Кя́блы ’вялы, стары, друзлы’. Параўн. літ. keblas ’слабы, хілы’ (Сл. паўн.-зах., 2, 597). Балтызм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ахі́лак ’кволае дзіця’ (полац., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), охілок ’слабы чалавек’ (петрык., Цыхун, вусн. паведамл.). Ад хілы ’слабы, пахілы’, відаць, пад уплывам асілак волат, магутны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пані́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. панік, ‑ла; зак.

1. Схіліцца, апусціцца, прыгнуцца. Два хляўцы з паветкамі, хілы плот панік. Машара. Выспела ажына. Пачарнела ад ягад, панікла долу: ягады абляпілі яе, што жучкі. Пташнікаў.

2. перан. Паддацца прыгнечанаму настрою; стаць разбітым духоўна. [Валя] апусцілася ў крэсла і панікла, як ад бязмернай стомы. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Недасі́лак ’слабы, хілы чалавек’: Заплыве недасылакмагутам стаў (Бічэль–Загнетава). Магчыма, паэтычны наватвор па узору асілак (гл.), з неба- ’недастаткова’ і сіла ’мбц, сіла’, параўн. недаростак ’чалавек малога росту’, недамовак ’заморак’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ахі́лкі, охі́лкі ’шафран Гейфеля, Crocus Heuffelianus Herb.’ (Бейл.). Ад хілы ’схілены, пахілы’, хілі́ць ’пахіляць’, ахіляць ’закрываць’, параўн. іншыя назвы: бабін сон, сон, соннік, характэрныя для раслін, якія на ноч ці на дождж схіляюцца ці «засынаюць».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухарэ́бры ’хударлявы, хілы’ (Касп., Янк. 3., Ян., Сцяшк. Сл., Мат. Маг.), сухорэ́бры ’тс’ (ТС), сухарэ́брык ’вельмі худы чалавек’ (Мат. Гом., Сл. Брэс.), ’той, хто худы, у каго тырчаць рэбры’ (Янк. 2). Да сухі і рабро, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ляда́шчы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Кволы, хілы; нядужы, слабы. За возам, навязаная на повад, брыла лядашчая карова .. падобная на шкілет. Лупсякоў. // Дрэнны, нягодны. [Банадысь:] «Ці няма ў вашым сяле краўца якога, хоць лядашчага?». Крапіва.

2. Стары, струхлелы; збуцвелы. Некалі на выгане пад вярбой стаяла .. лядашчая хатка. Грамовіч. Лядашчая вопратка слаба грэла.. і Людміла Лаўраўна, уздыхаючы, няспынна тупала, пляскала рукамі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлі́пкі, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Слабы, хілы. Гэта быў маленькі, хліпкі чалавек сярэдніх год. Пянкрат. // перан. Слабахарактарны, бязвольны. Бацька мой засцерагаў таварышаў, што Павэлак — чалавек хліпкі, ненадзейны, што лепш яго адсунуць ад сябе, пакуль не позна. Гарэцкі.

2. Нямоцны, ненадзейны, нетрывалы. Сходкі былі хліпкія, вузкія, без усякіх поручняў — проста дзве нядбайна збітыя цвікамі дошкі. Асіпенка. // Гразкі, багністы. Магутныя гусенічныя трактары, зарываючыся ў хліпкае балота аж да верху гусеніц, цягнуць на буксіры гружаныя лесам аўтамашыны. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чэ́злы, ‑ая, ‑ае.

1. Які слаба расце, хілы (пра расліны). За рэчкаю слаўся голы куп’істы выган, на якім віднелася толькі некалькі чэзлых кусточкаў. Мележ. Неўзабаве пачалося балота, парослае чэзлымі бярозкамі ды лазняком. Ваданосаў. // З беднай расліннасцю. Жыццё красавала на Поўдні, а на Поўначы былі холад і пустэча, мёртвая зямля і чэзлая расліннасць. М. Стральцоў.

2. Хваравіты, слабы, кволы. У дзверы стукае вартаўніца — чэзлая, апранутая ў мужчынскі, да пят, кажух кабецінка — яна ўносіць запаленую лямпу. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пахі́л ’пакатая паверхня, схіл, нахіл’ (ТСБМ), пахі́лы, похі́лы ’нахілены, сагнуты, згорблены’, ’хваравіты’, ’пакаты’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Яруш., Касп., Сл. ПЗБ, ТС). Да па‑ (< прасл. po‑) і хі́лы, хілі́ць < прасл. xylъ(jь). Сюды ж пахіна́ць, нахіна́цца ’нагінацца, нахіляцца’ (Нас., Яруш., Др.-Падб.), пух. нахіну́цца ’пахіснуцца’ (Сл. ПЗБ). Параўн. польск. chynąć ’нахіляць’, ochynąt się ’патануць, апусціцца’, рус. пск., цвяр. хи́нуться ’нахіляцца’ (Фасмер, 3, 238).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)