Прыбало́туха, пры́боло́туха, пры́балатка ’грыб каўпак кольчаты’ (Нар. лекс., Сл. ПЗБ, ГЧ; ТС), пры́балотуха, пры́болотка, пры́болоцянкасыраежка з вострай шапачкай’ (Псл.), прыбало́тка ’ядомы грыб, які расце каля балота’ (Жд.). Да бало́та (гл.), паводле характэрнага біятопа — імшыстыя хваёвыя лясы пры балотах. Параўн. укр. палес. прибо́лотуха, при́болотка ’грыб Tricholoma Russula’ (Лысенка, СПГ), прэ́булутухасыраежка шэрая’ (Бел.-укр. ізал., 62).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сыраве́жка (сыравѣжка) ’сыраежка’ (Шымк. Собр., Касп., Бяльк., Мат. Маг., Сярж.–Яшк.). Рэкамендавана ў якасці асноўнага наменклатурнага тэрміна для называння грыбоў Russula ў беларускай мікалогіі (Сярж.–Яшк., 40), побач з ім часта ўжываюцца сураве́жка, сыраежка (гл.), якія лічацца зыходнымі. Магчыма, збліжана з сыравы, суравы (гл.), параўн. славен. surovež ’грубы’. Формы сыраве́га, сыравя́га, сыравежа ’тс’ (Сярж.) другаснага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плісня́к ’зялёная сыраежка, Russula’ (смарг., Сл. рэг. лекс.). Да плесня (гл.) — грыб названы паводле колеру плесен і — светлашэра-зялёнага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скрыгата́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; незак.

1. Утвараць гукі скрыгату. Кулямётнымі чэргамі стракаталі .. малаткі кляпальшчыкаў, скрыгатала жалеза на свідравальных станках, нешта скавытала, сінела. Хадкевіч. Гэта не танкі скрыгочуць, А цягачы. Астрэйка. // чым. Рабіць скрыгат чым‑н. [Нявіднага] адлівалі вадою, зноў мучылі, а ён толькі скрыгатаў сціснутымі зубамі. Колас. Падымаўся [Антон] да відна і да самых прыцемкаў кроіў бляху, грымеў, скрыгатаў ёю. Ракітны. // перан.; чым. Выказваць нездавальненне, злосць. Хай злыдні над намі скрыгочуць зубамі — Любі сваю ніву, свой край. Купала.

2. Разм. Рыпець. Пакутліва засынаюць Сыраежка і Шохан. Доўга ўздыхаюць, варочаюцца — аж скрыгоча жалезная сетка. Навуменка. Казалі, што кожную ноч .. [Сашка] сушыў .. [боты] на печы, дык яны раніцай аж скрыгаталі на нагах. Гроднеў. Скрыгаталі пёры ў цішы. Мільганула думка тут: Кожны піша, крэсліць, піша... Кляўко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)