засты́ласць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан застылага. Дуб стаяў нерухома ў сваёй паважнай застыласці, трымаючы ў развілінах ёмкі ком снегу. Колас. І раптам твар [Мішурына] пачаў зменьваць рысы і новая пячаць наплывала на яго. Ужо зусім сышлі адзнакі анямеласці і застыласці. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зручны, выгодны, здатны, ёмкі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

абгла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго і што.

1. Зрабіць паверхню чаго‑н. роўнай, гладкай; збольшага апрацаваць. [Сымон:] Ёмкі будзе крыж. Збольшага абчасалі і запілавалі з Данілкам, засталося толькі трохі абгладзіць, і ўсё будзе гатова. Купала.

2. Разм. Зрабіць гладкім, адкарміць. Абгладзіць парсюка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пахадны́ ’шпаркі, хуткі’, ’зручны, ёмкі’, пахаднб ’цёпла, добра’ (лід., слонім., Сцяшк. Сл.). Да па‑ і ⁺ходны: ц.-слав. ходьнь, серб.-харв. hödan ’праходны, дасягальны’, славен. hóden ’ходкі’, ’праходны’, в.-луж. khódny ’ходкі’, польск. chodny ’тс’, прасл. хо!!!ьnъ()ь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прадпрые́мства ’вытворчая ці гандлёвая установа’ (ТСБМ). Калька рус. предприя́тие ’тс’ (Баханькоў, Гіст. лекс., 282), дзе каранёвая частка ‑ем‑ узыходзіць да прасл. *ęti, jьmo ’браць’ (гл. ёмкі). Рус. слова ў сваю чаргу калькуе ням. Unternehmung < nehmen ’браць’ і ўтворана з дапамогай царкоўнаславянізмаў пред‑ і приять (Фасмер, 3, 357).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ёмка 1,

1. Прысл. да ёмкі.

2. безас. у знач. вык. Разм. Добра, зручна. Сядзець [Віктару], відаць, было не вельмі ёмка, і ён раз-пораз варочаўся, намагаўся вылезці з кажуха. Шамякін.

ёмка 2, ‑і, ДМ ёмцы; Р мн. ‑мак; ж.

Абл. Чапяла. Дзядзіна.. пякла аладкі, нервуючыся, бразгала праз меру моцна аб прыпечак ёмкаю і патэльняй. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каржакава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Нізкі, з тоўстым сукаватым ствалом (пра дрэва). Дзед заняў пазіцыю пад старым прысадзістым, каржакаватым, як і сам дзед Талаш, дубам. Колас.

2. Невысокі, шыракаплечы, моцнага целаскладу; каранасты (пра чалавека, яго постаць). [Міхей] быў малы супроць сваёй жонкі, але каржакаваты, з сілай у кожным вузле цела — галава ў лобе шырокая, у плячах ёмкі, хаця плечукі прыўзнятыя. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Заня́так ’справа; урок’. Ад дзеяслова *za(n)ę‑ti утварыўся дзеепрыемнік *zanęt‑, да якога далучаны суфікс ‑ъk‑ъ, у той час як рус., укр. формы занятие (‑я), заняття утвораны з суф. *‑ij‑e, як і ў польск. (без ‑n‑, што ўстаўлялася пад уплывам прэфіксаў *sъn‑, *kъn‑) zajęcie ’тс’. Аснова *za(n)‑ę‑ ўключае корань *ę‑//*im‑//*em‑; гл. узяць, ёмкі і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пахапі́ць, похопі́ць ’уздумаць, зразумець’ (ТС), чэш. pochopit, славац. pochopiť ’зразумець’, а яшчэ ў ст.-чэш. pochopiti першаснае значэнне ’схапіць’, — усе з прэфікса po‑ і chop‑, які перадае паняцце хуткага руху (параўн. ст.-польск. pochopny ’хуткі’, pochopiać ’схопліваць, пахапа́ць’, pochop ’цяга’, ’імпульс’, ’здольнасць, паняцце, зразуменне’), аналагічны з kap‑ у лац. capiō ’бяру’, літ. kàpt! ’раптоўна схапіць’ (Махэк₂, 203). Сюды ж паха́пны, похапны́ ’хуткі, руплівы ў працы’ (Нас., ТС), свісл.ёмкі для работы’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. таксама хапа́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сук, ‑а, м.

1. Буйны бакавы парастак, які ідзе ад ствала дрэва. То шышка зваліцца з хваіны, То сук збуцвелы ападзе. Астрэйка. Стаяла .. [груша] голая, счарнелая, з вузлаватымі сукамі. Лынькоў. Хочаш — зверху страляй, забраўшыся на ёмкі сук; хочаш — прама з-за дрэва. Курто.

2. Астатак ад зрэзанага бакавога парастка ствала ў дошцы, бервяне. [Арлоўскі:] — Дошкі ў мяне ёсць, толькі вельмі сукаватыя, ёсць без сукоў, ды ў гразі — гэблі патупіце. Чорны. Стаў Максімка да станка, Гэблік сціснула рука. Шмаргануў — на дошцы сук... Дзеружынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)