бе́ркавец, -каўца, мн. -каўцы, -каўцаў, м.

Старая мера вагі, роўная 10 пудам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

векаву́ха ж., разг. ста́рая де́ва

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

натр, -у, м.

Старая назва вокісу натрыю.

Едкі н.

|| прым. на́травы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

яга́, -і, ДМ язе́, ж.

Баба Яга (уласная назва казачнай істоты); баба-яга (агідная старая).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

я́хант, -у, М -нце, м.

Старая назва каштоўных камянёў рубіну, сапфіру і інш.

|| прым. я́хантавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стары́

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. стары́ стара́я старо́е стары́я
Р. старо́га старо́й
старо́е
старо́га стары́х
Д. старо́му старо́й старо́му стары́м
В. стары́ (неадуш.)
старо́га (адуш.)
стару́ю старо́е стары́я (неадуш.)
стары́х (адуш.)
Т. стары́м старо́й
старо́ю
стары́м стары́мі
М. стары́м старо́й стары́м стары́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гва́рдия гва́рдыя, -дыі ж.;

Кра́сная гва́рдия Чырво́ная гва́рдыя;

гва́рдии капита́н гва́рдыі капі́тан;

ста́рая гва́рдия стара́я гва́рдыя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карга́, -і, ДМ карзе́, мн. -і, корг і ко́ргаў, ж. (разм., лаянк.).

Пра злую, шкодную старую.

Старая к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вуркатлі́вы, -ая, -ае.

1. Які раскаціста гучыць, глуха грукоча.

В. гром.

2. Бурклівы.

Вуркатлівая старая.

|| наз. вуркатлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хаці́на, -ы, мн. -ы, -ці́н, ж.

Убогая, старая хата.

|| памянш. хаці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)