Трапну́цца (трэпну́цца) ‘уздрыгануцца, страпянуцца’ (ТС). Магчыма, варыянт да стрэпенуцца ‘тс’ (гл. страпянуць) без пачатковага (“рухомага”) с‑ зменены пад уплывам трэ́пнуць, тро́пнуць ‘ударыць’, гл. трапаць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страпяну́ць (стріпяну́ць) ‘страсянуць’ (ТСБМ, Бяльк.), страпяну́цца ‘уздрыгнуць, усхапіцца’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), стрэ́пенуцца ‘уздрыгнуць, схапіцца, спахапіцца’ (Растарг.), стрыпыні́ты ‘аслупянець’ (драг., З нар. сл.). Да трапятаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́пнуць ‘нечакана ўдарыць, брыкнуць нагой (пра каня, карову)’ (Шат., Варл., Сцяшк. Сл.), ‘стукнуць’ (Мат. Гом.), трэпну́ць ‘тс’ (ТС), трі́пнутыстрапянуцца, уздрыгануцца’ (кам., ЖНС), трэпну́цца ‘тс’ (ТС). Аднакратныя дзеясловы да тро́паць, трэ́паць, трапа́ць, гл. таксама выклічнікі трэп‑трэп ‘брык-брык’ (шчуч., Сл. ПЗБ), ‘стук-стук (пра сэрца)’ (ашм., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

устрапяну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Тое, што і страпянуцца. Дзяўчынка ўстрапянулася, як птушанё, і з надзеяй ускінула твар угару. Чорны. Злева раптам прагучэлі два разложыстыя гарматныя стрэлы, узляцела малінавая ракета. Туравец адразу ўстрапянуўся: пачалося! Мележ. Устрапянуліся Гусі белыя, Пер’е скінулі на вадзе. Трус. Апошнія мае словы прагналі як папрок. Аксана ўстрапянулася ўся, загаварыла горача, вельмі хвалюючыся. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Схамяну́цца ’раптам успомніць, заўважыць памылку’, ’падхапіцца, здрыгануцца’ (ТСБМ), ’спахапіцца, апамятацца’ (Нас., Касп., Растарг., Янк. 3., Сержп.), ’супакоіцца, сціхнуць’ (паст., Сл. ПЗБ), ’страпянуцца’ (Нар. Гом.), схамыну́тысь ’адумацца, апамятацца’ (Клім.). Параўн. укр. схаменутися ’тс’. Узыходзіць да *sъ‑xa‑menǫti sę (Мяркулава, Этимология–1983, 62), паводле ЕСУМ (5, 490), з с.-в.-ням. schamen, schëmen ’саромецца’. Гл. хамянуцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

страсяну́цца, ‑сянуся, ‑сянешся, ‑сянецца; ‑сянёмся, ‑сеняцеся; зак.

1. Здрыгануцца, скалануцца, задрыжаць (ад моцных удараў, выбухаў і пад.). Наверсе столь так страсянулася, што бярвенні ўгары рассунуліся, выйшлі са сваіх гнёздаў. Мележ. Раптам моцна страсянуўся карабель, нешта сарвалася са сцяны і, упаўшы на стол, пырснула мне на рукі шклом. М. Стральцоў. На шнурах вісела ўзрыўчатка і палалі канаты. Агонь бег да ўзрыўчаткі, і праз некалькі секунд усё страсянулася і грукнула страшным узрывам. Чорны.

2. Мімаволі скалануцца, уздрыгнуць (ад страху, узрушэння і пад.). Мартын злёгку страсянуўся, але пастараўся схаваць ад дзеда Талаша сваё хваляванне. Колас. Як увайшоў муж,.. [Матрона] страсянулася ўсім сваім дробным целам, але на яго не азірнулася. Зарэцкі.

3. Страпянуцца, выпростваючыся, абтрасаючыся і пад. Калматы Званок моўчкі прасунуўся ў наш кружок каля машыны і з асалодай, рыўком страсянуўся, сыпапуўшы .. процьмай халодных кропель. Брыль. Пасля таго як цырымонія сустрэчы была закончана, сабачка стаў на ногі, страсянуўся і, азіраючыся на разведчыкаў, падаўся ў глыб лесу. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)