Уласцівасць і стан застылага. Дуб стаяў нерухома ў сваёй паважнай застыласці, трымаючы ў развілінах ёмкі ком снегу.Колас.І раптам твар [Мішурына] пачаў зменьваць рысы і новая пячаць наплывала на яго. Ужо зусім сышлі адзнакі анямеласці і застыласці.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)