Івярэ́нь ’пень’ (Мат. Гом.), ’трэска’ (Маш., 74), і́вірынь ’старчаком’ (Бяльк.). Рус. дыял. и́верень ’асколак’, ’вырваны кусок’, ’зарубка на бервяне’, ’няроўнасць, шурпатасць на вычасаным дрэве’, ’загана, шчарбіна, трэшчына (на посудзе)’, ’выгіб, зігзаг’, и́вор ’кусок, частка, асколак чаго-н.’, и́вернем ’зігзагам, выгібам’, ’няроўна’, укр. и́верь ’зарубка ўпоперак дрэва’, и́вереньтрэска, адсечаная ўпоперак дрэва’ (Грынч.), польск. wiórтрэска’, ’стружка’, палаб. jėverтрэска’, чэш. дыял. iver ’тс’, славац. íver ’абрубак, трэска’, славен. ivȇrтрэска, абрэзак’, серб.-харв. и̏ве̑ртрэска’, балг. и́вер ’тс’, макед. ивер, иверка ’тс’. Ст.-рус. ивереньтрэска, асколак’, ’вырваны ці выразаны кусок’ (XVII ст.), ст.-бел. иверь, иверень ’асколак, трэска’ (Гарб.). Вытворныя формы на ‑ень толькі на ўсходзе слав. тэрыторыі. Прасл. *jьverъ (Трубачоў, Эт. сл., 8, 250–251) ці *iverъ звязваюць з *verti (гл. вярцець). Бернекер, 1, 439; Трубачоў, Этимология 1970, 18. Супастаўленне са ст.-інд. vr̥çcáti ’адсякае, коле, валіць’ (Гараеў, 120; Младэнаў, 196) выклікае пярэчанні фанетычнага характару. Махэк₂ (213) недастаткова абгрунтавана прапануе сувязь з iskať ’шчапаць’, адсюль i‑ver‑o, дзе корань i < iz‑ < eiz‑ < eiǵ + суф. ‑ver‑. Дыскутуецца і паходжанне пачатковага i‑: у ім бачаць прыстаўку *jь (Трубачоў, Эт. сл., 8, 251), пратэзу (Бернекер, 1, 439; Міклашыч, 97, з сумненнем) ці, што мала верагодна, прыдыхальны i‑ (Брукнер, 623).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дру́зачкатрэска, кавалачак’. Гл. друз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трушча́вінатрэска’ (ТС). Да трушчыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шчэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Невялікая тонкая пласцінка, кавалак, адколаты па слаі дрэва; трэска. Напалавіну ў шчэпкі пакрышыла, Напалавіну полымем пайшла. Як быццам хата ў тым і саграшыла, Што гэтак доўга хатаю была. Чэрня. [Алёшка:] — Глядзі вунь [Грышка], колькі дробных шчэпак ля камля. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лю́рба ’тоўстая трэска’ (трак., віл., іўеў., шальч., Сл. ПЗБ), шальч. ’тоўсты пласт зямлі’, ’тоўсты кавалак сала’, польск. lurba ’тоўстая трэска’, рус. ёнаўск. лю́рба ’неахайны чалавек’ Запазычаны з літ. liùrba ’тоўстая трэска’, liùrba, liùrbis ’тупы, разява’, ’няўклюдны або неахайны чалавек’ (Грынавяцкене і інш., Liet. term., 182; Лаўчутэ, Сл. балт., 32). Сюды ж ваўк. лю́рба твар’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паскіпа́цца, пьіскіпацца ’пашчапацца’ (Бяльк.). Да сыпаць, аскепак (гл.). Апошняе слова і адскепактрэска’. Блесэ (SB, 1935–1936, 5, 7) адносіць да балтызмаў, параўн. лат. škʼėpeleтрэска’, літ. skepsne ’разарваная тканіна’, якія Лаўчутэ (Балтизмы, 137) лічыць недастаткова абгрунтаванымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нашакаля́ць ’нашчапаць’, нашакаліняць ’насмяюць’ (Сл. ПЗБ). Ад шакаль, шакалінайтрэска, аскепак’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ске́пка ‘лучынка, трэска, аскалёпак’ (Шат.; маз., Яшк. Мясц.; Байк. і Некр., Янк., Пятк. 2, ТС), ‘адна лучына’ (жытк., Нар. словатв.), скы́пка ‘лучына’ (кам., Жыв. НС), скёпкатрэска; асколак’ (Нас.). Укр. скі́па, скі́пка, рус. дыял. ске́па, ске́бка, ски́па ‘тс’. Ад скяпа́ць (гл.) з суф. ‑к(а). Сюды ж ске́пка ‘дзеянне па дзеяслову скяпаць’ (Нас.), прыметнік ске́пкі ‘колкі’ (Байк. і Некр.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трось-трось ‘трух-трух’ (віл., Сл. ПЗБ). Выклічнік ад дзеяслова трэсці (гл.), мена е > о, як у тро́скатрэска’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́снік ‘дрывотня, месца каля хлява, дзе сякуць дровы’ (Сцяшк., Серб., Сл. ПЗБ; рагач., бабр., ЛА, 1). З ⁺трэск‑нік, да трэ́ска (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)