пратруці́ць, ‑тручу, ‑труціш, ‑труціць; зак., што.

Спец.

1. Выпаліць чым‑н. едкім (кіслатой). Пратруціць узор на медзі.

2. Апрацаваць пратрутай. Пратруціць тканіну.

3. Спецыяльна апрацаваць для абеззаражвання перад сяўбой, пасадкай. Пратруціць насенне.

4. Труціць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ператруці́ць, ‑тручу, ‑труціш, ‑труціць; зак., каго.

Атруціць, патруціць усіх, многіх. Ператруціць усіх мышэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натруці́ць, ‑тручу, ‑труціш, ‑труціць; зак., каго.

Знішчыць, вынішчыць атрутай у якой‑н. колькасці. Натруціць грызуноў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тру́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад труціць.

2. у знач. прым. Такі, якога труцілі. Тручаная муха. Тручаны таракан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

опа́ивать несов.

1. апо́йваць;

2. (ядовитым напитком) уст. атру́чваць, труці́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

труці́цца несов.

1. (принимать яд) трави́ться;

2. страд. трави́ться; мори́ться; см. труці́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Атру́ціць. Утворана з прэфіксам а‑ (о‑) ад дзеяслова труціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Растру́чаны ’развярэджаны’ (Бяльк.). Да труціць (гл.), аналагічна да растравіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патруці́ць, ‑тручу, ‑труціш, ‑труціць; зак., каго-што.

Атруціць ўсіх, многіх. Патруціць мышэй. □ І от зладзеі агалілі таго Зялёнку. Патруцілі сабак і ачысцілі камору і свіран. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́труціць, ‑тручу, ‑труціш, ‑труціць; зак., каго-што.

Вынішчыць каго‑, што‑н. хімічным спосабам, атрутай; вымарыць. Вытруціць мышэй. // перан. Поўнасцю знішчыць, выкараніць. Вялікая крыўда магла вытруціць з душы ўсё, пакінуць толькі сумныя ўспаміны. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)