чэсць, ‑і, ж.

1. Сукупнасць маральных прынцыпаў, якімі чалавек кіруецца ў сваіх грамадскіх і асабістых паводзінах. — Збірайся ў паход, Беларускі народ, За чэсць і свабоду радзімы. Глебка. Нас гэткай раскошай не песціць эпоха, І чэсці вышэйшай не знае пясняр Як тая, калі яго мужная песня Па ворагу трапны наносіць удар. Гілевіч. // Грамадская, прафесійная і інш. годнасць чалавека. Хто ж здрадзіць народу ў святой барацьбе, Прадаўшы чэсць і сумленне, Няхай той павесіцца сам на вярбе! Колас. [Перагуд:] Цяпер ты [смерць] толькі жыццё маё можаш узяць, часць я ўратаваў. Крапіва. У якім кутку Радзімы — На палях ці ля станка — Чэсць трымаеш нашай роты, чэсць палка І ўсёй пяхоты. Жычка. Пакуль здужаю падняць руку я, — Вораг маёй чэсці не спаганіць. Панчанка.

2. Аўтарытэт, незаплямленая рэпутацыя чалавека, яго чэснае, добрае імя. Працоўны чалавек павінен усімі сродкамі, нават фізічнаю сілай, бараніць чэсць свайго імя, чэсць класа і народа. У. Калеснік.

3. Цнота, нявіннасць (пра жанчыну). Не такую, ясны пане, Бачыш прад сабою, Што захоча чэсць і славу Прадаваць з табою. Купала.

4. Слава, павага, пашана каму‑н. Пра старажылаў гавораць з любоўю: той пражыў тут пятнаццаць гадоў, той дваццаць, а той дваццаць пяць — такому чэсць, хвала і пашана. Скрыган. Госці не ведалі, каму аказваць чэсць: пісару ці памочніку-паэту. Колас.

•••

Аддаць чэсць каму — прывітаць каго‑н. па-ваеннаму, прыклаўшы руку да галаўнога ўбору.

Пара і чэсць знаць — дастаткова, пара перастаць, закончыць што‑н. [Адзін з гасцей:] Пара нам чэсць знаць! Пэўна, ужо каля поўначы. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адве́сці сов.

1. в разн. знач. отвести́; (из какого-л. места — ещё) увести́;

а. дзяце́й ад даро́гі — отвести́ (увести́) дете́й от доро́ги;

а. куро́к — отвести́ куро́к;

а. ўдар — отвести́ уда́р;

а. адпрацава́ныя га́зы — отвести́ отрабо́танные га́зы;

2. (не согласиться с чем-л.) отвести́, отклони́ть, отве́ргнуть;

а. кандыдату́ру — отвести́ (отклони́ть) кандидату́ру;

а. абвінава́чанне — отвести́ (отклони́ть, отве́ргнуть) обвине́ние;

3. (помешать осуществлению чего-л.) отвести́, отврати́ть;

а. бяду́ — отвести́ (отврати́ть) беду́;

4. отвести́, предоста́вить;

а. кватэ́ру — отвести́ (предоста́вить) кварти́ру;

5. (для удара) замахну́ться, занести́ (руку);

а. во́чы — (каму) отвести́ глаза́ (кому);

а. душу́ — отвести́ ду́шу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыйсці́ся, прыйду́ся, пры́йдзешся, пры́йдзецца; пр. прыйшо́ўся, ‑шла́ся, ‑шло́ся; зак.

1. Аказацца адпаведным, падысці па якіх‑н. прыкметах, у якіх‑н. адносінах. Прыйсціся па памерах. Прыйсціся да твару. Прыйсціся на нагу. □ «Калі ж небудзь Тамаш будзе такі, што яму якраз прыйдзецца гэтая вопратка». Чорны. — Дык чым жа я вам гэтак прыйшлася? — спытала Аніся. Сабаленка. Спецыяльнасць токара прыйшлася тут вельмі дарэчы. Шахавец.

