Тро́ба ‘панос’ (пін., Сл. ПЗБ). Да утроба (гл.), параўн. утроба ‘хвароба органаў стрававання’ (Мат. Гом.). Магчыма, эўфемізм з адсячэннем пачатковага у‑, успрынятага як прыстаўка ці прыназоўнік, аналагічна балг. дыял. тро́ба ‘жывот’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Псяю́ха ’пра таго, хто выклікае агіду, нянавісць (лаянка)’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр., ТСБМ), ’сабачая кроў’ (Нік. Очерки, Доўн.-Зап., 2). З польск. psiajucha < psia jucha ’сабачая кроў’ (эўфемізм кляцьбы, параўн. псялыга, гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Така́я ’цяжарная’ (Сл. рэг. лекс.). Эўфемізм, параўн. у аналагічным значэнні укр. така́, серб. таква је і пад. Пра “табу страха” і “табу ветлівасці” пры называнні цяжарнасці спецыяльна Ваян, RIEB, 3, 254–256. Гл. такі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таратэ́нты ’розныя асабістыя, уласныя справы’ (Нас.). Відаць, эўфемізм, аформлены экспрэсіўным суф. ‑энты на польскі лад, зыходнае, магчыма, *таратуты ад гукапераймання, параўн. укр. тарату́та ’выклічнік, што перадае стук пры таўчэнні ў ступе’, параўн. ЕСУМ, 5, 521. Параўн. таксама тарэмтанды, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́гла ’смерць’ (эўфемізм) (брэсц., Нар. лекс.), ’згуба, смерць; бяда, гора’ (ТС), параўн. таксама: нагла яго ведае (Сцяц.). Вынік семантычнай кандэнсацыі ўстойлівага спалучэння; нагла(я) смерць ’раптоўная, неспадзяваная смерць’ > нагла ’тс’, параўн. суфіксальнае ўтварэнне нагельніца ’тс’ (гл.) і спалучэнне нага́льная смерць: нагальная смерць бацькі (Гартны), гл. нагальны, наглы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нашы́кацца экспр. ’напіцца (гарэлкі)’ (ТС). Паводле каментарыяў складальнікаў слоўніка, выключна «жаночае» слова, адпавядае «мужчынскаму» наклюкацца ’тс’ (там жа), што дае падставы бачыць у ім экспрэсіўнае ўтварэнне на базе гукапераймальнага шыкаць ’цвыркаць, шаптаць, выдаваць гук ш-ш-ш і г. д.© параўн. натыкацца ’нашаптацца’, хутчэй за ўсё вобразны эўфемізм.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надворак 1 ’двор, падворак’ (Яруш.), ’двор каля хаты’ (БРС), ’прастора паміж хатай і гаспадарчымі пабудовамі’ (нясвіж., слуц., смілав., шчуч., Яшк.; гродз., астрав., дзятл., маст., лід., навагр., Сл. ПЗБ). Заходнебеларускі наватвор, відаць, у выніку кантамінацыі мясцовага надвор’е ’дворышча’ і падворак (< польск. podwórek, podwórko?).
Надворак 2 ’стул’ (нясвіж., Сл. ПЗБ), ’панос’ (Сцяц.). Эўфемізм, да двор.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Но́даць ’псаваць’ (Касп.), ’абнеслаўляць’ (Інстр. 3). Тыповы прастамоўны «займеннікавы» дзеяслоў з шырокай, звычайна адмоўнай ці непрыстойнай семантыкай (своеасаблівы эўфемізм), параўн. чэш. ondat, луж. wonozyć, wonoześ, славен. onegati, серб.-харв. о̏ндати, балг. онодя, онождам (таксама і нодя) ад прасл. *onъda, займеннікавага прыслоўя, што ўзыходзіць да *onъ, гл. ён (Махэк₂, 414; ESSJ SG, 2, 532).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ На́ша ’кіслае малако’ (Мат. Маг.). Няясна; магчыма, да наш (гл.), параўн. эўфемізм нашаннб (нашъ‑онъ‑нб) ’кал, дрэнь’ (Нас.); сувязь з рус. няша ’іл, рэдкая гразь; плесня, цвіль’, якое выводзяць з комі naša ’пена, асадак, гушча, іл’ (Фасмер, 3, 95), нягледзячы на значную фармальную і семантычную блізкасць, здаецца праблематычнай, перш за ўсё па лінгвагеаграфічных меркаваннях; па семантычных меркаваннях цяжка звязаць з літ. naša ’ўраджай’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надво́р’е 1 ’месца па-за жылымі пабудовамі; дворышча’ (Нас., Яшк., Федар.), параўн. укр. надвірʼя, рус. надворье, польск. nadworze, чэш. nádvoři — усё да надвор ’вонкі, не ў памяшканні’ (месца), гл. двор, надворак.
Надвор’е 2 ’чыстае паветра, пагода’ (Нас.), ’надвор’е’ (Сл. ПЗБ, ТС), надворʼя ’надвор’е, пагода’ (Бяльк.), рус. надворье ’тс’. Да надвор ’вонкі, не ў памяшканні’ (стан паветра і інш.), гл. двор.
Надвор’е 3 ’медыц. стул’ (ТС). Эўфемізм, да папярэдняга слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)