квашані́на ж., разг. сту́дзень м. холоде́ц м.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
студзяні́сты, ‑ая, ‑ае.
Падобны на студзень 2, жэле. Студзяністае рэчыва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засне́жыць, ‑жыць; зак., што.
Разм. Пакрыць, засыпаць снегам. Заснежыў студзень агарод, Насыпаў гурбіны паўз плот. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Се́чань старое ‘студзень’ (Нас.). Укр. сі́чень, старое рус. сечень ‘студзень’, стараж.-рус. сѣчьнь ‘студзень; люты’, чэш. sečen ‘ліпень’, славац. velký sečeń ‘студзень’, malý sečeń ‘люты’, славен. дыял. sečenj ‘люты’, серб.-харв. се̑чањ, sijȇčanj ‘студзень’, балг. фальк. голя́м се́чко ‘студзень’, ма́лък се́чко ‘люты’, макед. сечко ‘люты’, ст.-слав. сѣчьнь ‘люты, студзень’. Прасл. *sěčьnь да *sekti, гл. сячы, як перыяд года, найбольш зручны для высечкі лесу з мэтай атрымання дзелавой драўніны (Шаўр, Этимология–1971, 98 і наст.), або для распрацоўкі ўчастка для раллі. Тлумачэнне, што месяц атрымаў назву па марозе, які “сячэ”, лічыцца народнай этымалогіяй. Назва для ‘ліпеня’ звязана з касьбой (старое *sěkti ‘зразаць траву’). Меркаванні Сноя (Бязлай, 3, 346) пра сувязі з літ. síekis, siẽkis ‘снежань студзень’ аналагічна літ. sãusis ‘студзень, снежань’ пры славен. súšec ‘сакавік’ (Сной₂, 713) падаюцца недастаткова абгрунтаванымі. Гл. ЕСУМ, 5, 258–259.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Квашалі́ны ’студзень’ (Нар. лекс.). Дысімілятыўны варыянт ад квашаніна (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сты́чань ‘сакавік’ (Нас.), ‘студзень’ (Сцяшк.; воран., Шатал.; астрав., вільн., Сл. ПЗБ). З польск. styczeń ‘студзень’, некалі і ‘люты’. Ст.-бел. стычень ‘студзень’ (XVI ст., Ст.-бел. лексікон) з ст.-польск. styczeń (Булыка, Лекс. запазыч., 157). Польскае слова з першаснага *sěčьnь < прасл. *sěča ‘высяканне дрэў’ ад прасл. *sěkti ‘сячы’ з суф. *‑ьnь, якое потым было скантамінавана з *tyka ‘жэрдзь, палка’. Назва першапачаткова абазначала час года, калі сякуць дрэвы, таму што ў гэты час яны маюць вельмі мала соку; гл. Борысь, 585. Параўн. сечань. Народна-этымалагічна ўсведамляецца як вытворнае ад стыка́цца ‘сустракацца’ (гл.), так і ў Насовіча (Нас., 620).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Прасіна́цца ’прачынацца’ (Янк. 1), укр. просипатися ’тс’. Ітэратыў да праспацца (гл.). Ці не сюды і назва месяца прасл. *prosinbCb, параўн. укр. прасіпець ’студзень; снежань’, ст.-польск. prosiniec, чэш. prosinec, серб.-харв. просинац ’снежань’, славен. prosinec ’студзень’, ст.-слав. просиньць ’тс’, для якіх значэнне ’ажываць, прачынацца’ больш падыходзіць, чым сувязь з *sijati ’ззяць’, *sinǫti ’заззяць’, згодна з найбольш прыбітай этымалогіяй (гл. Фасмер, 3, 377; Сной₂, 585 і інш.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сцю́дзень ’квашаніна, халадзец’ (Нас., Бяльк., Шн., Рам. 8–9, Малч., Мат. Гом., Сл. ПЗБ). Гл. студзень 4 ’тс’ з другасным памякчэннем т, параўн. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раздрахце́ць ’растаўсцець’ (Сцяшк.), раздрахце́цца ’распаўнець, растлусцець’ (Юрч. СНЛ). Ад незафіксаванага *драхцець, якое да прасл. *drъgъtěti (гл. ЭССЯ, 5, 138), параўн. укр. дригти́ти ’ператварацца ў жэлепадобнае рэчыва, дрыжаць як студзень’. Гл. дрыгацець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́рцень ’вецер; нячыстая сіла’ (Мат. Гом.). Персаніфікаваная назва ветру, паводле яго магутнай наднатуральнай сілы, утвораная ад vьrtěti і суф. ‑ьnʼь (як студзень, пярэварацень); параўн. таксама рус. перм. ве́рте́нь ’гарэза, свавольнае бойкае дзіцё’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)