по́рскать несов., обл.
1. (от смеха) фы́ркаць, пы́рскаць;
2. (стремительно вспархивать) пы́рхаць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фы́рканне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. фыркаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Цішыню парушалі сваім хрумстаннем і фырканнем абозныя коні. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
По́рскаць ’фыркаць, як конь’, ’паказваць незадавальненне’, ’пыхаць’, ’фыркаць са смеху’ (Касп., Нас., Байк. і Некр.; віл., беласт., Сл. ПЗБ), порс! — дня перадачы фыркання, чыхання і пад. (Нас.). Прасл. *pъrskati, утворанае ад гукапераймання з асноўнай семантыкай ’пырскаць; фыркаць’, што адлюстравалася ў варыянтнай аснове *porx‑/*pors ‑/*pъrsk‑ (Куркіна, Этимология–1994–1996, 48), параўн. укр. по́рскати ’тс’, рус. по́рскать ’пырскаць’, ’фыркаць са смеху’, польск., в.-луж. parskać ’фыркаць, пырскаць’, н.-луж. porskaś ’тс’, чэш. prskati ’тс’, славац. prskať ’тс’, pŕchať ’крапіць’, славен. prhati ’пырскаць’. Роднасныя і.-е. формы — літ. pùrst ’пырх’, purslas ’слінная пена’, purkiti, purkšti ’фыркаць, пырскаць, імжэць’, лат. pùrskât ’фыркаць. пырскаць, імжэць’, ст.-ісл. fors ’вадапад’, хец. papparš ’пырскаць, апырскваць’, ст.-інд. pŕsat‑ ’кропля’, тахар. A, тахар. B pärs‑ ’пакрапіць’, што ўзыходзяць да і.-е. *pers‑/*porso‑ ’марасіць’ > ’пырскаць’, ’дробна сыпаць, абсыпаць’ (Фасмер, 3, 333; Бязлай, 3, 119; Сной, 496; Шустар-Шэўц, 1137).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
расфы́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм.
1. Пачаць гучна і многа фыркаць. Конь расфыркаўся.
2. перан. Пачаць гаварыць з раздражненнем, паказваючы сваё незадавальненне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Са́рпаць ’храпці, фыркаць’ (Нас., Бяльк., Юрч.), сарпану́ць ’разануць, ударыць нажом’ (Бяльк., Юрч.), сарн ’пра фырканне (коней)’ (мсцісл., Нар. лекс.), са́рпанне ’ўсхрап, фырканне’ (Гарэц.). Рус. дыял. са́рпаць ’тс’, выкл. сарп ’фырк!’. Гукапераймальнае (Фасмер, 3, 563). Параўн. яшчэ укр. са́ркати, са́рчати ’фыркаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
фырча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
Разм. Тое, што і фыркаць (у 2 знач.). «Казёл» фырчаў, падскакваў. У ветравое шкло, што спераду, стукалі чорныя жукі. Пташнікаў. Бабка сядзіць на лаўцы і ціха фырчыць верацяном. Каліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́скать несов., разг.
1. пы́рскаць;
пры́скать в лицо́ одеколо́ном пы́рскаць у твар адэкало́нам;
2. (со смеху) фы́ркаць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пырхаць, фыркаць, чмыхаць
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
◎ Пуршэ́ць ’чмыхаць, злоснічаць’ (ТС). Гл. пу́рхаць; не выключае сувязь з літ. purkšėti ’шыпець, фыркаць (пра ката)’, параўн. purkslys ’нястрыманы чалавек; гарачка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
фы́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Аднакр. да фыркаць.
2. Разм. Сказаць што‑н. злосна, нездаволена. Ала пакрыўджана фыркнула: — Зазнайка! Шамякін.
3. Узляцець з шумам; пырхнуць. З рабіны фыркнулі вераб’і, пераляцелі на хлеў і са страхі цікавалі на людзей, выцягваючы галовы. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)