Мяхе́д ’непаваротлівы, таўстун’, мяхёда ’непаваротлівая, нерахманая жанчына’ (Нас.). У выніку кантамінацыі лексем мех і уласнага імя Міхед.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пянцю́х (пенцюхъ) ’абрубак дрэва’; перан. ’таўстун’ (Нас.). Да пень (гл.), параўн. рус. пе́нтюх ’няўклюда’ (Праабражэнскі, 2, 36; Фасмер, 3, 232). Гл. таксама пенцюха́йла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мардзе́лік ’корж’ (Ян.). З мардзе́льтаўстун’ (Ян.) — паводле падабенства формы. Зваротнае развіццё семантыкі параўн. рус. пышка ’пампушка’ і ’дзяўчына, маладзіца’, драг. роўге́ня ’дародная кабета’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ікра́нік, ікря́нік ’мускулісты, ікрысты, з вялікімі ікрамі’ (Бяльк.); параўн. рус. перм. и́кря́никтаўстун, здаравяка’. Ад ікра2 (гл.) + суф. ‑нік ці ад *ікраны ’мускулісты, з вялікімі ікрамі’ з суф. ‑ік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляплёніктаўстун, як вылеплены’ (міёр., З нар. сл.), ’няўдалы хлеб ці праснак’ (КЭС, лаг.), ’муляр, пячнік’ (смарг., Сл. ПЗБ). Утвораны паводле прасл. мадэлі: дзеяслоў + суфікс ‑enъ з дадаткам суфікса ‑ik‑. Да ляпі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трамба́ч, трамба́, трамбі́шчатаўстун’ (Юрч. Вытв.), укр. лемк. трембуха́ч ’таўстабрухі, брухан’ узыходзяць да польск. trąba ’труба’, ’музычны інструмент’, ’звой палатна’, якое да прасл. *trǫba > бел. труба (гл.) пры ад’ідэацыі італ. tromba ’труба’. Да семантыкі параўн. трубіць ’многа есці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пундач ’рыба Cottus gobio Linne’ (басейн Нёмана; Жук., 397; Жукаў, 156); сюды ж пу́нда ’невялікая тоўстая рыбка’ (шальч., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), з літ. pundzis ’джгір’, у аснове значэнне ’тоўсты, пузаты’, параўн. літ. дыял. pundzylaтаўстун, пузан’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́хта́н ’лодар, гультай’ (Ян.) і лухта́нішчэтаўстун’ (ТС). Узніклі ў выніку кантамінацыі лексем лухта ’манюка, балбатун’ і муцян (параўн. драг. муте́н < мутя́н ’тс’). Другой лексемай магла б быць і ⁺луца́н, параўн. укр. дуца́н ’таўстатвары мужчына’, якое з лут1 (гл.), і тураў. луця́ро ’гультай, лежань’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лажбе́нь ’свавольнік, упарты хлопец’ (Некр.), ложбе́й, лажбе́нь ’гультай’ (уздз., Жд. 3), лажбе́ль ’непаваротлівы таўстун’ (Шат.). Рус. варонеж. ложбень ’вялікі, моцны, але гультаяваты чалавек’. Сюды ж лексема лазьбень ’аб падлетку — няўклюда, тупіца’ (кіраў., Нар. сл.) з менай ж//з. Метатэза адбылася пад уплывам дзеяслова ляжа́ць. Балтызм. Параўн. літ. labžà ’неахайны’, ’нявыхаваны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэўшч ‘таўшчыня’ (Мат. Гом.; навагр., З нар. сл., Жд. 2, Янк. 2), тэ́ўшча ‘тс’ (слонім., Нар. лекс.), тэ́ўшчар ‘тоўсты’ (Сцяц.), сюды ж тэ́ўсць ‘паўната, таўшчыня; таўстун, таўстуха’ (дзярж., Нар. сл.; Кал.). Да тоўшч (гл.), хутчэй за ўсё, у выніку экспрэснай змены пад націскам о на э («аднаўленне» квазі-карэннага галоснага), пра ўмовы фанетычнай дыялектнай з’явы гл. Карскі 1, 154–158.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)