Гарму́шка ’страва, прыгатаваная з вады, кусочкаў хлеба і солі’ (Сцяшк.), ’накрышаны ў малако (часам у пасоленую ваду) хлеб; цура’ (Сцяц.), гарму́шкацура’. Паводле Сцяц. Нар. (49), запазычанне з польск. farmuszka, faramuszka, warmuszka (< ням.) ’поліўка з вады, піва і хлеба; густая поліўка з мукі і інш.’ Аднак можна меркаваць, што слова ўзнікла азванчэннем (к‑ > г‑ пры наяўнасці ў слове санорных гукаў р, м) з карму́шка ’тс’ (гл. карму́шка2 ў Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патра́ўка ’страва, яда’, ’верашчака’ (ТСБМ, Некр.; ганц., Сл. Брэс.), ’мачанка’ (Янк. 2), ’соус, прыгатаваны з рэшткаў валовага мяса’ (Нас.), ’рэдкая страва з мясам, падкалочаная мукой’, ганц. ’падліўка’ (Сл. ПЗБ). Як і ўкр. потра́вка ’блюда з розных кавалкаў мяса з дадаваннем кавалкаў каўбасы’ — з польск. potrawka ’адваранае мяса пад соусам’. На ўсходзе Беларусі патраўка адрозніваецца значэннямі: хойн. ’зацірка’, рэч. ’бульён’, браг. ’суп з мукой і ягадамі або грыбамі’, хойн. ’халадзец’, хойн. патраўкацура’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каплу́н1цура’ (браг., бяроз. Шатал.; вільн., Сл. паўн.-зах., ’ежа накшталт супу з кавалачкаў сухога хлеба, цыбулі, залатых варам і засквараных салам’ (драг. Нар. словатв.; драг., іван. Вешт.; кобр. Нар. лекс.), ’абрадавая страва з хлеба і салодкай вады або малака’ (івац. Жыв. сл.). Укр. жытомірск. каплу́н ’ежа з хлеба, вады і солі’, рус. н.-рас. ’халаднік’, польск. kapłun, kapłon ’тс’. Відавочна, балтызм, утвораны ад дзеяслова *kap(l)‑ (параўн. літ. kapóti ’рубіць, сячы’, ’з’ядаць, тачыць’, kaplỹs ’адрэзаны, адколаты’, ’бяззубы’), які азначаў ’ламаць, крышыць’ — галоўнае адрозненне каплуна ў тым, што хлеб ломіцца, крышыцца, а не варыцца, не закалочваецца (як жур), не смажыцца. Сюды ж і каплу́к.

Каплу́н2 ’пакладаны певень’ (ТСБМ, Бес., Федар. 6; драг. Нар. словатв.), ’пражорлівы’ (Некр.). Ст.-бел. каплунъ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. kapłun ’тс’ (і kapłon), якое пры пасрэдніцтве ст.-чэш. kapún — з с.-в.-ням. kappūn ’тс’ < нар.-лац. cappōne (m) < cāpo ’тс’, ’малады пеўнік’, ’малакасос’ (Слаўскі, 2, 58). У польск. слове ł‑ — у выніку жартаўлівай ад’ідэацыі да kapłan ’свяшчэннік’, ’жрэц’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́ялка1 ’драўляны шуфлік для ручнога веяння зерня’; ’машына, якой ачышчаюць збожжа ад мякіны’ (КТС, БРС, Выг., Бяльк., Шат., Яруш., Сцяшк. МГ), брэсц. ві́ялка драўляны савок, якім веялі ўручную’ (Сіг.). Укр. ві́ялка, рус. ве́ялка, польск. wiałka, макед. веалка ’тс’, балг. веялка ’веялка’; ’цура, зробленая ў першы тыдзень вялікага посту ў гонар летняга ветру, які лічыўся духам, што дапамагаў у час малацьбы’. Утворана ад vějadlo (параўн. ст.-рус. вѣяло ’лапата’, н.-луж., в.-луж. vějadło ’веялка’) і суф. ‑к‑а. Да веяць (гл.). Побач з суф. ‑л‑ка на слав. тэрыторыі маюцца ўтварэнні ад веяць з іншымі суфіксамі са значэннем Nomina instrumenti: бел. палес. ве́янка, ве́ячка, укр. ві́ячка, ві́яльніца, рус. ве́янка, ве́йніца, ве́йка, балг. веячка, в.-луж. wějawa, чэш. věječka, viječka, vejačka, польск. wiejalnia, wiejacha, уст. wiejaczka.

