прастагнаць, ‑стагну, ‑стогнеш, ‑стогне; зак.

1. Абазвацца стогнам. Мне здалося, што нехта прастагнаў. Скрыпка. // што і без дап. Сказаць са стогнам. — Там жа немцы! — прастагнаў артылерыст, чорны, як цыган, хлопец. Хомчанка. «Божа мой, божа мой», — прастагнаў Мішурын і заплюшчыў вочы. Чорны.

2. Стагнаць некаторы час. Прастагнаць усю ноч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)