Ві́ты (БРС). Рус. вито́й, ви́тый, ст.-слав. (по)витъ, серб.-харв. ви̏т, чэш. vitý, польск. wity. Да віць. Роднасн. літ. výtas, лат. vîts, ст.-інд. vītáḥ ’заблытаны, віты’ (Уленбек, 290; Траўтман, 346; Фасмер, 1, 322).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́ксімум ’найбольшая велічыня, колькасць чаго-небудзь’, ’самае большае’, ’максімальны’ (ТСБМ) — еўрапейскае інтэрнацыянальнае слова, якое ўзыходзіць да лац. maximum ’найбольшае’ < mag(i)s‑im‑, звязана з грэч. μέγας ’вялікі’, ст.-інд. mahánt, авест. mazant‑ ’вялікі, магутны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бог. Рус. бог, укр. біг, польск. bóg, чэш. bůh, ст.-слав. богъ, балг. бог, серб.-харв. бо̑г і г. д. Прасл. *bogъ. Роднасныя словы перш за ўсё ў інда-іран. мовах: ст.-інд. bhágas ’той, хто абдорвае, дае даброты, уладыка’, ст.-іран. baɣa ’бог’, ст.-перс. baga‑ (ст.-інд. bhájati ’дае, дзеліць’, грэч. φαγεῖν ’есці’). Першапачатковае значэнне ’той, што надзяляе’. Параўн. ст.-інд. bhágaḥ ’багацце; шчасце’, ст.-іран. baɣa‑, baga‑ доля’. Версію аб запазычанні прасл. слова з іран. моў фанетычна давесці немагчыма (а толькі з культ.-гіст. меркаванняў). Бернекер, 67; Траўтман, 23; Праабражэнскі, 1, 33; Слаўскі, 1, 40; Машынскі, Pierw., 92; Фасмер, 1, 181–182. Гл. яшчэ Meriggi, ЗФЛ, VIII (1965), 43; Бенвяніст, Зб. Якабсону, 1, 202; Жукуа, Sprache, 11, 131 і наст. Падрабязна Трубачоў, Этимология, 1965, 25–31, які мяркуе, што пакуль няма даных, каб адказаць на пытанні, ці запазычана слав. bogъ з іранскага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паланкі́н ’крытыя насілкі, якія служаць экіпажамі ў некаторых краінах Усходу і Паўднёвай Амерыкі’ (ТСБМ). Праз рус. паланки́н (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 79), з зах.-еўрап. моў (параўн. ням. Palankin, франц. palanquin); слова інд. паходжання (гл. Фасмер, 3, 190).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гры́ва ’грыва’. Рус. гри́ва, укр. гри́ва, польск. grzywa, чэш. hříva, серб.-харв. гри̏ва, балг. гри́ва. Прасл. *griva ’тс’ < і.-е. *g​rīu̯ā: ст.-інд. grivā́, авест. grīvā ’задняя частка шыі, патыліца’. Гл. Фасмер, 1, 458; Трубачоў, Эт. сл., 7, 129–130.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́тцавы ‘паркалёвы’ (Бяльк.), сі́тцы ‘паркалі’ (Касп.), сі́цец ‘паркаль’ (Бяльк., Ян., Сцяшк.). Запазычанне з рус. си́тец, си́тцевый, якое з нідэр. sits ‘тс’; апошняе ўзыходзіць да хіндзі chît, chîn або бенгалі chits, ст.-інд. citrás ‘стракаты’ (Фасмер, 3, 628; Праабражэнскі, 2, 290).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́чай ’лепш’ (Шат.). Са ст.-слав. паче ці царк.-слав. папе — параўнальная ступень ад ⁺пакъ, паки, ст.-слав. пакы ’назад, зноў’, якія звязваюцца генетычна з opaky, opako ’наадварот’, пакость, роднасныя да ст.-інд. apakaś ’збоку, ззаду’ (Праабражэнскі, 2, 6; Фасмер, 3, 188).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стулі́нда экспр. ‘хто сутулаваты’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да наступнага слова (гл.), параўн. ілюстрацыю: стулінда — хто ходзя стуліўшыся (там жа), утворана з суф. інд‑а з “экспрэсіяй непахвальнасці, асуджэння” (Сцяцко, Афікс. наз., 43). Параўнанне з літ. stuolỹs ‘сцябло’ (Сл. ПЗБ) мае неабавязковы характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рсці, перець ’грудзі ў каня’ (в.-дзв., Шатал.; ТС; ганц., беласт., Сл. ПЗБ; слон., арш., КЭС; Бяльк.; Янк. 2; Некр.; мазыр., З нар. сл.). Генетычна узыходзіць да персі. Мяркуецца (Махэк₂, 486), што слова магло абазначаць ’рэбры’, параўн. ст.-інд. parśu‑, ст.-інд. pr̥šṭí‑ (ж. р.) ’рабро’, але ў прасл. мове *pьrstь стала абазначаць ’грудзі ў каня’. Рэшткі ‑t‑ можна бачыць у чэш. prsotiny, prsosiny ’нагруднік’ (< *prstiny) і ў ням. Brust ’грудзі’. Раней Махэк (Recherches, 60) звязваў і.-е. *perкʼ‑ з *perst‑ > слав. pьrstъ ’палец’, прыводзячы ў пацвярджэнне той факт, што ў некаторых народаў (напр., у казахаў) нованароджанаму спачатку давалі смактаць палец, а не грудзі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свіны́ ‘які мае адносіны да свінні’, ‘свінячы’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Скарбы, Сл. ПЗБ), сьвінны́ ‘тс’ (Ласт.). Укр. свини́й, рус. свино́й, ст.-слав. свинъ. Прасл. *svinъ з’яўляецца кантынуантам і.-е. *su̯īno‑ ‘які належыць да свінні, свінскі’ (Борысь, 624), утворана ад і.-е. *sūs ‘свіння’ і адпавядае лац. suīnus ‘свіны’, гоц. swein н. р. ‘свіння’, грэч. ΰινος ‘свіны’, ст.-інд. sūkarás ‘свіння’, авест. hū‑ ‘парсюк’, лац. sūs, англасакс. ‘парася’, алб. thi ‘свіння’, лат. suvẽnş, sivẽnş ‘парася’; гл. Траўтман, 294; Фасмер, 3, 578. Большасць даследчыкаў (гл. напрыклад Вальдэ-Гофман, 2, 636; Брукнер, 537; Фасмер, 3, 579; Майргофер, 3, 490) лічаць і.-е. *sūs дэрыватам ад гукапераймальнага *su‑, тады ст.-інд. sūkarás азначае ‘жывёліна, якая робіць su‑’. Паводле іншых аўтараў (Уленбек, 339; Махэк₂, 596 і наст.), і.-е. *sūs роднаснае ст.-інд. sútē, sāuti, súyatē ‘нараджае’, і.-е. *seu‑ ‘нараджаць’. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1388; Сной₁, 624; БЕР, 6, 548; Борысь, 623–624. Сюды ж свіны татко: сагнуўса бы свіны татко (Сержп. Прымхі), дзе прыметнік мае хутчэй за ўсё прыніжальнае (пагарджальнае) значэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)