трайны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які складаецца з трох аднародных або падобных частак, прадметаў. Трайныя краты. Трайны падбародак. // Які тры разы паўтараецца або адбываецца ў тры прыёмы. Трайны скачок. Трайны ўдар. // Які праяўляецца ў трох відах, які датычыцца трох бакоў чаго‑н.; траякі. Трапная сувязь.

2. Павялічаны ў тры разы. Прадавалі білеты за трайную цану.

•••

Трайное правіла — тое, што і складанае трайное правіла (гл. правіла).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трайча́к ’звязаныя разам тры саламяныя снапкі для пакрыцця страхі на стыку падоўжанай і папярочнай яе частак’ (маст., Шатал.; Сцяшк. Сл.), трайчакі́ ’вілы з трыма зубамі’ (Сцяшк. Сл.), тройчакы́ ’драўляныя вілы з трыма рогамі для сена’ (драг., кам., Выг., Клім.), укр. харк. тройчаки́ ’тс’. Утворана пры дапамозе суф. *‑jakъ ад *trojьka, параўн. польск. дыял. trui̯ka ’вілы з трыма зубамі’, ці ад прыметніка траякі, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́е ‘трое’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Вруб., ТС), тро́я, тро́і ‘тс’ (ваўк., Сл. ПЗБ), тро́і ‘тс’ (Стан., Кліх), ст.-бел. трое, треи, трей ‘тс’ (ГСБМ), троя ‘тс’ (Жлутка), у тым ліку ў спалучэннях троя двадцать (Статут 1529). Параўн. укр. тро́ї, троє, рус. тро́е, польск. troje ‘тры асобы’, trzej, ст.-польск. trój, н.-луж. tšoji ‘трое’, ‘трайны’, в.-луж. troji ‘трайны’, палаб. tari ‘трое’, чэш. trojí, troje ‘трое’, ‘траякі’, славац. troje (н. р.) ‘тры’, ‘трое (у парных назоўніках)’, славен. tróje ‘трое’, trójiтраякі’, харв. trȍji, серб. тро̏ји ‘трайны’, макед. тројца ‘трое’, балг. дыял. тро́и, трой, тро́е, трои́ ‘трое’, ст.-слав. трои (м. р.), трое (н. р.) ‘тры, трое’. Прасл. *trojь ‘тры, трайны’, прыметнікавы лічэбнік *trьje м. р. (Дыбо, Этимология–2000–2002, 247), які з і.-е. *trei̯ó — зборны лічэбнік з tréi̯es ‘тры’ (Сной₃, 808; Борысь, 642; Фасмер, 4, 104). Сюды ж таксама троёвы ‘трохзубы, трохрогі’: троёвые вілкі́ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́йка1 ‘мяльшчык, мяльшчыца’ (светлаг., хойн., Мат. Гом.), ‘трапальшчыца’ (хойн., ЛА, 2, Трух.); ‘мяліца, церніца, на якой труць лён, каноплі’ (ельск., Мат. Гом.). Да церці (гл.). Суфіксацыя, як у жне́йка, варажэ́йка і пад.

Трэ́йка2 ‘тройчы’ (Сцяшк. Сл.), трэ́йкі ‘тс’ (Янк. 1; маз.. Мат.), трэ́йко ‘тс’ (Нар. Гом., ТС). Параўн. укр. тре́йки ‘тс’. Утвораны пры дапамозе канцавых часціц з элементам ‑к‑ (гл. Копечны ў ESSJ SG, 1, 316), як у словах колькі, укр. скі́лько, польск. kilko, kilka, серб. ко̏лико, балг. колко і пад. Да тры, гл. тройка1. Карэннае ‑эй‑ замест ‑ой‑ можна патлумачыць уплывам балцкага субстрату, параўн. літ. trejì ‘тры’, trẽjos ‘трое’, лат. treji ‘трое’ (якое ўжываецца толькі з множналікавымі назоўнікамі), trejādsтраякі’; аднак, хутчэй за ўсё, тут мае месца варыянтнасць асноў *tri‑/*tre‑, параўн. трэці, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хлеб, ‑а, м.

1. толькі адз. Прадукт харчавання, які выпякаецца з мукі. Пшанічны хлеб. Кілаграм хлеба. □ У хаце прыемна пахла цёплым хлебам і напаленай печкай. Мележ. Як пернік смачны, У руцэ Трымаў я хлеб жытні калісьці — Спадыспаду не ў муцэ, А на кляновым лісці. Аўрамчык. Ідзеш на дзень — хлеба бяры на два. Прыказка. Ядуць на свеце хлеб траякі: чорны, белы і ніякі. Прыказка. // Такі прадукт у выглядзе вырабаў пэўнай формы. Круглы хлеб. Бохан хлеба. // Цеста, прыгатаванае для выпечкі хлебных вырабаў. Хлеб падышоў. □ [Жонка:] — Дык намялі мукі ў жорнах, замясі цеста, а як падыдзе, пасадзі хлеб у печ. Якімовіч. // а таксама мн. (хлябы́, о́ў). Выпечка. У дзежцы стаяла яшчэ крыху мукі. Гэтай мукі можа яшчэ хопіць на два скупыя хлябы. Чорны.