Веялка2, ве́ялкі ’вейка, вейкі’ (БРС, шчуч., навагр., маст., Сцяшк. МГ, КЭС, Жд., 1, З нар. сл.) — рэгіянальнае беларускае кантамінаванае ўтварэнне ад вейка, веяць (гл.) не без уплыву лексемы веялка1 (гл.).

Веялка3 ’павека’ (навагр., КЭС) узнікла шляхам семантычнага пераносу па сумежнасці ад лексемы веялка2. Адваротны пераход назіраецца ў рус. арханг. веко ’вейка’, йонаўск., прэйл. ве́ки ’вейкі’ пры рус. веко ’павека’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́тра1 ’кіслая мучная страва, саладуха’ (ТСБМ, Яруш.; в.-дзв., паст., брасл., віл., Сл. ПЗБ; мядз., Нар. словатв.; полац., Нар. сл.; Янук.; Нік. Очерки; Касп., Бяльк., ТС), ’цура’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’нясмачная, няякасная страва’ (брасл., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’страва з прасеянай жытняй мукі, заквашаная і запраўленая расцёртымі ягадамі’ (Малч.), ’усё, што робіць ежу крухмалістай’ (“как бы пудрит”) (Шн., 3), ’рэдкая гразь, балота’, ’раска на вадзе, якую ядуць качкі’ (гродз., ABSl, 9, 118), н. р. пу́тро ’саладуха’ (ТС), сюды ж путра́ны ’саладушны, зроблены з путры’ (Касп.), путря́нъй ’густы’ (гарад.; Нар. лекс.), параўн. укр. пу́тря ’страва з варанага ячменю і салодкага квасу’, рус. пу́тра, пу́тря, путро́ ’пойла з мукой; пшонная каша з маслам’. Запазычанне, у якасці крыніцы часцей за ўсё называецца літ. putrà ’рэдкая каша; поліўка; пойла’, лац. putra ’тс’ (Блесэ, SB, 5, 17–18, з літ-рай; Фасмер, 3, 413; гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 21, з літ-рай); бел. путра (“родъ худаго супа”) збліжаў з эст. pudder, puddro ’каша’ яшчэ Шымкевіч (Шымк. Собр.), параўн. таксама фін. puuro ’страва з мукі’, крыніцай запазычання якіх лічацца балтыйскія словы, што выводзяцца ад pùsti ’ўздувацца, набухаць’ (Фрэнкель, 681). Паводле Непакупнага (ABSl, 9, 118), гэта матывацыя пацвярджаецца ў адносінах да геаграфічных тэрмінаў, параўн. палес. зду́ховіна ’дрыгва’; Тапароў зыходным для гідронімаў з элементам put‑r‑ лічыць значэнне ’нешта разлезлае, няўстойлівае, нізкаякаснае’ і адносіць сюды літ. pùtryti, putróti ’чмякаць’, pùtarnoti ’плявузгаць’, лат. putrât, putruôt ’тс’, а таксама рус. пу́трить ’лаять’ (“что-то вроде ’разнести в пух и прах’, ’стереть в порошок’, ’размазать’”), што ўзыходзяць да і.-е. peu̯‑r *pou̯‑, *pū̆‑ з элементам ‑r‑ і семантыкай ’успухаць, раздавацца, разрэджвацца’ і ’гніць, раскладацца’ (Балто-слав. иссл., 1988–1996, 277). Параўн., аднак, заўвагу Віцьбіча: “Путра — усяго толькі нацыянальная латышская зацірка, якую часта можна спаткаць на стале латышскіх беднякоў” (Полымя, 1998, 3, 258), а таксама гродз. пу́тра (Цых.), по́тра (Скарбы) ’пацяруха’: перацерлі мышы зерне ў кублі, адна путра, што дазваляе хаця б для часткі слоў дапусціць сувязь з церці, тру (гл.).

Пу́тра2 ’лёгкія’ (мазыр., Шатал.). Няясна; магчыма, звязана з *ǫtrь ’унутранасці’, параўн. нутро́ ’сярэдзіна, вантробы’ (гл.), вагку́ша ’пячонка’, лёгку́ша ’лёгкія’.

Пу́тра3 ’пацяруха’ (Цых.). Гл. по́тра ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)