спатка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. з кім-чым. Трапіцца насустрач, сысціся з кім-н., рухаючыся з супрацьлеглых бакоў.

С. на вуліцы.

2. з кім. Сысціся для сумеснага правядзення часу, па справе, для спартыўнай барацьбы, спаборніцтва; убачыцца з кім-н.

Спаткаліся мацнейшыя шахматысты.

3. Выявіцца, трапіцца.

У кнізе спаткаліся вельмі цікавыя цытаты.

|| незак. спатыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. спатка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спатка́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. спатка́юся спатка́емся
2-я ас. спатка́ешся спатка́ецеся
3-я ас. спатка́ецца спатка́юцца
Прошлы час
м. спатка́ўся спатка́ліся
ж. спатка́лася
н. спатка́лася
Загадны лад
2-я ас. спатка́йся спатка́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час спатка́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спатка́цца сов. встре́титься

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спатка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Трапіцца каму‑н. насустрач; сысціся з кім‑н., рухаючыся з розных бакоў. Бабка борздзенька павярнулася і ў дзвярах спаткалася з Чэсем. Колас. Па дарозе жнеі спаткаліся з незнаёмай. Гурскі. Праз некалькі дзён .. [Усця] выпадкова спаткалася з Васілём насупраць сельсавецкага двара. Кулакоўскі. // Сутыкнуцца, дакрануцца. Але глянь, Марселіна, нашы рукі спаткаліся зноў. Гэта ж праўда, што больш я ніколі не страчу цябе? Кірэенка. // Паглядзець адзін другому ў вочы, абмяняцца поглядамі. Гаворачы, [Кастусь] зірнуў на дзяўчат і на момант спаткаўся поглядам з Аксанінымі вачыма. Галавач. Нашы позіркі спаткаліся, і Зіна ўсміхнулася. Грамовіч. // Выявіць што‑н. у сваім жыцці, дзейнасці. Больш праўдзіва выступае непрыстасаванасць героя да фізічнай працы, з якой ён спаткаўся на лесапільні. Хромчанка.

2. Сысціся для сумеснага правядзення часу, па справе і пад.; убачыцца з кім‑н. У нядзелю .. [Лёдзя і Юрка], як і было ўмоўлена, спаткаліся ля ўваходу ў Палац культуры будаўнікоў. Карпаў. Радасна, прыемна спаткацца, пагутарыць з дружнымі і вясёлымі жыхарамі Заполля. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спатыка́цца² гл. спаткацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

повстреча́ться сустрэ́цца, спатка́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сустрэ́цца, -рэ́нуся, -рэ́нешся, -рэ́нецца; -рэ́нься; зак.

Тое, што і спаткацца.

|| незак. сустрака́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спатка́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. спаткацца, спаткаць.

Нечаканае с.

2. Сустрэча закаханых, звычайна па ранейшай дамоўленасці.

Дзяўчына спяшаецца на с.

Да спаткання — да сустрэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпа́сці, -аду́, -адзе́ш, -адзе́; -адзём, -адзяце́, -аду́ць; -а́ў, -а́ла; -адзі́; зак.

1. да каго-чаго. Нізка нахіліцца, апусціцца, прыціснуцца.

Галіны прыпалі да долу. П. да матчыных грудзей.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыйсціся, супасці з чым.-н. у часе.

Свята прыпала на пятніцу.

3. безас. Тое, што і выпасці (у 4 знач.).

Прыпала спаткацца з цяжкім горам.

|| незак. прыпада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсачы́ць 1, ‑сачу, ‑сочыш, ‑сочыць; зак., каго-што.

Тайком высочваючы, убачыць, заспець. Яўхіму выпала яшчэ раз спаткацца з Хадоськай. Падсачыла за агародамі, выткнулася тварам у твар. Мележ.

падсачы́ць 2, ‑сачу, ‑сочыш, ‑сочыць; зак., што.

Спец. Зрабіць надрэз (на дрэве) для атрымання соку, смалы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)