ліст², -а́, М -сце́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Тонкі плоскі кусок якога-н. матэрыялу.

Л. бляхі.

Л. паперы.

2. Пісьмо.

Атрымаць л.

3. Дакумент, якім што-н. пацвярджаецца або загадваецца (спец.).

Выканаўчы ліст — дакумент на права спагнання паводле рашэння суда.

Ты́тульны ліст — старонка ў пачатку кнігі, дысертацыі і пад., дзе надрукавана яе назва.

З ліста (іграць, чытаць) — адразу, без папярэдняй падрыхтоўкі.

|| памянш. лісто́к, -тка́, мн. -ткі́; -тко́ў, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Радыкулі́т ’хвароба карэньчыкаў спінамазгавых нерваў’ (ТСБМ), радзікулі́т, радукулі́т ’тс’ (Сл. ПЗБ). Ад лац. radicula ’карэньчык’, новалац. radiculitis. Запазычана праз пасрэдніцтва рускай мовы ў пачатку XX ст., параўн. рус. радикули́т ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стой, ста, стэ, сты ‘гэты, гэта, гэтыя’ (драг., Сл. ПЗБ), стой ‘гэты; той’ (Сл. Брэс). Гл. сіты, збліжанае з той, та і г. д.; адносна пачатку слова гл. сь, сей.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пабуджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго, да чаго і з інф.

Выклікаць жаданне рабіць што‑н.; прымушаць да чаго‑н. Пабуджаць добра вучыцца. Пабуджаць да высакародных учынкаў. □ Вострая патрэба дня, аператыўнасць малых жанраў пабуджалі пісьменнікаў у пачатку вайны аддаваць перавагу малым формам. Дзюбайла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парахо́дства, ‑а, н.

1. Прадпрыемства, якое кіруе параходным транспартам і ажыццяўляе перавозкі пасажыраў і грузаў. Пятро Рабянок — лепшы механік Гомельскага рачнога параходства. «Маладосць».

2. Разм. Рух параходаў па водных шляхах; перавозка пасажыраў, грузаў на параходах. На паўночных рэках параходства пачынаецца ў пачатку лета.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́льфа, ‑ы, ж.

Назва першай літары грэчаскага алфавіта.

•••

Альфа-прамені — паток дадатна зараджаных часцінак — ядраў атамаў гелію, якія ўзнікаюць пры радыеактыўным распадзе некаторых рэчываў.

Ад альфы да амегі — ад пачатку да канца.

Альфа і амега — пачатак і канец чаго‑н.; усё галоўнае.

[Грэч. alfa.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрамі́зіцца, ‑міжуся, ‑мізішся, ‑мізіцца; зак.

У картачнай гульні — прайграць у выніку рэмізу. // перан. Разм. Памыліцца, трапіць у нязручнае, непрыемнае становішча. Калі быў [Алесь] у інстытуце, усё здавалася такім простым, толькі заставалася захацець — і ўсё выйдзе. А тут, на табе, абрамізіцца з самага пачатку. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мадэ́рн, ‑а, м.

1. Дэкадэнцкі напрамак у архітэктуры, дэкаратыўным і выяўленчым мастацтве ў канцы 19 — пачатку 20 стст., які характарызаваўся манернасцю, замыславатасцю, фармалістычнасцю.

2. нескл. Аб стылях дэкадэнцкага напрамку ў мастацтве. Стыль-мадэрн.

3. Разм. Пра што‑н. сучаснае, моднае. Пагоня за мадэрнам.

[Ад фр. moderne — самы новы, сучасны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зажы́нкі, ‑нак; адз. няма.

1. Пачатак жніва. Вакол такі спакой, нібы настаў вялікі адпачынак, Хоць недзе блізка час касьбы і недалёка дзень зажынак. Русецкі. Кажуць, як зерне разломіш у пальцах — Смела выходзь на зажынкі. Арочка.

2. Святкаванне пачатку жніва. У калгасе спраўлялі зажынкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спардэ́к, ‑а, м.

Верхняя лёгкая палуба на трохпалубных суднах 19 і пачатку 20 стст. або палуба сярэдняй надбудовы на суднах сучаснай канструкцыі. [Лорда] можна было бачыць на спардэку, дзе ён раз і другі, нягледзячы ні на якое надвор’е, акуратна пахаджваў паўз абодва барты. Лынькоў.

[Англ. spar-deck.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)