Касы́нка, ’касынка, хустачка’ (ТСБМ, БРС, Сцяшк.). Слова, вядомае толькі ва ўсх.-слав. мовах. Акрамя бел. мовы, гэта лексема ёсць у рус. і ўкр. Параўн. рус. косы́нка ’хустачка трохвугольнай формы на галаву, па шыю’ (зафіксавана ўжо ў Ганчарова, Ляскова і іншых пісьменнікаў). Укр. коси́нка, якое прыводзіць Шанскі без указання крыніц, можа быць русізмам. Паводле Бернекера, I, 585, звязана з прыметнікам *kosъ ’косы’. Шанскі (2, К, 356) удакладняе, што касы́нка — гэта непасрэднае вытворнае ад іменніка рус. косыня ’касынка, хустачка’, якое яшчэ сустракаецца ў дыялектах і з’яўляецца дэрыватам ад прыметніка косой суфіксам ‑ын‑я. Гл. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 11, 179–180.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каці́цца ’нараджаць дзіцянят (пра авечку, казу і некаторых іншых жывёл)’ (ТСБМ, БРС, Касп.), каці́ць ’тс’ (Касп.). Рус. коти́ться ’нараджаць кацянят’; у дыялектах таксама коти́ть, укр. коти́тися, чэш. kotiti se, славац. kotiťsa, польск. kocić się, серб.-харв. kòtiti (se), балг. ко́ти се, славен. kotíti і г. д. Прасл. *kotiti sę ’каціцца’. Этымолагамі выказваецца думка, што першапачаткова дэрывацыя *kotъ*kotiti () не магла быць рэальнай, таму што мелася на ўвазе не кошка, а, напрыклад, важныя ў гаспадарцы жывёлы. Магчыма, аднак, *kot‑ ’кошка’ было аманімічным з нейкім іншым словам, якое адзначала маладую жывёлу. Трубачоў, Эт. сл., 11, 205, прыводзіць лац. catulus ’дзіцяня, шчаня’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арка́н, арка́ніць. Рус. арка́н ’тс’ з XVII ст. (У астраханскіх дакументах — Шанскі, 1, А, 143), дыял. ’вяроўка’, укр. арка́н ’ласо’ ў пісьм. з XVIII ст., польск. arkan ’тс’ з XVII ст. Крыніцай усходнеславянскіх слоў з’яўляецца цюрк. аркан ’вяроўка’, вядомае ў паўночна-каўказскіх цюркскіх мовах, казанска- і крымскататарскіх мовах (Радлаў, Опыт, 1, 288). Першыя маглі быць крыніцай рускага слова, апошняя — украінскага. У беларускай праз рускую (на магчымасць гэтага ўказвае Крукоўскі, Уплыў, 71–74) ці ўкраінскую. Бернекер, 30; Локач, 102; Праабражэнекі, 1, 8; Фасмер, 1, 86; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 28; Дзмітрыеў, Строй, 566; Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 122.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Башта ’гаўптвахта, турма; вежа’ (Нас.); у ст.-бел. з XV ст. (Булыка, Запазыч.; Нас. гіст.; Гіст. лекс., 115). Рус. (XVI ст.) башта, укр. ба́шта (з XVI ст.). Запазычанне з зах.-слав. моў: польск. baszta, чэш. bašta < італ. bastia. Бернекер, 45; Брукнер, 18; Фасмер, 1, 139; Шанскі, 1, Б, 64; Махэк₂, 47–48; Рыхардт, Poln., 33; Рудніцкі, 92. Да еўрапейскіх форм гл. яшчэ MESz, 1, 256 (венг. bástya, там і літ-pa); Клюге, 55. Гіст. лекс., 115, і Булыка, Запазыч., 39, тлумачаць гэта слова як германскае па паходжанню. Першакрыніцай запазычання ням. Bastéi (!) з фанетычных меркаванняў ва ўсякім выпадку быць не можа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малява́ць ’рысаваць фарбамі’, ’фарбаваць’, ’апісваць’, ’абгаворваць (перад людзьмі)’ (ТСБМ, Нас., Касп., Грыг., Сл. ПЗБ), драг. малюваты ’мазаць алоўкам абы-што’ (З нар. сл.), ’выяўляць’ (Яруш.), ст.-бел. малевати, малиовати ’маляваць’ запазычана са ст.-польск. malować ’тс’, якое са ст.-в.-ням. mâlôn ’тс’, с.-в.-ням. mâlen, ням. malen (Чартко, Бел. лінгв. зб., 151; Жураўскі, Бел. мова, 63; Піўтарак, Бел. лекс., 134; Булыка, Запазыч., 196). Сюды ж маляванне ’жывапіс’ (Нас.), ’фарбаванне’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’шыльда’ (Яруш.), маляваненькі ’прыгожы’ (Нас.), малява́ццабыць паслухмяным’ у выразе: …Коб ты и малёваўся… ’Рабі што хочаш, але не будзе па-твойму’, драг. малёва́тысь ’тс’ (ТС, КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маршча́к ’маршчына’ (ТСБМ, Ян., Жд. 1, Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; навагр., КЭС), маршча́вы, маршчля́вы, маршча́ты ’маршчыністы’, ’які