зашыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

Пачаць шыпець. // Прашыпець. У цішыні зашыпела пласцінка і зараз жа палілася цудоўная музыка. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сыча́цьшыпець, сіпець’ (ЛА, 1), сычэ́ць ’тс’ (Нар. Гом.). Гл. сыкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шыпе́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. шыпець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Знізу, з вуліцы далятаў гоман людзей, шыпенне шын па нагрэтым асфальце. Шамякін. Над коламі-бегункамі ў паравоза з шыпеннем вырвалася клубкаватая белая пара. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Псыча́ць (псычаті) ’шыпець (напрыклад, пра сырыя дровы ў печы)’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск. psyczeć ’тс’, збліжанага з сычэць, сычаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуршэ́ць ’чмыхаць, злоснічаць’ (ТС). Гл. пу́рхаць; не выключае сувязь з літ. purkšėtiшыпець, фыркаць (пра ката)’, параўн. purkslys ’нястрыманы чалавек; гарачка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прашыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

Шыпець некаторы час. Валодзя, як дамовіўся з Сяргеевым, двойчы прашыпеў, нібы цецярук на таку: «Чу-у-у-у-шы-ы-ы...» Федасеенка. // што і без дап. Сказаць што‑н. шыпячым голасам. — Што, баішся заходзіць? Сорамна? — не сказала, а прашыпела Галіна. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сі́каць, сі́кацца ‘мачыцца’ (Нас., Федар. 6), ‘пырскаць вадой з цацкі, якая завецца “сікаўкай”’ (гл.) (Нас.), сі́кі ‘мача’ (Шат., Стан., Сл. ПЗБ). Укр. си́кати, рус. си́кать, ‘мачыцца’, польск. sikać ‘пырскаць, біць струмянём’, в.-луж. sykać, н.-луж. sykaś, чэш. дыял. sikać ‘крапіць, пырскаць’, sykať, šykač ‘пырскаць, мачыцца’, славац. sykať ‘пырскаць; мачыцца’, sikać, cikať ‘мачыцца’, серб.-харв. си́катишыпець, лаяцца’, славен. síknitiшыпець, пырскнуць цурком’, балг. си́камшыпець’. Фасмер (3, 620) ставіць пытанне аб выдзяленні сярод гэтых слоў дзвюх груп: са значэннем ‘пырскаць; мачыцца’ і значэннем ‘шыпець’. Скок (3, 384) серб.-харв. си́кати разглядае ізалявана ад заходне- і ўсходнеславянскіх дзеясловаў. Таму, відаць, следам за Махэкам₂ (538), тут трэба выдзеліць усходне- і заходнеславянскія словы са значэннем ‘біць струменем; пырскаць; мачыцца’ і рэканструяваць прасл. *sikati, што лічыцца ітэратывам ад сцаць (гл.). Гл. таксама Борысь, 547 (з уключэннем славенскага дзеяслова). Інакш Праабражэнскі (2, 284 і наст.), які схіляецца да гукапераймальнага ўтварэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сніпе́цьшыпець, сыкаць’: гадзюка сьніпіць (астрав., Сл. ПЗБ, ЛА, 1). Магчыма, да сі́пець (гл.) з устаўным ‑н‑ пад уплывам літ. šnypšti ‘тс’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́шкаць ’брадзіць; пухцець, пыхцець’ (шальч., Сл. ПЗБ), пу́шкаць (*пышкаць) ’цяжка дыхаць, пыхкаць’ (ТС), пышкаць, пшыкацьшыпець’ (там жа), ’шумець’: пышкай ў вушах (шальч., Сл. ПЗБ), сюды ж пу́шкнуць ’шыкнуць’, пушкоцець ’пыхцець’, пушкорыцца ’шамацець’ (ТС), параўн. рус. пышкать ’пыхцець; шыпець’, балг. пишкам, пешкам ’пыхцець; стагнаць’ і пад. Прасл. *pyšьkati, вытворнае ад Трухай (БЕР, 5, 276), гл. пыхаць. Грынавяцкене і інш. (Сл. ПЗБ) параўноўваюць пышкаць ’брадзіць, шумець’ з літ. pyškėti ’тс’, што хутчэй за ўсё з’яўляецца роднасным утварэннем, чым крыніцай запазычання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сы́каць ’утвараць свісцячыя гукі’, ’выказваць сваё незадавальненне, злоснічаць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Шат., Некр.; ашм., Стан.), ’шыпець (аб гусях)’, ’выказваць незадавальненне, пагражаць’ (Нас.), ’сіпець; наракаць’ (Сл. ПЗБ), ’пакрыкваць на старэйшых’ (Цых.), ’кідаць сярдзітыя рэплікі’ (Варл.), ’сіпець (пра гадзюку)’ (Некр., Варл., ЛА, 1), ’шыпець’, сы́кацца ’абараняцца пагрозлівым шыпеннем’ (ТС), сыча́ць ’сіпець, свісцець’ (Байк. і Некр.), сычэ́ць ’сыкаць’ (ТСБМ), сыча́ць, сыча́ті, сычэ́ты ’тс’ (вільн., беласт., драг., Сл. ПЗБ), сык ’сіпенне’ (Сцяшк. Сл.); сюды ж сы́кацень ’гад, змяя’ (ТС). Укр. сича́ти, си́катишыпець, утвараць свісцячыя гукі’, рус. сы́кать, польск. sykać, syczeć, syknąti, в.-луж. sykać, н.-луж. sykaś, чэш. sykati, syčeti, славац. syčať, серб.-харв. сѝкати, славен. síkati, síčati. Прасл. *syčati і *sykati, гукапераймальнага паходжання; гл. Фасмер, 3, 817; Махэк₂, 548; Міклашыч, 335. Борысь (590) узводзіць да і.-е. гукапераймальнага элемента *sū‑, які адлюстроўвае сыканне; Шустар-Шэўц (2, 1384) параўноўвае яшчэ з *sik‑ (гл. сікаўка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)