вуркатлі́вы, -ая, -ае.

1. Які раскаціста гучыць, глуха грукоча.

В. гром.

2. Бурклівы.

Вуркатлівая старая.

|| наз. вуркатлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)