гале́ча, ‑ы, ж.

Адсутнасць сродкаў для жыцця; крайняя беднасць. Голад, галеча, непасільная праца на кулацкім полі ад цямна да цямна — хіба не аб гэтым пісалі паэты-класікі? Бярозкін. Над краем колішняй бядота і галечы Жыццё, як сонца, не спыняе рух. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напру́жны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і напружаны (у 3–6 знач.). Напружнае змаганне. Напружнае чаканне. □ Размах будаўніцтва нязвыклы, Напружная праца штодзень... Глебка. Усе маўчалі, і ад гэтага рабілася напружнае, да немагчымасці нацягнутае становішча. Нікановіч. Хлопчык .. выглядаў напружным і ўрачыстым. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нямі́ла,

1. Прысл. да нямілы (у 3 знач.).

2. безас. у знач. вык. Не падабаецца, не да сэрца. Як я цяпер разумею, бацьку няміла было леснікоўства, цягнула праца на зямлі. Лужанін. Было маркотна і няміла У тым пустым, здзічэлым полі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадукцы́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Плённы. Сумесная праца з’яўляецца куды больш паспяховай (больш прадукцыйнай), чым адзіночная, і дае магчымасць вырабляць тавары значна лягчэй і хутчэй. Ленін.

2. Здольны даваць прадукцыю, ад якога атрымліваюць прадукты жывёлагадоўлі (пра сельскагаспадарчую жывёлу, птушку). Прадукцыйная жывёла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́бскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да раба (у 1 знач.). // Цяжкі, непасільны, невыносны. Рабская праца. Рабскія ўмовы.

2. Уласцівы рабу (у 2 знач.). Рабская натура. Рабская прывычка. Рабская псіхалогія. // Які слепа, некрытычна ідзе за кім‑, чым‑н. Рабскае перайманне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шахцёрскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шахцёра, уласцівы яму. Шахцёрская праца. □ — А наогул, Мікола ваш хлопец — во! — Аляксей паказвае вялікі палец левай рукі. — Ён тут да-а-аў дразда. Паказаў шахцёрскую хватку. Чыгрынаў. // Прызначаны для шахцёра. Шахцёрскае адзенне. Шахцёрская лямпа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уда́рныйI (связанный с массовым движением ударников) уда́рны;

уда́рная брига́да уда́рная брыга́да;

уда́рный труд уда́рная пра́ца;

в уда́рном поря́дке ва ўда́рным пара́дку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ва́хта, -ы, ДМ -хце, мн. -ы, вахт і -аў, ж.

1. У флоце: неадлучнае дзяжурства, а таксама змена, якая нясе такое дзяжурства.

Заступіць на вахту.

Несці вахту.

Начная в.

2. Месца, дзе знаходзіцца дзяжурны, вахцёр; памяшканне для вахцёраў (разм.).

Ключы на вахце.

3. перан., чаго або якая. Самаадданая, поўная энтузіязму праца ў азнаменаванне чаго-н. (высок.).

Працоўная в.

|| прым. ва́хтавы, -ая, -ае.

В. журнал.

Вахтавая служба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рад1 ’лінія аднародных прадметаў’, ’шэраг’, ’прабор у валасах’ (ТСБМ), ’засеяная баразна’, ’пласцінка ў грыбе’ (Нар. словатв.), ’шарэнг’, ’вуліца’ (Ян.), ’пракос’ (Сл. ПЗБ), ’валок скошанага сена’ (ТС, ПСл), ’пласт’ (Янк. 2), ’пропуск пры касьбе’ (Мат. Гом.), ’рад’, ’чарга’ (Гарэц.), ’раскладка снапоў для малацьбы’ (ДАБМ), ст.-бел. радъ ’шэраг’, укр. ряд, рус. ряд, польск. rząd, чэш. řád ’парадак’, ’клас (бат.)’, ’строй’, славац. rád, в.-луж. rjad, н.-луж. rěd, славен. rȇd ’парадак’, ’ярус’, ’рад’, серб. ре̑д харв. rȇd, мак. ред, балг. ред ’рад, парадак, радок’, ст.-слав. рѧдъ. Да прасл. *rędъ. Звязваюць з *orǫdьje (> рус. ору́дие) і збліжаюць з літ. дыял. rindà ’рад’, ’лінія’, лат. riñda ’тс’ (Фасмер, 3, 536; Чарных, 2, 134), этымалогія якіх цьмяная. Махэк₂ (529) лічыць роднасць з балтыйскімі словамі няпэўнай і прапануе збліжаць прасл. *rędъ з лац. ōrdō (аснова *orden‑) ’рад’, ’чарада’, ’строй’, якое звязваюць з ōrdior ’навіваю аснову’, ’нанізваю’, ’стаўлю ў рад’ і далей са словамі, што ўзыходзяць да і.-е. кораня *ar‑ ’далучаць’, ’звязваць’.

Рад2 ’намер, дапамога, толк’, ’справа’ (Ян.), серб. ра̑дпраца’, ра́дити ’працаваць’, балг. ра́да ’работа’, ра́дя, ра́да ’працаваць’. Да прасл. *radъпраца’, *raditi ’працаваць’. Яцвяжская паралель — radaпраца’, radid ’рабіць, працаваць’ (калі гэта не запазычанне са славянскіх моў) сведчыць аб заходнебалтыйскай старажытнасці слова. Этымалогія няпэўная. Паводле Скока (3, 97), развіццё семантыкі ішло па лініі ’клопат, старанне’ → ’старанная праца’. Мяркуецца, што прасл. *raditi узыходзіць да іран. rōd‑ ’карчаваць, церабіць’ (Мартынаў, Праслав. язык, 37–38), што цяжка давесці. Параўноўваюць таксама са ст.-інд. rādhayati ’ён робіць’, авесц. raẟaiti ’ён падрыхтоўвае, уладкоўвае’ (БЕР, 6, 145). Гл. радзець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абстра́ктны, ‑ая, ‑ае.

1. Адцягнены, атрыманы шляхам абстракцыі (у 1 знач.); проціл. канкрэтны. Абстрактныя паняцці. Абстрактныя вобразы. Абстрактная рэчаіснасць. Абстрактная ідэя. Абстрактная ісціна. Абстрактная форма. Абстрактная праца.

2. Заснаваны на абстракцыі; такі, які карыстаецца абстракцыяй. Абстрактны метад. Абстрактнае мастацтва. Абстрактнае мысленне. Абстрактны гуманізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)