Трапну́цца (трэпну́цца) ‘уздрыгануцца, страпянуцца’ (ТС). Магчыма, варыянт да стрэпенуцца ‘тс’ (гл. страпянуць) без пачатковага (“рухомага”) с‑ зменены пад уплывам трэ́пнуць, тро́пнуць ‘ударыць’, гл. трапаць 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)