узбі́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад узбіць (у 1–4 і 6 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прытрапячы́ць ’узбіць (падушку)’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Да трапа́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
узбіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да узбіцца.
2. Зал. да узбіваць (гл. узбіць у 1–4 і 6 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напе́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
1. Разм. Узбіць пенай. Напеніць мыла для галення.
2. Уст. Напоўніць пеністай вадкасцю. Напеніць куфель піва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перабі́ць¹, -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́; -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; -бі́; -бі́ты; зак.
1. каго (што). Забіць усіх, многіх.
П. ваўкоў.
2. што. Разбіць многа чаго-н.
П. посуд.
3. што. Зламаць, пераламаць.
П. плячо.
4. што. Узбіць нанава.
П. падушку.
5. што. Прыбіць іначай або ў іншым месцы.
П. кручок у іншае месца.
|| незак. перабіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
крэм, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Салодкая ежа з сумесі ўзбітых вяршкоў, шакаладу, фруктовых сокаў і пад., а таксама паўфабрыкат з гэтых прадуктаў для праслойвання і ўпрыгожвання пірожных і тортаў.
Шакаладны к.
Узбіць к.
Торт з заварным крэмам.
2. Касметычная мазь.
3. Мазь для чысткі скуранога абутку; вакса, гуталін.
|| прым. крэ́мавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Крэмавая начынка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Нашапе́рыцца ’натапырыцца’ (любан., Сл. ПЗБ), нашопу‑ рыць ’узбіць, ускалмаціць’ (ТС), параўн. рус. нашапериться ’зазлаваць’, славен. našepėriti, našopiriti ’вычварна апрануцца’, серб.-харв. нашепурити ’тс’. Экспрэсіўныя ўтварэнні з характэрнай варыянтнасцю асновы, паводле Махэка₂ (98), уключаючай узмацняльнае *še < *če, параўн. рашчаперыць (< рас‑чаперыць) ’растапырыць’, перыць і пад., гл. чапурыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
узбі́ты
1. наби́тый; наса́женный;
2. разг. натя́нутый, напя́ленный;
3. взби́тый;
4. взби́тый;
5. разг. взгромождённый;
6. сня́тый;
1-6 см. узбі́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Раску́рстаць (раску́рштаць, раску́страць) ’разбудзіць, раскатурхаць’ (Сл. ПЗБ), раску́рстацца ’прыйсці да памяці’ (Варл., Сл. ПЗБ). Да ку́рстацца 2 ’корпацца, церабіцца’ (гл.), для якога прапануецца крыніца ў літ. kùrstytis ’спяшацца’, што цяжка вытлумачыць у семантычным плане. Магчыма ўзыходзіць да прасл. *kustrati, параўн. славен. razkuštrati ’узбіць, разлахмаціць валасы’, славац. kustriť, kuštriť ’трапаць, растрапаць’ і інш. (гл. ЭССЯ, 13, 136).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
насади́тьII сов.
1. (на ручку, древко и т. п.) асадзі́ць; (на остриё) насадзі́ць, мног. панаса́джваць; (наткнуть) узаткну́ць, наткну́ць, мног. паўстыка́ць; узбі́ць, мног. паўзбіва́ць; (нацепить) начапі́ць, мног. паначэ́пліваць;
2. портн. ушы́ць, мног. паўшыва́ць, прышы́ць, мног. папрышыва́ць; см. наса́живатьII.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)