’месца верхавой язды’, ’арэна цырка’, ’пераносная загародка для дзяцей, якія пачынаюць хадзіць’, ’поле, дзе абучаюцца вайскоўцы’ (ТСБМ, П. С., Хрэст. дыял., Сцяшк., Смул., Шат., Сцяц.; дзярж., ганц., ДАБМ, к. 238). Запазычана з польск. maneż, якое з франц. manège < італ. maneggio ’кіраванне коньмі’ < італ. mano < лац. manus ’рука’ (SWO, 450; Голуб-Ліер, 301). Рус. мане́ж ’тс’ таксама з франц. мовы самастойным шляхам (Фасмер, 2, 568). Сюды ж мане́жыць ’аб’яжджаць каня паводле правіл манежнай язды’, ’мучыць, таміць’ (ТСБМ, Шат.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)