На́ўрышча ’напасць, гора, ліха, бяда’ (жлоб., Жыв. сл., Ян.), наўрэць ’неспадзявана сустрэць, убачыць, напаткаць’: вужаку наўрэў (Купала), наўрэцца ’напаткацца’ (Жд. 2), наўрицца ’выпадкова набрысці, натрапіць, нечакана сустрэцца’ (Гарэц., Бяльк.), наўрыцца ’знячэўку спаткаць, натрапіць’ (маладз., Янк. Мат.), параўн. выпадак (ву́падок) ’няшчасце, непрыемнае здарэнне’ (ТС). Да ўраць ’натыкаць, насаджваць’, гл. наўраць, наві раць, наворышча, вор2© да семантыкі ϊ параўн. наткнуцца ’нечакана сустрэць’, спаткацца ’сустрэцца’ і пид.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спатыка́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да спатыкнуцца.

2. Ісці, няспрытна, няёмка ступаючы (ад слабасці, стомы і пад.). Ад стомы .. [конь] хістаўся ў бакі, спатыкаўся. Мележ. Два разы прагна, глыбока зацягнуўся [Шура], і закружылася галава, стаў спатыкацца, як п’яны. Навуменка.

спатыка́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да спаткацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стракату́ха, ‑і, ДМ ‑тусе, ж.

Разм. Пра каго‑, што‑н., хто (што) бесперастанку стракоча. Неўгамонная стракатуха [вавёрка] імкліва паглядала ва ўсе бакі. Лынькоў. Сцёпка думаў, як тут лацвей і натуральней пабачыцца з Аленкаю. Лепш бы, вядома, было спаткацца адзін на адзін... Толькі б гэтых стракатух-піскух там не было. Колас. У пачатку ліпеня, калі на падзівінскія лугі выпаўзаюць стракатухі-касілкі, мядовы водар кветак трымаецца ў паветры ледзь не да самага світання. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знішча́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Вялікай разбуральнай сілы; згубны, смяртэльны. Адкрыць знішчальны агонь па ворагу. // Які вядзецца з мэтай разбурэння, знішчэння. Знішчальная вайна.

2. Створаны, прызначаны для знішчэння каго‑, чаго‑н. Знішчальная авіяцыя. Знішчальны батальён.

3. Рэзкі, бязлітасны. Знішчальная крытыка. Знішчальная іронія.

4. Які выяўляе пагарду, нянавісць. Байкоў кінуў на свайго падначаленага знішчальны позірк. Шамякін. Толькі зараз жа адчуў [Цярэшка], што лепш бы праваліцца яму ў зямлю, чымся спаткацца з такою знішчальнай пагардай у такіх вялізных вачах. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сустрэцца, стрэцца, спаткацца, напаткацца, убачыцца, пабачыцца, угледзецца, трапіцца; сутыкнуцца, наткнуцца (перан.) □ трапіць на вочы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

нара́, ‑ы; мн. норы, нор; ж.

Паглыбленне пад зямлёй, часта з некалькімі хадамі, якое вырыта жывёлінай і служыць ёй жыллём. Барсуковая нара. Мышыныя норы. □ [Ракі] мясціліся ў старых карчах, а то глыбока пад берагам, у спецыяльных норах-пячурках. Лынькоў. А нара мае два выхады: адзін наверх, а другі пад ваду. Маўр. // Ход ці паглыбленне, зробленае з якой‑н. мэтай. Саўка звярнуў з дарогі, пайшоў пад стог і спыніўся. Тут можна і адпачыць. Выскуб у стозе нару і зашыўся ў .. сена. Колас. // перан. Разм. Пра малое, цёмнае памяшканне, жыллё. [Гурын] амаль нікуды не вылазіць са сваёй нары — баіцца спаткацца з былымі таварышамі. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́пасці, ‑паду, ‑падзеш, ‑падзе; заг. выпадзі; зак.

1. Вываліцца, упасці. Пісьмо выпала з кнігі. Люлька выпала з зубоў. Выпасці з воза.

2. перан. Знікнуць, страціцца; застацца незаўважаным. Яго прозвішча выпала з памяці. Выпасці з-пад увагі.

3. Упасці на зямлю (пра ападкі). Уначы выпала раса. □ Снег выпаў нечаканы, добры. Танк.

4. безас. Давесціся, здарыцца, дастацца на долю. Машы выпала дзяжурыць апошнія гадзіны. Шамякін. І вось тут выпала мне спаткацца з чалавекам, знаёмства з якім неяк перавярнула мае ранейшыя погляды. Навуменка.

5. Выдацца. Ураджайны выпаў год.

•••

Выпасці на долю чыю або каму — дастацца.

З вока выпасці — не ўбачыць, не заўважыць.

Як выпадзе — як удасца, як здарыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

встре́титься (с кем, чем, кому, чему) сустрэ́цца (з кім, чым, каму, чаму), разг. стрэ́цца (з кім, чым, каму, чаму), спатка́цца (з кім, чым); (попасться навстречу) тра́піцца (каму, чаму, хто, што); напатка́цца (каму, чаму, хто, што);

в лесу́ нам встре́тился волк у ле́се нам тра́піўся (напатка́ўся) воўк.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спатыка́цца I несов.

1. спотыка́ться, оступа́ться;

2. перен. (совершать ошибки в жизни) спотыка́ться, оступа́ться;

3. перен. (при чтении, разговоре и т.п.) запина́ться, спотыка́ться;

конь на чатыро́х нага́х, і то спатыка́еццапосл. конь на четырёх нога́х, да спотыка́ется; и на стару́ху быва́ет прору́ха

спатыка́цца II несов., разг. встреча́ться; см. спатка́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адна́к, (зрэдку ў спалучэнні з часціцай «жа»).

1. злучнік супраціўны. Ужываецца для сувязі процілеглых сказаў і членаў сказа. Па сваім значэнні адпавядае злучніку «але» з абмежавальным адценнем. Качак пакуль што няма, аднак яны могуць быць. Брыль. Каб адагнаць сон, [Марылька] устала, прабегла па беразе, аднак праз нейкі час паўтарылася тое ж самае. Кулакоўскі. // У гэтым жа значэнні злучае сказы і члены сказа са значэннем неадпаведнасці. Сашы было не да гэтага хараства, аднак і яна звярнула ўвагу на такі цуд прыроды. Шамякін. Ападаў ветравы холад і цяплела надвор’е. Аднак жа вецер густа халадзіў цела. Чорны. — Што толькі тут можна насіць? — прабурчаў Алесь, узважыўшы сумку на руцэ, аднак закінуў сабе за спіну. Шыцік. // Ужываецца ў складаназалежных уступальных сказах для проціпастаўлення галоўнай часткі даданай. У кватэры хоць і ўсё, здаецца, было па-ранейшаму, аднак адчувалася раптоўная, рэзка падкрэсленая пустата. Зарэцкі. Хаця Уолтэр меў пад шэсцьдзесят, аднак быў бадзёры, рухавы. Гамолка.

2. пабочн. Тым не менш, усё ж, усё-такі. Адна за адной загарэлася некалькі машын, два танкі наскочылі на міны. Капітан, аднак, не спыняўся, настойліва вёў роту на нямецкія пазіцыі. Мележ. [Рыгор:] «Што яна [Ганна] робіць цяпер? Цікавая, аднак, дзяўчына! І трэба ж было мне з ёю спаткацца». Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)