пе́нтюх прост., бран. цюхця́й, -цяя́ м.; цяльпу́к, род. цельпука́ м.; кіжла́й, -лая́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пінцю́х ’бесхарактарны, непаваротлівы чалавек, цяльпук’ (Скарбы). Да пенцюхтша (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяке́ка ’мяла, цяльпук’ (зэльв., Жыв. сл.). Балтызм. Параўн. літ. mekekė ’прыдуркаваты, нездагадлівы чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махаме́ла, мохаме́ла ’павольны, непаваротлівы чалавек’ (ТС). З укр. хаму́ла ’тс’ з прэфармантам ма‑. Параўн. укр. махаму́лацяльпук, мяла’ (Нікан.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэмза ’разява, няўклюда, нязграбны’ (шальч., Сл. ПЗБ; сувалк., КЭС). Балтызм, параўн. літ. lémza ’павольны, вялы, маўклівы чалавек, цяльпук’. Гэтак жа Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 2, 700).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

байба́к

1. зоол. байба́к, -ка м.;

2. перен. абібо́к, -ка м., разг. цяльпу́к, род. цельпука́ м., прост. цюхця́й, -цяя́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вандза́ ’плакса’ (КСП). Параўн. рус. ва́ньзя, ваньзя́ і ваньдзя́ дурнаваты чалавек, цяльпук’ (СРНГ, 2, 38). Экспрэсіўнае ўтварэнне, магчыма, ад уласнага імя Ванька, на бел. глебе кантамінаванага з вэндзіць; параўн. вандзонка ’лены, непаваротлівы чалавек’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ляпа́к1, лепа́кцяльпук’ (ТС). Балтызм. Параўн. літ. lapõkas ’такі сабе, не асаблівы’, lėpė̃kas, lepekiùšas ’бесталковы чалавек’.

*Ляпа́к2, лепа́к ’пляскач’ (ТС). Да ля́паць ’біць па чым-небудзь мяккім’ (гл.).

*Ляпа́к3, лепа́к ’муляр’ (ТС). Да ляпі́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шышкава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае шышкі, з шышкамі (у 1 знач.). А Грыша проста цяльпук, але самы разумны з усёй кампаніі. Гэта было відаць хаця б па тым, што галава ў яго была вялізная і ўся шышкаватая, «розум лез наверх». Караткевіч. // Спец. Які мае вузлы, патаўшчэнні на паверхні (пра дэфектную тканіну, пражу). Шышкаватая пража.

2. Які формай, сваім знешнім выглядам нагадвае шышку (у 1, 4 знач.). [Чалавек] прычапіў на шышкаваты нос рыжыя акуляры і чытаў кніжку. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вайлу́нцяльпук, маруда’ (КЭС). Да валіць; параўн. рус. валинь, валень, увалень ’няўклюда’, укр. вайло, вайлюка, валют, валяка ’лены чалавек, лежабока, гультай’, вайлуватий ’няспрытны, непаваротлівы’. Магчыма, таксама збліжэнне з валун ’вялікі камень’. Кароткае і — устаўны гук; параўн. бел. дыял. вайзелін, вайстрак ’лязо’ < востры.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)