пылападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае выгляд пылу; вельмі дробны. Пылападобны пясок. Пылападобны вугаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уступападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае выгляд уступа або ўступаў, падобны на ўступ ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шаблепадо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае выгляд, форму шаблі, сагнуты, як шабля. Шаблепадобныя іклы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приоса́ниться сов. прыня́ць пава́жны (самаві́ты, малайцава́ты, зухава́ты) вы́гляд, прыня́ць пава́жную (самаві́тую, малайцава́тую, зухава́тую) паста́ву.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Выгляда́ць ’чакаць’ (Яруш.); ’пазіраць; мець выгляд’ (БРС, Гарэц., Яруш., КЭС, лаг.), укр. вигляда́ти ’тс’, рус. выгля́дывать ’вызіраць, паказвацца, мець выгляд’, польск. wyglądać ’вызіраць, цікаваць, чакаць’. Да глядзець; параўн. аналагічныя ўтварэнні з іншымі дзеясловамі — вы‑зіраць, рус. вы‑сматривать ’тс’, значэнне ’мець выгляд’ другаснае; параўн. рус. выглядеть ’тс’, польск. wyglądać ’тс’, чэш. vyhližet ’тс’, рус. выглядеть лічаць калькай з ням. aussehen, чым тлумачыцца незак. тр. дзеяслова, незалежна ад наяўнасці прыстаўкі вы‑ (Фасмер, 2, 367; Шанскі, 1, В, 220).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

канцэрці́на, нескл., н.

1. Музычны інструмент, які мае выгляд шасціграннага гармоніка.

Іграць на к.

2. Музычны твор тыпу канцэрта (у 2 знач.), які адрозніваецца ад апошняга меншай складанасцю і меншымі памерамі (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нязгра́бны, -ая, -ае.

1. Які мае непрыгожую, нястройную постаць.

Н. хлопец.

2. Няспрытны ў рухах, непаваротлівы.

Н. мужчына.

3. Груба, аляпавата зроблены (пра рэчы).

Цацка мела н. выгляд.

|| наз. нязгра́бнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзіку́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дзікуна, уласцівы дзікуну. Дзікунскі выгляд. Дзікунскія паводзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спірахе́та, ‑ы, ДМ ‑хеце, ж.

Хваробатворная бактэрыя, якая мае выгляд доўгай спіральнай ніткі.

[Ад грэч. speira — выгіб і chaitē — валасы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нінаві́дны ’непрыгожы, непрыглядны’ (жлоб., Жыв. сл.). Відаць, ненавідны (гл. ненавідзець) з тыповым фанетычным пераходам не > ні або змяшэннем, адмоўных часціц не і ні (Карскі 2–3, 450). Аднак семантыка дапускае другаснае збліжэнне з відвыгляд; твар’, параўн. выраз на від ’на выгляд, тварам’ (+ні на від?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)