пераход у прыметнікі словаформаў інш. часцін мовы. Часцей за ўсё пераходзяць дзеепрыметнікі, калі яны страчваюць працэсуальныя адзнакі і набываюць атрыбутыўныя прыкметы, што ўказваюць на ўласцівасць прадмета ці з’явы («квітнеючы край», «любімая кніга»), і зрэдку — парадкавыя лічэбнікі («першы снег»), абагульнена-якасныя займеннікі («У машыніста хлеб траякі — чорны, белы і ніякі», М.Лынькоў). Ад’ектывавацца могуць не ўсе дзеепрыметнікі, лічэбнікі і займеннікі, што звязана з асаблівасцямі іх семантыкі, марфемнага саставу, замацаванасцю ці незамацаванасцю спалучэння з назоўнікамі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЕНСКІ МАНЕ́ТНЫ ДВОР,
асноўны цэнтр манетнай вытв-сці ВКЛ. Існаваў з канца 15 ст. да 30.12.1667. Выпускаў аболы, дэнарыі, двайныя дэнарыі, соліды (сярэбраныя), паўгрошы, грошы, 1,5-грашовікі, траякі, 4-грашовікі, шастакі, талеры, орты, злотыя, тымфы, паўдукаты, дукаты, партугалы. Да выпуску двара адносяць і сярэбраныя дэнарыі Вітаўта [1392—1430]. Да Люблінскай уніі 1569 на манетах была выява «Пагоні», у часы Стафана Баторыя — гербы ВКЛ і Каралеўства Польскага, пры Яне II Казіміру аднавілі «Пагоню». Манеты Віленскага манетнага двара вылучаюць па гербах падскарбіяў вял. літоўскіх або па знаках арандатараў двара. Вядомы лічыльныя жэтоны сярэдзіны 16 — пач. 17 ст. Віленскага манетнага двара са знакамі падскарбіяў літоўскіх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЧЫЦКАЯ КЕРА́МІКА,
традыцыйныя ганчарныя вырабы майстроў з г. Рэчыца Гомельскай вобл. Промысел вядомы з даўніх часоў (выраблялі чорназадымлены і паліваны посуд). У 1930-я г. на базе саматужных ганчарных промыслаў створаны прамкамбінат, які вырабляў сталовы і гасп. посуд шырокага асартыменту (гаршкі, збаны, макотры, слаі, міскі, гладышы, глякі, вазы, талеркі, спарышы-дваякі, -траякі і інш.), дэкар. пластыку, цацкі. Посуд вызначаўся простымі формамі, чырвоным колерам, рознымі памерамі («варэйка» — 10 л, «стаўбун» — 8 л, «абеднік» — 3—4 л, «падабеднік» — да 2 л, «малочнік» — 0,5 л і інш.). Некат. вырабы арнаментавалі выцісканнем, малюнкам у выглядзе гронак вінаграду. З 1979 Рэчыцкі з-дмаст. керамікі, з 2001 з-д «Рэчыцкая кераміка» выпускае гасп. посуд з ангобнай размалёўкай, арх.дэкар. тэракотавыя вырабы. Сярод майстроў А.Варэнік, Н.Грамыка, Р.Быліна.