так-ся́к, прысл. (разм.).

1. Нейкім чынам, з пэўнымі намаганнямі.

Т. перабраліся на другі бераг рэчкі.

2. у знач. вык. Абы-як; без асаблівага жадання.

На работу т., а на ежу мастак (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абы-я́к нареч.

1. небре́жно, как попа́ло; ка́к-нибудь; ко́е-ка́к; лишь бы как; (недобросовестно — ещё) хала́тно;

зро́блена абы-я́к — сде́лано небре́жно (как попа́ло, ка́к-нибудь, ко́е-ка́к, лишь бы как);

2. (всё равно как) как уго́дно, как попа́ло;

3. (безразлично) равноду́шно;

глядзе́ць абы-я́к — смотре́ть равноду́шно;

◊ так-ся́к, абы-я́к — так-ся́к, ко́е-ка́к;

не абы-я́к — как сле́дует, изря́дно; не ка́к-нибудь, не лишь бы как

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

як-не́будзь, прысл.

1. Якім-небудзь чынам, спосабам; так або інакш. — Дык пераходзь да мяне, — шчыра прапанаваў дзед Лукаш. — Як-небудзь памесцімся. Усё лепш, чым па дварэ. Якімовіч. — Бяжы, дачушка, — сказала мне маці, — завярні [карову] як-небудзь к дому. Лось.

2. Калі-небудзь. Зайдзі да мяне як-небудзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

так-ся́к, прысл.

Разм.

1. Нейкім чынам; з пэўнымі намаганнямі. Калёсы так-сяк сабралі, крывыя, скрыпучыя, аднабокія, а хамутоў няма. Ермаловіч. Хто так-сяк трымаўся на нагах, кінуліся куды каторы. Лынькоў.

2. у знач. вык. Абы-як; без асаблівага жадання. На работу так-сяк, а на ежу мастак. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Так-ся́к ’нейкім чынам’, ’абы-як’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Варл., Арх. Вяр.), ’як-небудзь’ (ТС). Спалучэнне так (гл.) з сяк 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

на́шчыць

‘рабіць што-небудзь так, як нашча (думку нашчыш золкімі ўспамінамі)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. на́шчу на́шчым
2-я ас. на́шчыш на́шчыце
3-я ас. на́шчыць на́шчаць
Прошлы час
м. на́шчыў на́шчылі
ж. на́шчыла
н. на́шчыла
Загадны лад
2-я ас. на́шчы на́шчыце
Дзеепрыслоўе
цяп. час на́шчачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пана́шчыць

‘утварыць дзеянне так, як гэта робіцца нашча (панашчыць думку, душу і пад.)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пана́шчу пана́шчым
2-я ас. пана́шчыш пана́шчыце
3-я ас. пана́шчыць пана́шчаць
Прошлы час
м. пана́шчыў пана́шчылі
ж. пана́шчыла
н. пана́шчыла
Загадны лад
2-я ас. пана́шчы пана́шчыце
Дзеепрыслоўе
прош. час пана́шчыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

унараўля́ць

‘дагаджаць, робячы што-небудзь так, як хочацца каму-небудзь (унараўляць каму-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. унараўля́ю унараўля́ем
2-я ас. унараўля́еш унараўля́еце
3-я ас. унараўля́е унараўля́юць
Прошлы час
м. унараўля́ў унараўля́лі
ж. унараўля́ла
н. унараўля́ла
Загадны лад
2-я ас. унараўля́й унараўля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час унараўля́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

або́е, абаіх, ліч. зб.

Як той, так і другі; як той, так і другая; як тое, так і другое.

Жонка мужу нешта шэпча і а. выходзяць.

◊

Абое рабое (разм., неадабр.) — пра людзей, падобных у чым-н., вартых адзін аднаго (па якіх-н. адмоўных якасцях).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́е-ка́к нареч. сяк-та́к, так-ся́к; (как-нибудь) як-не́будзь, не́як, нейк; (небрежно) абы-я́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)