Сла́сты ‘прылада для адціскання сыру’ (Сцяшк. Сл.), ‘пастка’, ‘ціскі’, ‘прыстасаванне для сушкі травы’ (Сл. ПЗБ). З літ. slãstai ‘тс’ (Сл. ПЗБ, 4, 478).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кля́ма ’дрот, сагнуты ў выглядзе літары П для замацавання расколатай драўлянай пасудзіны’ (Бір.). Праз ст.-польск. klama ’клешчы, ціскі’ з с.-в.-ням. klam ’тс’ (Слаўскі, 2, 185).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расти́снуть сов. (разжать) расці́снуць, разня́ць, растулі́ць;

расти́снуть зу́бы расці́снуць (разня́ць, растулі́ць) зу́бы;

расти́снуть тиски́ расці́снуць (разня́ць, растулі́ць) ціскі́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лісі́ца 1, ‑ы, ж.

1. Тое, што і ліс (у 1, 3 знач.).

2. Тое, што і ліса (у 1 знач.).

лісі́ца 2, ‑ы, ж.

Разм.

1. Тоўстае круглае палена, якое кладзецца ўпоперак саней для перавозкі бярвення.

2. Прыстасаванне для сціскання дошак; ціскі.

лісі́ца 3, ‑ы, ж.

Тое, што і лісічка ​2. Ля кратовых ямак — грыбы лісіцы выскачылі з зямлі, дробненькія яшчэ. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак.

1. каго-што. Затрымаць, зашчаміць, абхапіўшы з усіх бакоў.

З. манету ў кулаку.

З. болт у ціскі.

2. што. Шчыльна заткнуць, сціснуўшы.

З. вушы далонямі.

З. рот (таксама перан.: не даць свабодна выказацца).

3. што. Паменшыць у аб’ёме або зрабіць больш тугім, сціснуўшы.

З. вузел.

4. перан., каго-што. Абмежаваць свабоду ў чым-н., перашкодзіць развіццю, праяўленню чаго-н.

З. крытыку.

З. ініцыятыву.

5. каго. Ціскаючы, замучыць, задушыць (разм.).

З. у натоўпе.

|| незак. заціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Клю́быціскі’ (Нас., Сл. паўн.-зах., Грыг., Гарэц.). Укр. клюба ’тс’. З польск. kluba ў розных значэннях, у тым ліку ў значэннях, характэрных для беларускіх і ўкраінскіх лексем. Польск. kluba < с.-н.-ням. klobe ’тс’ (Слаўскі, 2, 233–234; ЕСУМ, 2, 467).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сжим м., техн.

1. (действие) сціск, род. сці́ску м.; неоконч. сціска́нне, -ння ср.;

2. (предмет) ціскі́, -ко́ў ед. нет, за́ціск, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Скамы́ ‘драўляныя ціскі (выціскаць мёд)’ (іўеў., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), ‘тое, чым адціскаюць сыр’ (Інстр. 1). Нульсуфіксальны дэрыват ад *скаміць (гл. аскома), якое да прасл. *skomiti, што звязана чаргаваннем галосных з *ščemiti, гл. шчаміць. Не выключана захаванне архаічнай семантыкі ‘прышчэмліваць’, адкуль потым развіліся пераносныя значэнні, якія ўказваюць толькі на чалавечыя адчуванні. Параўн. скем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кля́мар1 ’драўляныя пласціны, якія ставяцца з абодвух бакоў сцяны і сцягваюцца жалезнымі прутамі для яе выраўноўвання і мацавання’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах.). Укр. клямра ’скаба для драўляных дэталей’, рус. клямра ’тс’. Запазычанне праз польск. klamra з с.-в.-ням. klamer ’тс’ (Слаўскі, 2, 185; ЕСУМ, 2, 469).

Кля́мар2ціскі’ (Нас., Шат., Мат. Гом., Сцяшк.). Гл. клямар1.

Кля́мар3 ’скаба’ (Касп., Нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Гл. клямар1.

Кля́мар4 ’суцэльная пражка, якая зашпільваецца на кручок’ (Мат. АС). Гл. клямар3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляшчоткі ’абцугі’ (Сцяшк.), ’ціскі для выціскання воску, сыру’ (Сержп. Борт., Сл. ПЗБ), ’раздвоеная з аднаго канца дошчачка для заціску чаго-небудзь’, ’лубкі, у якія забінтоўваецца вывіхнуты сустаў, увязваецца зламаная канечнасць’ (КЭС, лаг.; ТСБМ, Сл. ПЗБ). Укр. леще́ти, ле́щата, рус. ле́щедь, лещадь, польск. leszczotka, leszczoty, чэш. lešta. Да прасл. паўн. lešč‑etь (lešč‑et‑ъka), leščeta, якія з lešciti/leskati ’расшчапляць, удараць, ляпаць’. Яны адносяцца да этымалагічнага гнязда з коранем lešč‑/lest‑ > ляшча́ць (гл.) (Слаўскі, 4, 174–176; Фасмер, 2, 491; Куркіна, Этимология–74, 47–51). Брукнер (KZ, 46, 210–211) прымае версію з адпаўшым пачатковым гукам (параўн. бел. кляшчоткі ’ляшчоткі’, польск. oklascki, okleszczyny ’планкі для звязвання паламанай канечнасці’ і інш.). Бернекер (1, 702) адносіць лексему да лёскать ’ляпаць, шчоўкаць, грукаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)