мае зморшчаную паверхню’, ’сабраны ў зборкі’ (Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.). Укр. моршо́к ’маршчынка’, рус. перм. морше́нь ’складка, няроўнасць, маршчынка на паверхні’, арханг. мо́рхи, морхи́ ’зборкі, складкі на сукенцы’, ’няроўнасці на адзенні’. Да моршчыць (гл.). Сюды ж маршчак ’лапаць са скуры’ (Янк., 1; бялын., Янк. Мат.; Тураў, КЭС; мазыр., З нар. сл.; глус., Мат. Маг.), які названы так таму, што зверху ў ім скура сабрана ў маршчыны. Укр. сумск. моршень ’абутак, зроблены з аднаго кавалка скуры’ можа быць кантамінацыяй з морщити і рус. поршень ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мікуліцьбыць нясмелым, баяцца; баючыся, не ведаць, як паступіць’ (мін., КЭС), укр. микуля́ти ’глядзець, адводзячы вочы, адчуваючы сябе няёмка’, валын. мику́лити ’хітрыць’, ’віляць’, паўд. мику́литися ’мяць’, ’хітрыць’, рус. пск. мику́лить ’пры паляванні прапускаць, не заўважаць, зяваць’, серб.-харв. mikuliti se ’корчыцца, скурчвацца, сціскацца, зморшчвацца’. Генетычна роднасныя з в.-луж. mikać ’маргаць’, mikotać ’варушыць; міргаць’, зах.-мар. mikati se ’спрытна, жвава рухацца’, паўд.-мар. ’мільгаць’, ’вагацца’, серб.-харв. ми̏гољити ’круціцца, ёрзаць’, ’павольна цягнуцца’, изми́гољити се ’вырвацца, выслізнуць’. Усх.-слав. лексемы паходзяць з асновы mik‑(/mig‑), пашыранай дэмінутыўным суфіксам ‑ul‑/‑ol‑. Да міг (гл.). Паводле ЕСУМ (3, 460), ад Микола.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́дзіць (драг. лад́ытэ, целях. ла́діті) ’жыць у згодзе, дружбе’, ’дагаджаць, наравіць’, ’прыладжваць, уладкоўваць, прыводзіць у парадак’, ’быць прыдатным’, ’падрыхтоўваць, рыхтаваць’, ’мець намер’, ’настройваць інструмент’, ’рабіць зладжана’, ’рабіць, ствараць’, ’прыбудоўваць, прырабляць’, ’рамантаваць’, ’лавіць зручны момант’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Яруш., Яўс., Касп., Шат., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг.), браг. ’палоць у агародзе’ (Мат. Гом.), бяроз. ’гарадзіць плот’ (Шатал.), ’навіваць кросны’, драг. ’складваць, упарадкоўваць снапы ў гумне’ (Сл. паўн.-зах.); ла́дзіцца ’прымошчвацца’, ’каварна рабіць што-небудзь’, ’навучыцца ў працэсе практыкі’, ’наладжвацца’, ’ісці на лад’, ’збірацца, наважвацца, рыхтавацца зрабіць што-небудзь’, ’шанцаваць’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Касп., Сцяшк., Шат., КЭС, лаг.). Адыменнае ўтварэнне. Да лад (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

-сі, часціца пры параўнальным злучніку чым: з грэцкой мукі лемешка лепей чим‑си с аржаной (Нас.), варыянт чим‑ся (там жа). Паводле Карскага (2–3, 491), паходзіць з указальнага займенніка *sь (гл. сей). Выказваюцца таксама меркаванні пра паходжанне аналагічных часціц у іншых славянскіх мовах з рэштак аптатыву дзеяслова *es‑быць’ (ESSJ SG, 2, 607) або з формы Д. скл. зваротнага займенніка *sę (Сабалеўскі, Slavia, 8, 485 і інш.), аднак для канкрэтных выпадкаў цяжка прыняць адназначнае рашэнне (агляд і абмеркаванне версій гл. у ESJSt, 13, 814). Варыянтнасць ‑сі/‑ся схіляе да думкі пра займеннікавае паходжанне форм. Гл. таксама -ся.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Друз ’шчэбень, друз’ (БРС), ’перабітая і засохлая камякамі зямля; смецце з зямлёй’ (Шат.), ’трэскі; смецце; кавалкі гліны, цэглы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. дыял. друз ’смецце’. Параўн. далей рус. друзга́ ’наогул усё рыхлае і сухое; смецце, сухое лісце і да т. п.’, друзг ’галлё’, ст.-рус. друскъ ’галлё’, польск. druzga ’асколкі і да т. п.’ Лічацца аддзеяслоўнымі ўтварэннямі прасл. характару (агляд форм гл. у Фасмера, 1, 543; падрабязна ў Трубачова, Эт. сл., 5, 133). Не выключаецца, аднак, што некаторыя формы могуць быць самастойнымі ўтварэннямі ў паасобных слав. мовах. Гл. дру́згаць, друзгата́ць. Сюды адносіцца і бел. дру́зачка ’трэска, кавалачак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)