заарганізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак., каго-што (разм., неадабр.).

Арганізуючы, надаць справе фармальны характар, не даць праявіцца ініцыятыве.

|| наз. заарганізава́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фарма́льнасць, -і, ж.

1. гл. фармальны.

2. мн. -і, -ей. Дзеянні, неабходныя з пункту погляду пэўнага парадку пры выкананні, афармленні чаго-н.

Вытрымаць усе фармальнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

схаласты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да схаластыкі (у 1 знач.). Схаластычныя школы.

2. Які з’яўляецца схаластыкай (у 2 знач.), адарваны ад жыцця, практыкі; фармальны. Схаластычныя разважанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпі́ска, ‑і, ДМ ‑цы; Р мн. ‑сак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпісаць.

2. Пісьмо з якім‑н. паведамленнем, данясеннем, адказам. // Фармальны адказ, які не закранае сутнасці справы. Канцылярская адпіска.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казённы, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да казны (у 1 знач.); дзяржаўны.

Казённая маёмасць.

2. перан. Бюракратычны, фармальны (неадабр.).

Казённыя адносіны.

Казённая палата — губернская ўстанова па падатках у царскай Расіі.

Казённая частка (спец.) — задняя частка агнястрэльнай зброі, з якой яна зараджаецца.

|| наз. казённасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

форма́льный в разн. знач. фарма́льны;

форма́льная ло́гика фарма́льная ло́гіка;

форма́льное отноше́ние к де́лу фарма́льныя адно́сіны да спра́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адпіса́цца, ‑пішуся, ‑пішашся, ‑пішацца; зак.

Разм. Ухіліцца ад выканання чаго‑н., напісаўшы фармальны адказ. І пры ўсім тым.. [ліст] напісан не абы-як, не для таго, каб адпісацца, — на дзвюх старонках хворы пісьменнік [Кузьма Чорны] разабраў плюсы і мінусы абодвух апавяданняў. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Субо́жны ’той, хто мае Бога ў сэрцы’ (Нас.), сюды ж субо́жніна ’міласціна’ (Стан.); субо́жыцца ’злітавацца, пашкадаваць, пабаяўшыся Бога’ (лаг., Гіл.). З су- і ‑божны < бог. Параўн. набо́жны. Фармальны адпаведнік таксама ў в.-луж. subožny ’жарэбная (кабыла)’, ад su‑ і *božьnъ‑jь; апошняе ў значэнні ’шчаслівы, блаславёны’; гл. Шустар-Шэўц, 1374. Не выключала другаснае ўтварэнне ад субо́жыцца ’збяднець, стаць убогім’ (Варл.), субо́жывацца ’бяднець, прыкідвацца бедняком’ (Нас.) — ад убогі, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

До́сціп ’досціп’ (БРС, Байк. і Некр.), дасці́пнасць ’дасціпнасць’ (БРС). Паводле Кюнэ (Poln., 50), запазычанне з польск. dowcip, dowcipność ’тс’ (Кюнэ, там жа, як аргумент прыводзіць той факт, што гэтыя словы вядомы толькі заходнім славянам; параўн. і чэш. důvtip). Аб польск. словах гл. падрабязна Слаўскі, 1, 158. Няясным, аднак, застаецца фармальны бок запазычання. Бел. формы тыпу до́сціп, дасці́пны і г. д. маглі б зыходзіць да польск. форм тыпу dowścipny, але апошнія засведчаны толькі з тэрыторыі Беларусі (Litwy; гл. Слаўскі, там жа.). Ужо ў ст.-бел. мове засведчаны ўсе вядомыя сёння формы: довтипъ, довтепъ, довтыпъ, довстипъ, довципъ, довтип‑ ный, довтипность (з XVI ст., гл. Булыка, Запазыч., 98–99).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

казённы, ‑ая, ‑ае.

1. Уст. Які мае адносіны да казны, належыць ёй; дзяржаўны. Казённая зямля. Казённыя грошы. Казённы лес. // Які выдаецца з казны, за кошт казны, дзяржавы. Казённае абмундзіраванне. □ Цесляры выбягалі з баракаў, размахваючы казённымі сякерамі. Чорны. // Які аплачваецца казной. Казённая кватэра.

2. Уст. Які знаходзіўся на дзяржаўнай службе. На гасцінцы, у вярсце ад чыгункі, стаяла хата казённага лесніка Лукаша. Колас.

3. перан. Неадабр. Бюракратычны, фармальны. Казённы падыход да справы. Казённае выхаванне. // Пазбаўлены арыгінальнасці; банальны. Казённая мова. Казённыя фразы.

•••

Казённая палата гл. палата.

Казённая частка гл. частка.

Казённы дом гл. дом.

Ногі не казённыя гл. нага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)