2. Апынуцца на якім‑н. месцы, узроўні; супасці з чым‑н. Свята прыйшлося на нядзелю. □ Затым [Кучынскі] агледзеў прыборы, пакратаў рабрыстую ручку упраўлення, якая прыйшлася між калень. Алешка. Адзін удар прыйшоўся па твары. Брыль.

3. Скласці якую‑н. колькасць у адносінах да каго‑н.; дастацца. Яшка даў нам па дзве толавыя шашкі .. Па дзве, дык па дзве — мы не супраць. Добра, што і гэта прыйшлося. Пянкрат. Па добрага паўвоза сена кожнаму прыйшлося. Чорны. Новыя — у руках шапацяць, як бярэш, — чатыры чырвонцы прыйшліся Адасю. Калюга.

4. безас. з інф. Аказацца вымушаным (што‑н. рабіць). Майстэрня, пакуль цёпла, — у хлеўчуку, зімой прыйдзецца перабрацца ў хату. Навуменка. Нага забалела так, што Цімошку прыйшлося застацца дома і легчы ў пасцельку. Колас. Ні Іллюк, ні нават Міхалючок маляваць не ўмелі, дык прыйшлося навырэзваць малюнкаў. Чорны. // Выпасці каму‑н. на долю, давесціся; здарыцца. [Навічкі] тупалі каля вазоў і баязліва паглядалі на будынак, дзе ім прыйдзецца вучыцца чатыры гады. С. Александровіч. Прайшоў я уздоўж, папярок Беларусь і Літву. Людзей бачыць усякіх прыйшлося. Танк. Танцавалі дзе прыйшлося: на пакосе — на пакосе. Дубоўка.

5. 3 ас. адз. пры́йдзецца (у спалучэнні з папярэднім займеннікам або прыслоўем). Ужываецца для ўказання на няпэўнасць, выпадковасць. Дзе прыйдзецца. Што прыйдзецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цаля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

1. у каго-што, па кім-чым. Накіроўваць стрэл, удар у пэўную цэль. Паліцай цаляў у Андрыяна, але папаў у яго таварыша. Марціновіч. Спачатку немцы спрабавалі агрызацца, цалялі па самалётах з зенітак. Сачанка. // у што. Імкнуцца папасці (рукой, нагой і пад.) куды‑н., у што‑н. Усе яшчэ спалі, толькі Вара, пазяхаючы, цаляла рукой у рукаў ватоўкі і ніяк не магла патрапіць. Сабаленка. Не адставай, сынок, не адставай, — раз-пораз падахвочваў тата мяне. — Ты ў мае сляды цаляй — лягчэй будзе ісці. Пальчэўскі. // перан.; у каго-што. Разм. Мець каго‑н. на ўвазе. Каб не было памылкі, у каго ён цаляе, Чорны зрабіў сугучнымі прозвішчы прататыпа і героя. Лужанін. // да каго-чаго, на каго-што. Разм. Ісці, кіравацца ў пэўным напрамку. Адзін цаляў да Валодзі, другі накіраваўся да Івана. Новікаў.

2. Пападаць, трапляць. Кулі сыпаліся градам, а .. [Андрэй] не адчуваў, не заўважаў, куды яны цалялі. Кулакоўскі.

3. перан. Разм. Імкнуцца заняць якое‑н. становішча, месца. Гаспадар крыху замяшаўся, бо і ён таксама меў ласае вока на дачку пана каморніка, адразу сцяміўшы, куды цаляе яго сусед. Колас. — Эге, весела сёння ў народнай! — гукнуў ад парога Мальчэўскі. — Хто тут сёння ў завадатары цаляе? Васілёнак. // з інф. Імкнуцца зрабіць што‑н. пэўным чынам, у пэўны час або ў пэўным месцы. [Валодзя], відаць, цаляў выходзіць з дому і прыходзіць так, каб не трапляцца мне на вочы. Сабаленка. Як толькі малыя з заняткаў, дык.. [жанчыны] ў школу. І ўсё цаляюць заходзіць па адной. Кавалёў.

