аўтарызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Афіцыйна ўхваліць (ухваляць) пераклад, копію, рэпрадукцыю і пад. свайго твора.

[Ад фр. autoriser — дазваляць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што.

1. Звяртацца да каго-, чаго-н. з прывітаннем.

В. знаёмага.

В. дэлегатаў канферэнцыі.

В. гасцей.

Вітаю вас!

2. перан. Ухваляць, выказваць адабрэнне чаго-н.

В. прапанову.

3. Віншаваць.

В. з надыходзячым святам.

|| зак. павіта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прывіта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. віта́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Звяртацца да каго‑, чаго‑н. з прывітаннем. Толькі.. [Алесь] зноў узяўся за рычагі, як у другі раз пачуўся свіст і з-за алешыны, смеючыся і вітаючы яго паднятай рукой, выйшаў Васіль. Краўчанка. Цябе я, мора, не вітаю, Дзень добры не прыношу ў дар. Хадыка.

2. Сустракаць каго‑, што‑н. добразычліва, прыхільна, выказваючы павагу, грамадскае прызнанне. Вітаць герояў-касманаўтаў. □ Госці дружна заапладзіравалі, вітаючы прамову Івана Кузьміча. Каршукоў. Высока ў небе ўзвіліся жаваранкі, спевам сваім вітаючы нараджэнне дня. В. Вольскі. Краіны савецкае знатных людзей Вітае сягоння сталіца. Кляшторны. // Ухваляць, падтрымліваць што‑н. Вітаць смелае пачынанне. Вітаць прапанову.

3. Віншаваць. Вітаць з надыходзячым святам. □ [Пятрусь:] — Цяпер можаш мяне вітаць — школу скончыў на «выдатна». Краўчанка.

4. без дап. Абл. Заходзіць, наведвацца. Варона гонар свой збаўляе, Ды зноў да сметніка вітае. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спачува́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каму-чаму.

1. Адносіцца са спачуваннем, жалем да чыйго‑н. гора, няшчасця; выказваць спачуванне. Ганна Сяргееўна спачувала.. [бацьку] і падзяляла яго бацьк[а]ўскае гора. Няхай. Марынка адчувала, як глыбока перажывае гора малодшы брат, як ён любіць яе і спачувае ёй. Хадкевіч.

2. Адносіцца са спагадай да каго‑, чаго‑н.; спагадаць каму‑н. Гаманёк усяляк спачуваў моладзі, і Пранас Парэчкус быў ненавісны яму. Броўка. Тут мог даць рады толькі сапраўдны сябра, які б табе верыў, спачуваў, спагадаў. Сабаленка.

3. Добразычліва ставіцца да каго‑, чаго‑н.; ухваляць што‑н. Маці не спачувала імкненням бацькі і жыла адной гаспадаркай. Карпюк. Судакоў усміхнуўся і тым самым адказаў: абсалютна згодзен, спачуваю вам. Радкевіч. // Падтрымліваць якую‑н. дзейнасць, быць ідэйна блізкім да яе. Група «Папросту» спачувала рэвалюцыйна-вызваленчай барацьбе нацменшасцей панскай Польшчы. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)