Раздрахце́ць ’растаўсцець’ (Сцяшк.), раздрахце́цца ’распаўнець, растлусцець’ (Юрч. СНЛ). Ад незафіксаванага *драхцець, якое да прасл. *drъgъtěti (гл. ЭССЯ, 5, 138), параўн. укр. дригти́ти ’ператварацца ў жэлепадобнае рэчыва, дрыжаць як студзень’. Гл. дрыгацець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)