фо́куснік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фо́куснік фо́куснікі
Р. фо́кусніка фо́куснікаў
Д. фо́кусніку фо́куснікам
В. фо́кусніка фо́куснікаў
Т. фо́куснікам фо́куснікамі
М. фо́кусніку фо́кусніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фо́куснік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Артыст, які паказвае фокусы² (у 1 знач.).

2. перан. Чалавек, здольны да хітрыкаў, махлярства.

|| ж. фо́кусніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. фо́кусніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фо́куснік м., прям., перен. фо́кусник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фо́куснік,

1. Той, хто паказвае фокусы ​2 (у 1 знач.). На эстрадзе выступіў фокуснік.

2. перан. Разм. Чалавек, здольны да хітрыкаў, махлярства; спрытнюга. [Сяргей:] — Пакажыце мне таго фокусніка, што так лоўка хлусіць вам. Калі ён мяне бачыў у тым цягніку, дык як жа я мог знікнуць. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фо́кусник

1. фо́куснік, -ка м.;

2. перен. фо́куснік, -ка м., штука́р, -ра́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фо́кусніца, ‑ы, ж.

Жан. да фокуснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трансфарма́тар

‘акцёр; фокуснік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. трансфарма́тар трансфарма́тары
Р. трансфарма́тара трансфарма́тараў
Д. трансфарма́тару трансфарма́тарам
В. трансфарма́тара трансфарма́тараў
Т. трансфарма́тарам трансфарма́тарамі
М. трансфарма́тару трансфарма́тарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

факі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Мусульманскі манах, які даў абяцанне жабраваць; дэрвіш.

2. Вандроўны фокуснік ці дрэсіроўшчык.

|| прым. факі́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фігля́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Фокуснік, акрабат (уст.).

2. перан. Пра чалавека, які імкнецца прыцягнуць да сябе ўвагу крыўляннем, жартамі (разм.).

|| прым. фігля́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трансфарма́тар², -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Акцёр, які іграе некалькі роляў папераменна, хутка мяняючы касцюмы, грым і пад.

2. Фокуснік, які стварае аптычныя ілюзіі ператварэння адных прадметаў у другія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)