•••

Зуб на зуб не цаляе — тое, што і зуб на зуб не пападае (гл. зуб).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Морда1 ’пярэдняя частка галавы жывёлы’ (ТСБМ, Шат., Бяльк.; лід., Сл. ПЗБ), ’твар чалавека’ (Нас., Бес., Яруш., Шат., Сл. Брэс.; Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ; хойн., капыл., КЭС), ’шчака’ (ТС; пін., Сл. Брэс.), марда́ць ’надзяваць наморднік’ (Крыў., Дзіс.), марда́чы ’мардаты’ (лід., Сл. ПЗБ), мардачудар па твары’ (Растарг.), мардахлы́ст ’п’яніца’, марда́сты ’таўстагубы, таўстаморды’ (Нас.), мардагля́д ’люстэрка’ (Сцяшк. Сл.). Укр. морда, рус. морда, усх.-польск., мазавецк., паўн.-малапольск. morda ’морда свойскіх жывёл’. Паводле Бартоламэ (440), запазычана з іран. мовы (параўн. авест. ka‑mərəδa ’агідная галава’) і з’яўляецца роднасным да ст.-інд. mūrdhán‑ ’лоб, галава, вяршыня’, англасакс. molda ’галава’, ст.-грэч. βλωθρόσ ’які высока падняўся’ (Фасмер, 2, 652–653); Пізані (Paideia, 9 (4–5), 1954, 312) дапускае роднаснасць слав. морда з лац. mordēre ’кусаць, грызці, есці, жэрці’ і інш. Курціна (ОЛА–1972, 215–217), прымаючы пад увагу семантычныя адносіны рада слоў у зах. і паўд.-слав. мовах з асновай mъrd‑ ’хутка рухацца’ → ’крыўляцца’ → ’грымаса’, а таксама сінанімію ст.-рус. мордати і моркати ’крыўляцца’, выказвае дапушчэнне аб роднаснасці ўсх.-слав. морда і славен. mȓd ’грымаса’ і аб спрадвечнай агульнасці асноў mъrk‑/mъrd‑/mъrg‑, якія развіліся з кораня mъr‑ < і.-е. *mer‑ (Покарны, 1, 733). Яшчэ раней Краўчук (БЛ, 6, 79) выказаў меркаванне, што слав. морда не іранізм, а слав. пеяратыўнае ўтварэнне ад дзеяслова тыпу славен. mrdati ’махаць, варушыць’ > mrda ’грымаса’ > ’скрыўленая фізіяномія’. Сюды ж ст.-бел. мордка ’грашовая адзінка’ (Юрэвіч–Яновіч, Зб. Крапіве, 297).

Морда2 ’лазовы кош для лоўлі рыбы’ (гродз., Сцяшк. Сл.), брэсц. ’аднагорлавы буч з дубцоў або з дранак’ (Браім, 61). Рус. паўн. мо́рда, морда́ ’нерат, венцер, буч’, а таксама ме́рда, мерёда, якія з уграфінскіх моў, параўн. карэльск. merta, эст. mōrd, ліўск. mørda ’буч’ (Праабражэнскі, 1, 556; Каліма, 164; Фасмер, 2, 601 і 653).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стук 1, ‑у, м.

1. Кароткі адрывісты гук ад удару або падзення цвёрдых прадметаў. А сёння падвечар пад самымі вокнамі свайго дома .. [Макар] пачуў ажыўлены гоман, вясёлы смех і стук абуха аб сухое дрэва. Дуброўскі. Прыгадвалася [Сяргею] рознае, і часцей за ўсё дробязь: вясковы вечар, вогнішчы на вуліцы — вараць бульбу; стук праніка на сажалцы ранняй вясной. М. Стральцоў. / Пра гукі, якія ўтвараюцца машынай, рознымі механізмамі. Стук цягніка аддаляўся, заціхаў, пакідаючы тут цішыню і пустэчу невялічкай станцыі. Арабей. З сярэдзіны будынка прабіваўся рытмічны стук лінатыпаў і прыглушаны гул ратацый. Хадкевіч. / Пра гук выстралу (выстралаў). Замоўк той кулямёты стук, Вось-вось яшчэ паўторыцца, баюся. Я пад нагамі згледзеў сук І першы раз цябе спалохаў, бусел. Маляўка. // Шум, які ўтвараецца рытмічнымі скарачэннямі сэрца. [Андрэй] пачуў стук сэрца і адчуў цеплыню ў грудзях. Шамякін.