2. Зерне, якое мелецца на муку для выпякання хлеба. Абмалочаны хлеб. □ Большасць сабранага хлеба калгаснікі.. падзялілі паміж сабой на працадні. Шамякін.

3. Зерневыя расліны (жыта, пшаніца і пад.) на корані. — Цёзка, ці не бачыш, што ў нас у гэтым годзе хлеб радкаваты? — запытаў яго, сеўшы побач, калгасны брыгадзір Кузьма Стрыж. Дуброўскі. Хлеб па хлебу сеяць — ні малаціць, ні веяць. Прыказка. / мн. хлябы́, о́ў. Разм. Жыта там родзіцца на дзіва: Як едзеш між хлябоў вясною, У іх конь хаваецца з дугою. Колас.

4. толькі адз.; перан. Разм. Сродкі для існавання, заробак. Дырэктару было ўжо сумна. Пісаць артыкулы яму не ставала часу і, да таго ж, ён не хацеў адбіраць у газетчыкаў іх законны хлеб. М. Стральцоў. У сенцах сустрэліся з гаспадыняй — баба што печ, на ўсе дзверы. Клім спыніўся і з усмешкаю кіўнуў Шэмету на жонку: — На старшынёўскіх хлябах. Лобан. / Пра жыццё, долю. Ох, дачушка, хлеб твой горкі, горка твая доля! Колас.

•••

Барадзінскі хлеб — асобы гатунак паштучнага заварнога хлеба, які выпякаецца з шатраванай жытняй і пшанічнай мукі і мае прыемны саладкаваты прысмак.

Мінскі хлеб — хлеб з жытняй пытляванай мукі з кменам.

Украінскі хлеб — хлеб з жытняй шатраванай мукі з дабаўленнем пшанічнай мукі другога гатунку.

Аб сухім хлебе — без вадкай стравы (жыць).

Без хлеба сядзець — быць незабяспечаным сродкамі для існавання.

Гэта мой (твой, яго, яе, наш, ваш, іх) хлеб — пра чый‑н. занятак.

Дарэмна хлеб есці гл. есці.

Даць салдацкага хлеба (груб.) — даць выспятка; даць каленам пад зад.

Есці чужы хлеб гл. есці.

Зайцаў хлеб — рэшткі яды, прывезенай дадому з лесу, лугу і пад., якую прапануюць з’есці дзецям.

З хлеба крошак шукаць гл. шукаць.

Ісці на свой хлеб гл. ісці.

І то (гэта) хлеб — ёсць нейкая карысць каму‑н.

І хлеб і да хлеба — усяго многа, дастаткова (прадуктаў харчавання).

Карміць хлебам гл. карміць.

Кусок (кавалак) хлеба гл. кусок.

Лёгкі хлеб — пра лёгкую працу, без клопатаў, турбот, без напружання сіл.

Надзённы хлеб — тое, што патрэбна для жыцця.

На ласкавым хлебе — быць нахлебнікам, жыць на ўтрыманні, з чыёй‑н. ласкі.

Не вялікі хлеб — а) не вельмі добра; б) невысокая аплата працы, не зусім забяспечаныя ўмовы жыцця.

Пасадзіць на хлеб і ваду — пакараць голадам, абмежаваць каго‑н. у ядзе.

Перабівацца з вады на хлеб (з хлеба на квас) гл. перабівацца.

Свой акраец хлеба гл. акраец.

Сесці на хлеб чый гл. сесці.

Стаць на свой хлеб гл. стаць.

Сядзець на чужым хлебе гл. сядзець.

Хлебам не кармі гл. карміць.

Хлеб ды соль! — прыемнага, добрага апетыту (пажаданне таму, каго засталі за ядой).

Хлеб есці з чаго гл. есці.

Хлеб-соль — пачастунак. — Гэта ж во госцік дарагі, Алёша Іванавіч, з мае роднае вёскі.. Заехаў.. укусіць хлеба-солі!.. Брыль.

Цераз хлеб ды хлеба шукаць гл. шукаць.

Цяжкі хлеб — праца, якая патрабуе вялікіх намаганняў, цяжкая фізічная праца.

Шукаць лёгкага хлеба гл. шукаць.

Шукаць як хлеба гл. шукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)