смала́, -ы́, мн. смо́лы, смол, ж.

1. Ліпкі, здольны зацвердзяваць сок хваёвых і некаторых іншых раслін.

Яловая с.

2. перан. Прыставала, той, хто ліпне, прыстае да каго-н. (разм.).

Прыстаў як с.

Сінтэтычныя смолы — сінтэтычныя палімеры, здольныя пры перапрацоўцы ў выніку ацвярдзення ператварацца ў няплаўкія і нерастваральныя рэчывы.

|| ласк. смо́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1 знач.).

|| прым. смаляны́, -а́я, -о́е.

С. завод.

Смаляныя шпалы (апрацаваныя смалой).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пашчапа́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пашчапаць.

2. у знач. прым. Расколаты на часткі, на шчэпкі. Пад сцяной хлеўчука святлеў ладны штабялёк нарыхтаваных — нарэзаных і пашчапаных — дроў. Быкаў. // З трэшчынамі, расколінамі. Відаць .. шэрая яловая кара, прыціснутая старым пашчапаным карытам. Пташнікаў. З гарышча старэнькай, з забітымі вокнамі і пашчапанымі дзвярыма хаты біў кулямёт. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кукуру́за ’травяністая расліна сямейства злакавых’ (ТСБМ). Укр. кукурудза, рус. кукуруза, балг. кукуруз, серб.-харв. куку̀руз, славен. kukurúza, польск. kukurudza. Балканскі эпіцэнтр распаўсюджання відавочны. Таму ў якасці крыніцы можна прыняць рум. cucuruz, якое мела першапачатковае значэнне ’яловая шышка’, што добра адпавядае знешняму віду пачатка кукурузы (параўн. Корш, AfslPh, 9, 521).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квайня́ ’адно дрэва хвоі’, ’хваёвы лес’ (Сл. паўн.-зах.). Адваротнае запазычанне з літ. kvajä ’сасна’ (< бел. хвая). Спрадвечна роднасным з бел. хвая з’яўляецца літ. skujaяловая або сасновая іголка’. Форма хвайня узнікла па аналогіі з назвамі зараснікаў (параўн. беразня, ліпня) (Сцяцко, Афікс. наз., 205). На карысць літоўскага ўплыву сведчыць (апрача пачатковага к‑) геаграфія слова (брасл.), параўн. квайнёвы (таксама брасл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзве́рцы, ‑аў; адз. няма.

1. Памянш. да дзверы; невялікія дзверы. Настаўнік.. рашуча адкінуў клямку на дзверцах веспічак. Колас. [Рыгор і Сцяпан Раманавіч] ішлі па ярка асветленым калідоры, з двух бакоў якога былі дзверы і дзверцы. Арабей.

2. Створка, створкі, якімі закрываюць якую‑н. адтуліну. Пячныя дзверцы. Дзверцы топкі. □ [Ціхан] кінуў руль, адчыніў дзверцы і выскачыў з машыны, не паспеўшы заглушыць матор. Дуброўскі. У пячурцы трашчыць, палаючы, яловая лучына. Іскры прабіваюцца праз шчыліны у дзверцах, вылятаюць на хату. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вешка1 ’галінка’ (КТС), вешачка ’тс’ (Шн., Песні), рус. пск. ве́шка ’галіна, пераважна яловая’, арханг. ’галіна’. Да веха, вяха1, 4 (гл.); параўн. таксама рус. арханг. веха́ ’вярба’, арл. веха ’паручайнік, Sium latifolium L.’, польск. wiecha ’мяцёлка’, нарв. vise ’тс’, veis (< *vaiso‑) ’сцябло’, лац. virgo ’галіна, розга’.

*Вешка2 ’знак, якім указваецца ў полі зімой дарога’ (КТС, Інстр. I); ’указальнік фарватэра’ (Інстр. I) дэмінутыў ад вяха́1 (гл.).

Вешка3 ў выразе ве̂шка‑раба ’падзыўное для свіней’ (Шпіл.). Гл. вяцю-вяцю.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашы́на, нашыйнік, пашынік, пашэйнік ’галлё, якім усцілаецца дарога ў нізкіх месцах’ (Клім.; паст., Сл. ПЗБ), ’галлё, якім накрывалі лён пры замочванні’ (рас., Шатал.; Жыв. нар. сл.; віц., навагр., ДАБМ, 879), ’сукі дрэва або зрубленыя маладыя дрэвы з галінамі’ (Касп.). З польск. faszyna ’звязка галля’, якое з ням. Faschirie < ©Tan. fascina ’тс’ < лац. fascis ’пучок’ (Мацэнаўэр, Cizí sl., 155; Брукнер, 119; Фасмер, 4, 188). Шчуп. пашына ’хваёвая і яловая ігліца’ (Сл. ПЗБ) названа паводле функцыі (’галлё’), магчыма, з пашыпа (гл.) ці + па + шыпʼё.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ла́пка ж., в разн. знач. ла́пка;

л. насяко́мага — ла́пка насеко́мого;

дзіця́чая л. — де́тская ла́пка;

яло́вая л. — ело́вая ла́пка;

гусі́ная л.бот. гуси́ная ла́пка;

хадзі́ць (стая́ць) на за́дніх ~ках — ходи́ть (стоя́ть) на за́дних ла́пках;

~кі ўго́ру — ла́пки вверх

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Стрэ́мя1 ‘сукаватая яловая падстаўка, па якой падымаюцца на “падкур” (прыстасаванне, якое абараняе борць ад мядзведзяў)’ (Рам. 8). Гл. страмі́на.

Стрэ́мя2, Р. скл. стрэ́мя і стрэ́мені ‘прыстасаванне для ўпору нагі конніка’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), стрымена ‘тс’, мн. л. стрэмена́ ‘тс’ (Бес., Шымк. Собр.), стрэмянё ‘стрэмя’ (Сцяшк.), стримоно ‘тс’ (Турэцка-беларускі размоўнік, 1836 г., Нью-Ёрк., 1995). Параўн. укр. стре́ме́но́, стре́мін, рус. стре́мя ‘стрэмя’, стараж.-рус. стремень, стрьмень, польск. strzemię, в.-луж. třmjeň, н.-луж. tśmjeń, чэш. střmen, славац. strmeň, славен. stréme, серб.-харв. стр̏ме̑н, балг. стре́ме ‘тс’, макед. стремен ‘тс’. Прасл. *stremę, як мяркуюць (гл. Бязлай, 3, 327 з літ-рай), ідэнтычна грэч. στρέμμα ‘нешта скручанае, нітка; выгін’, якое з’яўляецца nomen actionis ад дзеяслова στρέφω ‘віць, плесці’, і.-е. корань *strebh‑ ‘тс’, параўн. яшчэ грэч. στρόφο ‘вяроўка, паласа’. На думку Сноя₁ (613), славяне да VI ст., ві даць, страмёны мелі плеценыя з нейкіх матэрыялаў, напрыклад, з рамянёў. Гл. аналагічна Борысь, 584. Супастаўлялі таксама з рус. пастро́мка ‘пастронак’ і *strъmъ (гл. стромкі); гл Фасмер, 3, 775; Брукнер, 522; Праабражэнскі, 2, 397.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дурань, дурны, вар'ят; дурніца, дурыла, дуралей, прыдурак, тупіца, ёлуп, ёлупень, доўбень, асталоп, абэлтух, шаленец, ідыёт, псіхапат, крэцін (разм.); асёл, баран, пень, палена, дуб, дубіна, бот, лапаць, халява, хамут, абух, бязмен (перан., лаянк.) □ дурная галава, яловая галава

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)