ілюзіяні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Паслядоўнік ілюзіянізму (у 1 знач.).

2. Цыркавы і эстрадны артыст, які валодае майстэрствам ілюзіянізму (у 2 знач.); фокуснік. Дакладна і без напружання выступаў з запаленымі цыгарамі ілюзіяніст. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фігля́р, ‑а, м.

1. Уст. Фокуснік, штукар, акрабат.

2. перан. Разм. Штукар, крыўляка. Першыя хвіліны радасці за Лену .. змяніліся злосцю на дзяўчыну. Знайшла каго пакахаць! Фігляр нейкі, пустальга... Ваданосаў.

3. Драпежная птушка сямейства ястрабіных.

[Ад польск. figlarz — жартаўнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фигля́р

1. уст. фігля́р, -ра́ м.; фо́куснік, -ка м.;

2. перен., разг. фігля́р, -ра́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маг, факір, фокуснік

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

маніпуля́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Цыркавы артыст, які робіць розныя фокусы з дапамогай лоўкасці рук; фокуснік.

2. Чалавек, які займаецца падробкай, рознымі махінацыямі (неадабр.).

3. Назва некаторых прыстасаванняў для выканання складаных рухаў, дзеянняў, падобных на дзеянні рук (спец.).

|| прым. маніпуля́тарскі, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.) і маніпуля́тарны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Маніпулятарскі прыём.

Маніпулятарская махінацыя.

Канструкцыя маніпулятарнага тыпу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трансфарма́тар 1, ‑а, м.

1. Спец. Апарат для павышэння або паніжэння напружання электрычнага току.

2. Кніжн. Тое, што пераўтварае, відазмяняе ўласцівасці чаго‑н.

[Ад лац. transformare — ператвараць.]

трансфарма́тар 2, ‑а, м.

1. Акцёр, які іграе некалькі роляў папераменна, хутка мяняючы грым, касцюм і пад.

2. Фокуснік, які стварае аптычныя ілюзіі ператварэння адных прадметаў у другія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́яць, мая́ты ’віцца (на ветры)’, ’калыхацца’ (Доўн.-Зап., Мотивы), ’махацца’ (Доўн.-Зап., Песні), ’красавацца, чырванець’ (Бес.), ’адхайваць’ (ТС), ’кідацца (аб конях)’ (Ян.). Укр. ма́яти ’рухаць туды-сюды’, рус. ма́ять ’махаць’, ’падмануць’, польск. majak ’міраж’, ’вакольная дарога’, majaczyć ’круціцца, балбатаць бязглуздзіцу’, н.-луж. mawaś ’махаць’, чэш. mávati ’тс’, славен. májati ’рухаць туды-сюды’, балг. зама́я, ома́я ’адурманьваю, чарую’, ст.-слав. намаꙗти, помавати ’ківаць на каго-небудзь’. Прасл. majati. Роднаснымі і.-е. адпаведнікамі з’яўляюцца: літ. móti, лат. māt ’махаць’, ст.-інд. māyā́ ’пераўтварэнне, падман, мана, ілюзія’, ст.-грэч. μῑμοςфокуснік, актор’, μώσθαι ’жыва рухацца’, і.-е. *mā‑ (Бернекер, 2, 7; Траўтман, 166; Фасмер, 2, 587, Махэк₂, 355; Бязлай, 2, 161). Параўн. махаць, мана́, мара́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мята́ць1, мята́цца ’мільгаць блізка, перад вачыма’ (Юрч.), укр. мета́ти, рус. мета́ть (мечу́), польск. miotać ’кідаць’, палаб. micĕ ’шпурляе’, н.-луж. mjetaś, в.-луж. mjetać, чэш. metati, славац. metať, славен. méȧti, metáti, серб.-харв. мѐтати, ’кідаць’, ’падаваць’, макед. метка се ’кідацца, мільгаць, матляцца’, мета, балг. метка ’кіну’, ст.-слав. метати ’кідаць’. Прасл. metati. І.‑е. адпаведнікі: літ. mèsti ’кідаць’, лат. mest ’тс’, mets ’куча збожжа’ (Бернекер, 2, 41; Траўтман, 183; Фасмер, 2, 614). Дапускаецца роднаснасць з ме́сці (гл.). Іншая ступень вакалізму — motati > матаць (гл.). Сюды ж мята́льнікфокуснік’, мята́льніца ’жанчына, якая бегае без толку’, ’непаседа’, ’якая ўмешваецца не ў свае справы’ (Нас.), мяту́цца ’кінуцца ў якім-небудзь напрамку’ (ТСБМ, Растарг.).

Мята́ць2, міта́ць ’месці’ (мін., КЭС). Да ме́сці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)