Прысто́йкісмятанка, вяршкі’ (Касп.). Дэрыват з суфіксам ‑к‑ ад папярэдняга дзеяслова, параўн. пастая́лачка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адго́н, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. адганяць — адагнаць (у 1, 2, 4 знач.).

2. Малако, з якога сепаратарам аддзелена, адагнана смятанка. З дзесяці машын здадзенага малака сем машын адгону вяртаюць калгасу. Дуброўскі.

3. Прадукт адгонкі парай. Спіртавыя адгоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крэм1 ’кандытарскі выраб’ (ТСБМ). Праз рус. крем запазычана з франц. cremeсмятанка, крэм’ (Шанскі, 2, 8, 380).

Крэм2 ’дрэва, прыгоднае для вырабу пчаліных борцяў або ўжо прыстасаванае для пчол’ (Яшк.), ’соты ў вулеі, дзве вымерлі пчолы’ (Гарб.). Параўн. рус. крем‑деревцо ’асобнае моцнае разгалінаванае дрэва’, кремь ’моцная будаўнічая сасна, будаўнічы лес’. Да прасл. kromъ (гл. кром1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вяршо́к 1, ‑шка, м.

Мера даўжыні, роўная 4,4 см, якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы.

вяршо́к 2, ‑шка, м.

1. Верхняя частка чаго‑н.; верх, верхавіна. Вяршок дрэва. □ Здалёк бабкі здаваліся прысадзістымі белымі кустамі з завостранымі вяршкамі. Якімовіч. Маладыя яблынькі адно самымі вяршкамі выглядалі паверх жыта. Чорны.

2. толькі мн. (вяршкі́, ‑оў). Тлусты верхні слой на малацэ, якое адстоялася; смятанка. [Нявестка:] — Кожны дзень хтосьці з’ядаў вяршкі ў збанках з малаком. Пальчэўскі.

•••

Збіраць вяршкі з чаго гл. збіраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сли́вки ед. нет

1. смята́нка, -кі ж.; вяршкі́, -шко́ў, ед. вяршо́к, -шка́ м.;

2. перен. (отборная часть) вяршкі́, -шко́ў ед. нет;

снима́ть сли́вки с чего́-л. зніма́ць вяршкі́ з чаго́е́будзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Павалока1 ’лёгкая дымка, якая зацягвае, пакрывае што-н.; пялёнка на вачах; памутненне’ (ТСБМ, Нас.), па́валака ’пялёнка (на вадзе)’ (Нас., Касп.), ’пакрывала, прасціна’, ’валакно ад льна або пянькі’ (Нас.). Рус. павало́ка ’каштоўная заморская баваўняная або шаўковая тканіна, пакрывала, накідка’, дыял. поволо́ка ’верх, покрыўка кажуха’, укр. поволо́ка ’рамні, шнуркі на абутку; след ад валачэння нечага’, ст.-рус. паволока ’від каштоўнай тканіны’, серб.-ц.-слав. павлака, польск. powłoka ’накрыўка’, чэш. pavlaka ’каштоўная пурпуровая тканіна’, серб.-харв. па̏влака, по̏влакасмятанка, пенкі’. Ад валачы́ (гл.). Прэфіксы po‑ і pa‑ (з падаўжэннем) (гл. Фасмер, 3, 182; Махэк, 439).

Павало́ка2 ’прымак’ (Мат. Гом.). Да валачыць, валачыцца, параўн. і валачуга (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скаралю́шча ‘шкарлупіна яйка’ (Сцяшк.; маст., гродз., Сл. ПЗБ, Жыв. сл., Скарбы), скаралю́шчына ‘тс’ (Сцяшк., Шатал.), ‘створка ракавіны малюска’ (ТС), скаралю́шчо ‘шкарлупіна яйка’ (Сцяшк., Сцяц.), скаралюшка, шкаралю́шка, мн. л. скаралю́шчэ ‘ракавіна малюска’ (ТС), скаралу́шча ‘ракавіна бяззубак і слімакоў’ (ашм., Стан.), скаралу́шчачка ‘ракавіна’, ‘хіцінавае покрыва жука’ (смарг., Сл. ПЗБ), скаляру́шчына ‘лушпіна ад яйка’ (Жд. 1), скаляру́шчыны ‘лупіны ад яек’ (стаўб., Сл. нар. фраз.). Параўн. укр. шкаралу́ща ‘шкарлупіна, скура, кара’, ст.-рус. скоролуща ‘лупіна, шалупайка’, рус.-ц.-слав. скралуща ‘тс’, славен. škraljuštсмятанка’, макед. дыял. skrálʼuš, скърлуши́на ‘луска ад рыбы’. Да прасл. *skor‑ (гл. скорка) і *lušča: луска, лушчыць (гл.); Праабражэнскі, 2, 308; Брандт, РФВ, 24, 175; Мацэнаўэр, LF, 20, 19 і наст.; Фасмер, 3, 652; Бязлай, 3, 247 (вынік кантамінацыі *skor‑upa, *skor‑pa і пад. з *luščiti); ЭССЯ, 11, 90 (рэканструюецца форма без рухомага s‑ прасл. *korlušča < *kora + *luščiti).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смята́на ‘густы і тоўсты верхні слой сквашанага малака’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Гарэц., Касп., Бяльк.; ашм., Стан.; Сл. ПЗБ), ‘вяршкі’ (Гарэц.; ашм., Стан.), ‘страва з цёртага канаплянага семя’ (ЛА, 1, 4; Сл. ПЗБ, ТС), смята́нка ‘вяршкі’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ). Параўн. укр., рус. смета́на, польск. śmietana, ст.-польск. śmiotana, дыял. smiętana, каш. sḿotana, в.-луж. smjetana, н.-луж. sḿetana ‘расліна Ulmaria pentapetala’, zmjatana ‘вяршкі’, чэш., славац. smetana ‘вяршкі’, серб.-харв. сметана, славен. smẹ́tanẹ́a, харв. дыял. smȅtana, балг. смета́на. Прасл. *sъmetana выводзяць ад форм, роднасных прасл. *metati (гл. мята́ць1), *sъmetati, г. зн. ‘знімаць, скідваць’, параўн. макед. сметина ‘тс’. Насавы ę ў польск. дыял. smiętana тлумачаць другаснай назалізацыяй, як у między ‘паміж’. Але паколькі існуе рум. smîntînă ‘смятана’, smîntîresc ‘знімаць вяршкі’, якія выводзяцца з славянскіх форм, можа быць узноўлена прасл. *sъmętana, што збліжаецца з ст.-слав. мѧсти, мѧтѫ ‘мяшаць’; гл. Міклашыч, 189; Бернекер, 2, 44; Траўтман, 181–182. Далей мяркуюць, што вельмі рана ę і n у гэтым слове дысіміляваліся, што дало прасл. *sъmetana. Гл. Фасмер, 3, 686–687; Брукнер, 533; Махэк₂, 560; Сной₁, 584–585; Шустар-Шэўц, 1321; Борысь, 618; ЕСУМ, 5, 320. Паводле Развадоўскага (Wybór, 1, 289–291), абедзве формы слова паралельныя, пры гэтым форма з насавым лічыцца дыялектнай (гл. Слаўскі, SP, 1, 132; Новое в рус. этим., 212).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)