трэ́ска, -і, ДМ трэ́сцы, мн. -і, -сак, ж.

Тонкі кавалак дрэва, адчасаны ад бервяна, палена і пад.; шчэпка.

Прынесці трэсак на падпалку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трэ́ска

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. трэ́ска трэ́скі
Р. трэ́скі трэ́сак
Д. трэ́сцы трэ́скам
В. трэ́ску трэ́скі
Т. трэ́скай
трэ́скаю
трэ́скамі
М. трэ́сцы трэ́сках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

трэ́ска ж. ще́пка;

лес сяку́ць — ~кі ляця́цьпогов. лес ру́бят — ще́пки летя́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трэ́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.

Тонкі кусок дрэва, адчасаны ад бервяна, палена і пад.; шчэпка. Доўгая белая трэска круцілася з-пад сякеры. Дуброўскі. Пахне свежымі трэскамі, стружкамі, пілавіннем, смалою — мусіць, кожны зможа ўявіць, які водар дрэва стаіць навокал, калі адразу ставіцца столькі новых зрубаў! Сіпакоў. Паволі, роўна чахкае яго бывалая сякера, плазуючы бервяно, і не трэскі ляцяць, а адганяецца ад бервяна суцэльная і доўгая, як дошка, трэска. Брыль. От яна [дзяўчына] спынілася, разаслала на зямлю дзяругу і пачала выбіраць і класці на яе большыя трэскі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэ́ска ж Span m -(e)s, Späne;

худы́ як трэ́ска spindeldürr

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Трэ́ска ‘тонкі кавалак дрэва, адчасаны ад бервяна, палена; шчэпка’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Сержп. Прык., Ласт., Бяльк., Шат., Касп., Байк. і Некр., ТС, Сцяшк., Др.-Падб., Растарг.), трі́ска ‘тс’ (кам., Бес., Горбач, Зах.-пол. гов.; Сл. Брэс.), tryèska ‘тс’ (Федар. 4), ст.-бел. треска ‘тс’, ‘стрэмка’, ‘парушынка’ (ГСБМ). Укр. трі́ска, трі́сочок ‘тс’, рус. тре́ска, треска́ старое ‘жэрдка, шост, палка’, новае ‘трэска, лучына для рашэцін пад тынк’, пск. тре́ска, мн. л. тре́ски ‘шчэпка, дранка’, ‘драўляныя асколкі’; польск. trzaskaтрэска’, ‘стружка’, н.-луж. tśĕska, в.-луж. třĕska, чэш. tříska, славац. tríeska ‘тс’, ‘стрэмка’, славен. tréska, tŕska і trskà, харв. trijèska, чак. trîska, серб. тре̏ска, тре́скатрэска; габлюшка’, балг. треска̀ ‘тс’, макед. треска, дыял. тра́скататрэска, падпалка’, рус.- ц.-слав. трѣска. Прасл. *trěskaтрэска’, ‘пацяруха’ (Сной₂, 788), роднаснае прасл. *trěskati ‘таўчы, біць, разбіваць’, *trěščiti ‘ўдарыць’ (Міклашыч, 361; Фасмер, 4, 100; Махэк₂, 658; Брукнер, 579; Голуб-Ліер, 492; ЕСУМ, 5, 645). Да трэск (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трэска, шчэпка; цёска (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

аске́пак, -пка, мн. -пкі, -пкаў, м.

1. Востры кавалак чаго-н. разбітага, асколак; трэска.

2. перан. Пра тое, што засталося ад мінулага.

А. часу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цё́ска

трэска

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. цё́ска цё́скі
Р. цё́скі цё́сак
Д. цё́сцы цё́скам
В. цё́ску цё́скі
Т. цё́скай
цё́скаю
цё́скамі
М. цё́сцы цё́сках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

цёска, ‑і, ДМ цёсцы; Р мн. ‑сак; ж.

Абл. Трэска, шчэпка. На дварэ — паленне, цёскі, Куча сметніку ляжыць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)