Пхі́мкаць ’румзаць, хныкаць’: тімкае дзіця (ТС; слонім., Нар. словатв.), тынькаты ’тс’ (пін., Нар. лекс.), параўн. укр. тикати, тенькати, тикати ’тс’. Паводле Смаль–Стоцкага (Приміт., 170), дзеясловы ўтвораны ад “прыродных выгукаў”.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віс-віс-віс ’падзыўныя словы для кароў’ (ДАБМ, 895), відазмененае зах.-палес. быцю‑быцю. Параўн. мсцісл. бысь‑бысь‑бысь ’тс’. Аб магчымасці такіх фармальных фанетычных змен гл. Смаль–Стоцкі, Словотвір, 145.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смоль ‘смала, смаліна’, ‘гарэлае, дым’ (ТСБМ, Ласт., Бяльк., Байк. і Некр.), ‘смольныя дровы’ (Касп.). Параўн. укр. смоль ‘нешта вельмі чорнае’, рус. смоль ‘смала’, славен. smolje ‘ядловец’. З чаргаваннем галосных гл. смала, смаль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуць-вуць-вуць ’падзыўныя словы для качак’ (Грыг., КСТ, круп., Нар. сл.; полаў., Нар. лекс.); параўн. укр. і рус. вуть‑вуть‑вуть ’тс’. У аснове — слова дзіцячай мовы ву́ця (ву́тя, у́тя) ’качка’; параўн. Смаль-Стоцкі, Приміт., 31, 148.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́йкаць (БРС, Нас., Шат., КТС). Рус. о́йкать, укр. о́йкати, славац. jojkať ’тс’. Да вой пры дапамозе суфікса ‑ка, які ўтварыўся ў працэсе перараскладання дзеясловаў, утвораных ад выклічнікаў, меўшых гэта ‑к, як бурк‑, буркати і г. д. (Смаль–Стоцкі, Прім. словотвір, 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́ўкаць ’крычаць (пра катоў)’ (ТСБМ, Сцяшк., Яруш., Зн., Бяс., Нас., Касп., Сл. ПЗБ; ДАБМ, к. 301), мя́ўчыць ’мяўкаць’ — у стараабрадцаў (Растарг.). На Беларусі пашырана паўсюдна побач з іншымі гукапераймальнымі: ка́ўкаць, курня́ўкаць, я́ўкаць, няўчэ́ць, кня́ваць (Смаль-Стоцкі, Приміт., 24; Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 80).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сашчапу́ліваць ’стульваць (губы)’ (Юрч.). Рус. дыял. арл. сощепу́лить ’тс’. Відавочна, да шчапіць (гл.) з экспрэсіўным нарашчэннем ‑ул‑ (параўн. Смаль-Стоцкі, Приміт., 98 і наст.). Сюды ж і сашчалюпіць (рыба віз вады зябры то сышчалюпя, то рышчалюпяЯшк., З жыцця) з метатэзай л і п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёцка ’маленькае парася’ (Шат.) Магчыма, да воклічаў для адгону свінні. Параўн. з укр. ацю, бел. ацю, укр. ацю, польск. a ciu. Аналагічныя ўтварэнні цюця ’сабака’, дзюдзя ’свіння’ (Цыхун, ЭСБМ, 1, 226); параўн. таксама Краўчук, ЭСБМ, 2, 73–74; Смаль-Стоцкі, Приміт., 114–115, 117.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́ці-ву́ці-ву́ці ’падзыўныя словы для качак’ (мсцісл., З нар. сл.; гродз., Цых.) ’падзыўныя словы для гусей’ (віл., міёр., карэліц., зэльв., Шатал.). У аснове падзыўнога слова форма мн. л. ад назоўніка ву́ця дзіц. ’качка’; параўн. Смаль-Стоцкі, Приміт., 31; перанос падз. слова на гусей — другасная з’ява, параўн. вут-вут-вут (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лусь! — гук пры расколванні, ламанні чаго-небудзь (Нас., Растарг.; мсцісл., Нар. лекс.), паст. лоп! (Сл. ПЗБ), ’пра хруст яйка, пра біццё па галаве, па лбе’ (полац., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Прасл. lusъ! (Слаўскі, 5, 354–355; Смаль-Стоцкі, Приміт., 164). Аўтары БЕР (3, 523) дапускаюць другаснасць узнікнення выклічніка з прасл. luskati > лу́скаць2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)