2. Удар (у дзверы, акно і пад.), які апавяшчае аб прыходзе або просьбе дазволіць зайсці. Не бачыла [настаўніца], як аднаго разу ў клас зайшоў кіраўнік школы, нізенькі, даўганосы. Зайшоў без стуку, не зачыніўшы за сабою дзверы. Адамчык. Да матулі заехаў — пабыць у гасцях. І калі яна выйшла на стук нецярплівы, — Колькі радасці стрэціў у родных вачах! Колькі ўцехі!.. І быў я бясконца шчаслівы. Гілевіч. Лёгкі стук у шыбу сігналізаваў Лапку, што ён апазнаны. Колас.

•••

Ні стуку ні груку — ціха, без шуму.

стук 2, выкл.

1. Выкарыстоўваецца гукапераймальна для абазначэння адрывістых гукаў. Раптам нехта ў дзверы — стук, стук! Якімовіч. І ён [Дрозд] забракаваў Вавёрчыну работу, Матывы падабраў і не пусціў у друк. Бяжыць Вавёрка ў рэдакцыю. «Стук, стук!» Да Дзятла. Корбан.

2. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. стукаць — стукнуць. [Уладзік:] — Выцягнуў — куніца! Я яе мордачкаю аб хвою — стук! стук! ды на дол. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

си́льный

1. мо́цны; (физически) ду́жы, здаро́вы;

си́льный уда́р мо́цны ўдар;

си́льные ру́ки ду́жыя (мо́цныя) ру́кі;

си́льная ло́шадь ду́жы (здаро́вы) конь;

2. (могущественный, мощный) мо́цны, магу́тны;

си́льное госуда́рство мо́цная (магу́тная) дзяржа́ва;

си́льная а́рмия мо́цная (магу́тная) а́рмія;

си́льный мото́р магу́тны мато́р;

3. (убедительный, основательный, важный) мо́цны, ва́жкі, грунто́ўны;

си́льные до́воды мо́цныя (ва́жкія, грунто́ўныя) до́вады;

4. (большой по количеству, величине, степени) мо́цны;

си́льный ве́тер мо́цны ве́цер;

си́льная за́суха мо́цная за́суха;

си́льная боль мо́цны боль;

5. (талантливый) мо́цны; (сведущий — ещё)о́бра) дасве́дчаны (у чым);

си́льный писа́тель мо́цны пісьме́ннік;

он силён в матема́тике ён мо́цны ў матэма́тыцы, ён до́бра дасве́дчаны ў матэма́тыцы, ён до́бра ве́дае матэма́тыку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сла́бый

1. в разн. знач. сла́бы;

сла́бый уда́р сла́бы ўдар; (о больном, дряхлом человеке — ещё) няду́жы; (о снеге, ветре, морозе и т. п. — ещё) невялі́кі;

сла́бый ребёнок сла́бае (няду́жае) дзіця́;

сла́бая наде́жда сла́бая надзе́я;

сла́бая во́ля сла́бая во́ля;

сла́бый свет сла́бае святло́;

сла́бый контро́ль сла́бы кантро́ль;

сла́бый чай сла́бы чай;

сла́бое госуда́рство сла́бая дзяржа́ва;

сла́бый отве́т сла́бы адка́з;

сла́бые стихи́ сла́быя ве́ршы;

сла́бый желу́док сла́бы жыво́т;

2. (не тугой, не плотный) сла́бкі;

сла́бый у́зел сла́бкі ву́зел;

сла́бое ме́сто сла́бае ме́сца;

