кашэль, ‑шаля, м.
1. Вялікая кашолка, звычайна з лучыны. Накласці сена ў кашэль. ▪ Данік рыдлёўкай падварочваў корч бульбы на градцы. ▪ Таня, сагнуўшыся, разграбала зямлю, вытрасала бульбіны і збірала іх у кашэль. Грамовіч. Бацька чапляе на плячо кашэль — вялікі, сплецены з дранак кош. Сачанка.
2. Абл. Тое, што і кашалёк. [Міхал] паскупеў і нават значна. Што ж? лепей з’есці не так смачна, Загнаць запас на хлеб, на сала, Абы капейка перапала, І лішні выгадаць рубель Ды палажыць яго ў кашэль. Колас.
•••
Плесці кашалі з лапцямі гл. плесці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)