пле́сці, пляту́, пляце́ш, пляце́; пляцём, плецяце́, пляту́ць; плёў, пляла́, -ло́; пляці́; пле́цены; незак., што.

1. Перавіваючы (лазу, ніці, стужкі і пад.), злучаць у адно цэлае, вырабляць.

П. кошык.

П. вянок.

2. перан. Гаварыць што-н. недарэчнае, узводзіць паклёп, нагаворваць (разм.).

П. інтрыгі.

П. бязглуздзіцу.

На гэту жанчыну рознае плялі.

|| зак. спле́сці, спляту́, спляце́ш, спляце́; спляцём, сплецяце́, спляту́ць; сплёў, спляла́, -ло́; спляці́; спле́цены.

|| наз. пляце́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вярэ́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.

Абл. Сплецены з бяросты кошык з накрыўкай. Стары Лявон устаў, ускінуў на плечы вярэньку і падыбаў да лесу. Чарот. Пад вечар.. на вялікі брукаваны двор казармы.. увайшоў невысокі дзядок з берасцянай вярэнькаю за плячыма. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тара́нка1сплецены з саломы і лазы посуд для вымярэння збожжа’ (Скарбы). Няясна.

Тара́нка2 ’сушаная рыба, таран’ (ТС, Растарг.). Гл. тара́н1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

накі́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Адзенне без рукавоў, якое накідваецца на плечы. Плашч-накідка. □ На плячах [хлопчыка] кароценькая накідка ці плашч, а ў руках нібы дубец, толькі сплецены з раменьчыкамі. Маўр.

2. Пакрывала на падушкі. Вышываная накідка. □ Ганна.. прыгладзіла пасцель і паправіла накідку на падушках. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сви́тый

1. зві́ты, мног. пазвіва́ны;

2. спле́цены;

3. ссу́чаны, ссука́ны, мног. пассу́кваны;

4. скру́чаны, мног. паскру́чваны;

5. зві́ты, мног. пазвіва́ны; см. свить.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плі́нта1 ’бізун, сплецены з рэменя’ (брасл., Сл. ПЗБ). Няясна. Грынавяцкене (тамсама) выводзіць лексему з ням. Flinte ’стрэльба’, што малаверагодна.

Плі́нта2 ’ануча’, ’пляткарка’ (Сцяшк. Сл.), параўн. там жа плянтаі(ь ’гаварыць блытана’, плянціцца ’плесціся, ледзь ісці’. Да польск. plątać ’блытаць, змешваць’, plątać się ’блытацца, збівацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Плецяня́, плытыня, плеценя ’пляцень’ (Сл. Брэс.), плытыняплот, сплецены з лазы’ (малар., Нар. лекс.), ’плот з жэрдак’ (лун., ЛА, 4). Да плесці (гл.). Утворана, відаць, ад пляцень і суф. ‑ня (са значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’). Параўн. рус. дыял. плетня ’пляцень’, балг. плетня ’тс’ (*plet‑nja < Spiesti, БЕР, 5, 347).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сце́лясплецены з лазы памост (у ваўкаўні)’ (Маш.), сте́ля ’рад укладзеных снапоў у стажку’ (пруж., Горбач, Зах.-пол. гов.). Параўн. укр. сте́ля ’столя’, дыял. ’падлога’, рус. стель ’столя’, чэш. дыял. steľ ’падсцілка’, славен. stélja ’тс’, харв. stȅlja ’напаўняльнік для сядла’. Да сцялю, слаць; гл. Фасмер, 3, 753; ЕСУМ, 5, 297; Бязлай, 3, 316.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэ́дкі, -ая, -ае; радзе́йшы, -ая, -ае.

1. Недастаткова густы, вадзяністы.

Р. кісель.

Рэдкая смятана.

2. Які складаецца з далёка размешчаных адзін ад аднаго частак, не густы; не шчыльны.

Рэдкая барада.

Рэдкія зубы.

Р. невад (няшчыльна сплецены).

3. Размешчаны на вялікай адлегласці адзін ад аднаго.

Рэдкія паўстанкі.

4. Які складаецца з аддаленых адзін ад аднаго момантаў.

Рэдкія стрэлы.

Р. пульс.

5. Які паўтараецца, адбываецца, з’яўляецца праз вялікія прамежкі часу.

Рэдкая з’ява.

Р. госць.

Р. чалавек (выдатны, выключны па сваіх якасцях). Рэдка (прысл.) бачыцца.

Рэдкія металы.

|| наз. рэ́дкасць, -і, ж. (да 2—4 і ў некаторых спалучэннях да 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кашэ́ль, ‑шаля, м.

1. Вялікая кашолка, звычайна з лучыны. Накласці сена ў кашэль. □ Данік рыдлёўкай падварочваў корч бульбы на градцы. □ Таня, сагнуўшыся, разграбала зямлю, вытрасала бульбіны і збірала іх у кашэль. Грамовіч. Бацька чапляе на плячо кашэль — вялікі, сплецены з дранак кош. Сачанка.

2. Абл. Тое, што і кашалёк. [Міхал] паскупеў і нават значна. Што ж? лепей з’есці не так смачна, Загнаць запас на хлеб, на сала, Абы капейка перапала, І лішні выгадаць рубель Ды палажыць яго ў кашэль. Колас.

•••

Плесці кашалі з лапцямі гл. плесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)