кумі́р, ‑а, м.
1. Статуй язычніцкага бога; ідал. / Пра статуі антычных багоў, цароў і пад. Пакрышаны куміры, Багі пайшлі на хлам. Колас.
2. перан. Той, хто (тое, што) з’яўляецца прадметам асаблівай павагі, пакланення. На ўсё свой час... Былы ку мір Кампаній шумных, рэстаранаў Пабляк... Навек у Лету кануў... Бачыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кумі́р 1 ’прадмет пакланення’ (ТСБМ). Запазычанне са ст.-слав. коумиръ (< іран., параўн. асет. gumeri ’волат, ідал’) (Шанскі, 2, 8, 443; Абаеў, 1, 530).
Кумі́р 2 ’каўнер (кашулі, сарочкі)’ (Нар. словатв.). Да каўнер (гл.). Параўн. укр. ковнір > ковмір > комір.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стука́н ‘вельмі высокі чалавек’ (Мат. Маг.). Параўн рус. истука́н ‘ідал, бажок’, што з стараж.-рус., ц.-слав. истуканъ ‘які выразаны, высечаны’, залежны дзеепрыметнік прош. ч. ад истукати ‘высякаць, выразаць з дрэва, каменя’, якое звязана чаргаваннем галосных з тъкнѫти ‘ткнуць’ (гл. тыкаць) (Фасмер, 2, 144).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сту́ібень, сту́ібінь ‘не надта разумны; дурань’ (полац., Нар. лекс.), сту́іб, сту́ібень ‘няўклюдны, нязграбны, рагаты’ (“няйнакш некалі так называлі ідалаў ад стода”, Барад.). Відаць, сюды ж стаўбе́нь ‘ёлупень’ (Яўс.), ‘стоўб; маўчун’ (Мат. Маг. 2), ‘нейкі слуп (або ідал?)’ (мсцісл., З нар. сл.), магчыма, другасна збліжаныя з стоўб, гл. Няясна; гл. туебень.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
истука́н (статуя) балва́н, -на м., прост. стату́й, -ту́я м.; (идол) і́дал, -ла м., кумі́р, -ра м.;
◊
стоя́ть (сиде́ть) истука́ном (как истука́н) стая́ць (сядзе́ць) як стату́й.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Кеп ’дурань, блазан’ (Гарэц., Нас. Сб., Шпіл., Янк. БП). Укр. кеп ’тс’. Бел. і ўкр. словы запазычаны з польск. kiep ’тс’, якое ўзводзіцца да прасл. формы kъpъ (Слаўскі, 2, 151). Больш верагодным здаецца тлумачэнне польск. kiep як слова балт. паходжання. Параўн. літ. kẽpis ’разява’, якое, аднак, не мае задавальняючай этымалогіі. Незразумела, чаму Лаўчутэ (Балтизмы, 113), адносячы вытворнае ад кеп > кепска да ліку балтызмаў, не выказала сваёй думкі наконт лексемы кеп. Дабрадомаў (вусна) выказаў думку аб магчымым паходжанні бел., укр. і польск. кеп, kiep ад булг. *kȁp ’ідал, балван’ (вядома, што ст.-слав. капиште ’капішча, язычніцкі храм’ таго ж паходжання).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)