кабы́ла, ‑ы, ж.
1. Самка каня. Жарэбная кабыла. □ Кожны цыган сваю кабылу хваліць. Прыказка.
2. Гіст. Дошка з выразам для шыі і рук, да якой прывязвалі для пакарання бізуном.
•••
Прышый кабыле хвост гл. прышыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кули́к зоол. кулі́к, -ка́ м.;
◊
всяк кули́к своё боло́то хва́лит посл. ≅ ко́жны цыга́н сваю́ кабы́лу хва́ліць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падхро́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Храпці злёгку; суправаджаць храпам што‑н. Сядзіць [механік], спіць, сапе, падхропвае, а нагой усё — кіў-кіў, як той гадзіннік. Шынклер. Хлопец-цыган таксама заснуў і цяпер сам падхропваў старому. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыганы́, ‑оў; адз. цыган, ‑а, м.; цыганка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. цыганкі, ‑нак; ж.
Народнасць індыйскага паходжання, якая жыве часцей за ўсё качавымі і паўкачавымі групамі ў Еўропе, Азіі і Афрыцы. Цэлымі табарамі, у вялікіх палатняных будках, праязджалі чорныя, асмаленыя сонцам цыганы. Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непералі́ўкі, ‑лівак; адз. няма.
Разм. Тое, што і непярэліўкі. — З каменданта яго [пана Вячорыка] прагналі, але ён не разгубіўся. Як адчуў, што непераліўкі, хутчэй узяў ды і ажаніўся. Машара. Цыган, бачачы, што тут непераліўкі, завярнуўся і, засунуўшы рукі ў кішэні штаноў, пайшоў ад жанчын да цёшчынай хаты. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прастагна́ць, ‑стагну, ‑стогнеш, ‑стогне; зак.
1. Абазвацца стогнам. Мне здалося, што нехта прастагнаў. Скрыпка. // што і без дап. Сказаць са стогнам. — Там жа немцы! — прастагнаў артылерыст, чорны, як цыган, хлопец. Хомчанка. «Божа мой, божа мой», — прастагнаў Мішурын і заплюшчыў вочы. Чорны.
2. Стагнаць некаторы час. Прастагнаць усю ноч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыгну́цца, ‑гнуся, ‑гнешся, ‑гнецца; ‑гнёмся, ‑гняцеся; зак.
Нагнуцца, нахіліцца; трохі сагнуцца. [Маша] усміхнулася з удзячнасцю, прыгнулася, каб вызваліць плячо з-пад.. [Ярашавай] цяжкай рукі, і пайшла да дзвярэй. Шамякін. — Вось прыдумаў, Бабашка! І рад яшчэ, як невядома што! — сказаў Цыган. — А ўсё ж прыгнуўся да Міхасёвага акенца і пачаў цікаваць. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сці́біць ’падхапіць, украсці’ (Варл., Кал.), сцы́біць, зьдзі́біць ’тс’ (Некр. і Байк.), сці́брыць ’тс’ (Касп., Бяльк., Растарг.), сці́брыты ’тс’ (Сл. Брэс.), сцы́брыць ’тс’ (Мат. Гом.), сці́бчыць ’тс’ (Жд. 3), сюды ж, відаць, сці́біцца ’ўшчамляцца, лезці’ (трак., Сл. ПЗБ); паводле аўтараў слоўніка, з літ. stiẽbtis ’выцягвацца’ (Сл. ПЗБ, 5, 39), што няпэўна. Параўн. рус. сти́брить ’тс’ і ’з’есці’. Няясна (Фасмер, 3, 759); паводле Горбача (Арго, 31), аргат. зци́брить ’украсці’ з цыган. тэ стырдэс ’тс’. Гл. цібрыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бадзяга, туляга, блукалец; валацуга (разм.); бадзяка (абл.); цыган (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
хвалі́ць несов. хвали́ть;
◊ аржана́я ка́ша сама́ сябе́ хва́ліць — посл. ржана́я ка́ша сама́ себя́ хва́лит;
ко́жны цыга́н сваю́ кабы́лу хва́ліць — посл. всяк кули́к своё боло́то хва́лит
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)