усепадда́нейшы, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які падаецца з вернападданніцкімі пачуццямі (эпітэт, які ўжываўся ў афіцыйных дакладах, просьбах і пад. пры звароце да цара). Усепадданейшае данясенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усюдыі́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўсюды прысутнічае, усюды існуе (паводле рэлігійных уяўленняў — пастаянны эпітэт бога).

2. Разм. жарт. Які ўсюды паспявае, ва ўсім прымае ўдзел. Усюдыісныя рэпарцёры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Сакары́ць, сокори́ти ’кудахтаць’ (Клім., Бес.). Укр. сокори́ти ’тс’, сокору́хаэпітэт курыцы. Мабыць, таго ж паходжання, што і сакатаць (гл.) з нарашчэннем ‑ар‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нары́йніцаэпітэт свінні і мянушка неахайнай жанчыны’ (Кліх). Відаць, да нарыць (гл. рыць); назва ўтворана, магчыма, з мэтай ахоўнай магіі, параўн. рыкання, рыкуха, рыкёля (пра карову) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мане́та ’металічны грашовы знак, металічныя грошы’ (ТСБМ), ст.-бел. манета, монета, манита, монита, монэта ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 86). Запазычаны са ст.-польск. moneta, якое з лац. monēta ’прадказальніца’ < monēre ’прадказваць, прадракаць’. Monētaэпітэт багіні Юноны, якая папярэдзіла рымлян пра землетрасенне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

усявы́шні, ‑яя, ‑яе.

Кніжн. уст. Па рэлігійных уяўленнях — які стаіць над усім існуючым (эпітэт бога). // Які ідзе ад бога. // у знач. наз. усявы́шні, ‑яга, м. Адна з назваў бога. І ўсё ж такі дадалі [Андрэй і Янка] евангельскія словы, упэўненыя ў тым, што іх пісьмо чыноўніцкіх рук не міне: «Бойся ўсявышняга і не гавары лішняга». Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Панагі́я ’нагрудны знак праваслаўных епіскапаў у выглядзе невялікай упрыгожанай іконы на ланцужку’ (ТСБМ). Рус. панаги́я ’вобраз божай мацеры, які носяць архіерэі на грудзях; прасфора ў гонар Багародзіцы’, ст.-рус., ц.-слав. панагия ’тс’, ст.-рус. понагия ’тс’. З грэч. Παναγία ’прасвятая (эпітэт Багародзіцы)’ (гл. Фасмер, 3, 196; Праабражэнскі, 2, 11).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сцёрты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад сцерці.

2. у знач. прым. Пашкоджаны трэннем, дотыкам або тонкі ад доўгага ўжывання. Сцёрты мядзяк. □ Іліко пакрыху прывыкаў да .. работы, ужо не так балелі распараныя ногі і сцёртыя рукі. Самуйлёнак. // перан. Які страціў арыгінальнасць, своеасаблівасць. Сцёрты эпітэт. □ Гэтыя радкі куды больш пераконваюць, чым гучныя, правільныя, але сцёртыя словы некаторых газетных вершаў. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Варапа́й ’фальклорны эпітэт мужа або жаніха; эпітэт каравая’ (КЭС). Рус. воропай, укр. воропай ’тс’, польск. nawropić ’злавацца’, серб.-харв. vŕpoljiti se ’круціцца, не сядзець на месцы’. Шэраг слоў з гэтым коранем падае Сразнеўскі (1, 303; 2, 271): воропъ ’нападзенне’, наворопити ’напасці’, наворопъ ’раз’езд (ваен.)’, наврапъ ’рабаванне, здабыча’. З ц.-слав. врапъ ’ён выводзіць’ ст.-рус. врапѣти ’ўзмацніцца’, съврапѣтисꙗ ’сціхаць’. Рудніцкі (1, 480) услед за Фасмерам (1, 354) лічыць варапай < во́ропъ. Прасл. *vorpъ ён супастаўляе са ст.-в.-ням. wērfan, англ. to warp, вытлумачваючы семантыку ў адпаведнасці з паданнем аб выкраданні нявесты. Гл. Праабражэнскі, 1, 97; Скок, 3, 629; Міклашыч, 395; Карскі, РФВ, 49, 18; Карскі, Труды, 395. Іншыя значэнні (у тым ліку і вытворных форм): варапай ’сляпец’ (Нас.), варопаўка ’жаба (лаянкавае слова)’ (КЭС), ворапень ’лодыр, абібок’ (Бяльк.) трэба лічыць другаснымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дагма́тык ’дагматык’ (БРС). Запазычанне з рус. мовы. Параўн. рус. догматик, якое Шанскі (1, Д, Е, Ж, 151) лічыць уласна рус. словам, якое ў сучасным значэнні адзначаецца ў слоўніках з 1891 г. (раней яно мела некалькі іншую семантыку: ’царкоўны пісьменнік, які тлумачыць дагматы веры’, ’від царкоўных песнапенняў’). Першакрыніцай рус. слова з’яўляецца грэч. δογματικός, якое ўжывалася як эпітэт вядомых багасловаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)