сла́бая сторона́ сла́бы бок;

сла́бая струна́ сла́бая струна́;

сла́бый пол сла́бы пол;

га́йка слаба́ (у кого) га́йка сла́бая (у каго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́цны

1. кре́пкий, про́чный; надёжный;

~ная ткані́на — кре́пкая (про́чная) ткань;

м. буды́нак — кре́пкое (про́чное, надёжное) зда́ние;

2. (выносливый) си́льный, кре́пкий, мо́щный;

м. аргані́зм — си́льный (кре́пкий) органи́зм;

3. (могущественный) си́льный;

~ная ўла́да — си́льная власть;

4. (значительный по силе) си́льный, мо́щный;

м. аго́нь — си́льный ого́нь;

м. ўдар — си́льный (мо́щный) уда́р;

м. го́лас — си́льный (мо́щный) го́лос;

м. маро́з — си́льный моро́з;

5. (высокой концентрации) кре́пкий;

м. раство́р — кре́пкий раство́р;

6. (о чувстве) си́льный, стра́стный;

7. про́чный; (об одежде, обуви и т.п. — ещё) но́ский; добро́тный; надёжный;

8. (опытный, осведомлённый, знающий) си́льный;

м. спецыялі́ст — си́льный специали́ст;

~ныя напі́ткі — кре́пкие напи́тки;

~ная рука́ — си́льная рука́;

м. за́днім ро́зумам — кре́пок за́дним умо́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́віць несов.

1. в разн. знач. ста́вить; (о строении — ещё) стро́ить, сооружа́ть;

с. кні́гі на палі́цу — ста́вить кни́ги на по́лку;

с. ко́ней каля́ варо́т — ста́вить лошаде́й во́зле воро́т;

с. тале́ркі на стол — ста́вить таре́лки на стол;

с. самава́р — ста́вить самова́р;

с. го́лас — ста́вить го́лос;

с. гадзі́ннік — ста́вить часы́;

с. тэлефо́н — ста́вить телефо́н;

с. п’я́ўкі — ста́вить пия́вки;

с. на туза́ — ста́вить на туза́;

с. салда́т на кватэ́ры — ста́вить солда́т на кварти́ры;

с. на рабо́ту — ста́вить на рабо́ту;

с. пе́рад фа́ктам — ста́вить пе́ред фа́ктом;

с. мэ́тай — ста́вить це́лью;

с. но́вую п’е́су — ста́вить но́вую пье́су;

с. до́следы ў лабарато́рыі — ста́вить о́пыты в лаборато́рии;

с. рэко́рд — ста́вить реко́рд;

с. рэзалю́цыю на галасава́нне — ста́вить резолю́цию на голосова́ние;

с. свой по́дпіс — ста́вить свою́ по́дпись;

2. ста́вить, устана́вливать;

с. но́вую апарату́ру — ста́вить (устана́вливать) но́вую аппарату́ру;

3. (заявлять о претензии) предъявля́ть;

с. свае́ патрабава́нні — предъявля́ть свои́ тре́бования;

4. (выдвигать, предлагать) ста́вить, поднима́ть;

с. пыта́нне — ста́вить (поднима́ть) вопро́с;

5. (считать за что-л.) ста́вить, вменя́ть;

с. у абавя́зак — ста́вить (вменя́ть) в обя́занность;

6. (вписывать) ста́вить, проставля́ть;

с. да́ту — ста́вить (проставля́ть) да́ту;

с. на від — ста́вить на вид;

с. у пры́клад — ста́вить в приме́р;

с. на ка́рту — ста́вить на ка́рту;

с. на адну́ до́шку — ста́вить на одну́ до́ску;

с. кро́пкі (кро́пку) над «і» — ста́вить то́чки (то́чку) над (на) «і»;

с. пад уда́р — ста́вить под уда́р;

с. знак ро́ўнасці — (паміж кім, чым) ста́вить знак ра́венства (между кем, чем);

с. крыж — (на чым) ста́вить крест (на чём)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)