жа́реное ср., сущ. сма́жанае, -нага ср., смажані́на, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пячо́нка, печо́нкасмажаніна, свежаніна’ (Шн. 3, ТС), ’бульба, спечаная ў прыску’ (Сцяц.), ’печаны гарбуз’ (Сл. Брэс.), ’пячэнне’ (Мат. Маг.), ’печань жывёлы як прадукт харчавання’ (ТСБМ), ’печань’ (Шат., Сл. ПЗБ, Маш.), пячо́нкі ’печань, печані’ (Бяльк.); укр. печі́нка ’пячонка, вантробы’, польск. pieczonka ’печань’, чэш. pečenkaсмажаніна’, pečénky ’печань’, славац. černa pečenka ’тс’, славен. pečenkaсмажаніна’, серб.-харв. пѐченкасмажаніна; печань’, балг. пече́нка ’печань; печаная кукуруза’, макед. дыял. печенка ’печаная кукуруза’. Вытворнае ад *pekti (гл. пячы), дзеепрыметніка *pečenъ(jь) ’печаны’; да семантыкі параўн. літ. kẽpenos ’печань, печані’ ад kèpti ’пячы’. Гл. печань.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́чань, печэня, часта ў мн. л.: печане́, пе́чані, пе́чэні ’печань’ (ТСБМ, КЭС, Касп., ТС, Бяльк., Сл. ПЗБ), пе́чэнне ’пячонкі’ (Растарг.). Укр. пече́нясмажаніна’, ст.-польск. pieczenia, а з XVIII — pieczeń ’тс’, славац. pečeň, ’пячонка’, pečeňaсмажаніна’. Прасл. *pečenь ’печанае, смажанае мяса’ (Слаўскі, SP, К 128), з якога пазней развілося ’смажаная печань’ > ’печань’ (Махэк₂, 441; Брукнер, 406; Фасмер, 3, 255–256). Да пячы́ (гл.). Сюды ж: пячэ́ня, пэче́нясмажаніна’ (мін., Дзмітр.: Шпіл.; Бес.; Нас.), пічанёўка ’кілбаса, начыненая фаршам з унутранасцей’ (полац., Нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

інды́чы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да індыкоў, уласцівы ім. Індычае яйцо. Індычае пер’е. // Прыгатаваны з мяса індыка ці індычкі. Індычая смажаніна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смажэ́нне, ‑я, н.

Разм. Тое, што і смажаніна. [Антаніна Міхайлаўна:] — Давайце крыху перакусім. Закаштуйце майго смажэння і скажыце, ці падыходжу я ў кухаркі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папы́рскваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., чым і без дап.

Пырскаць злёгку, час ад часу. Пакуль на кухні папырсквала смажаніна ды рэзаліся агуркі, Баляслаў не ведаў, што гаварыць. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блю́да, ‑а, М ‑дзе, н.

Неглыбокая пасудзіна круглай або авальнай формы, на якой падаецца да стала смажаніна, печыва, фрукты і пад. Столік у зальчыку гнуўся ад блюд са смажаным, вараным, печаным, ад бутэлек з півам і віном. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поджа́рка ж., кул., разг.

1. (действие) сма́жанне, -ння ср.;

2. (кушанье) сма́жанка, -кі ж., смажані́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пе́чыва ’печаныя вырабы з мукі’ (ТСБМ), пе́чыво ’тс’, ’адна выпечка хлеба’ (слонім., саліг., Нар. словатв.; рагач., кіраў., Нар. сл.; Шат.), укр. пе́чиво ’тс’, ’смажанае мяса’, рус. пе́чиво ’печанае; смажанае’, польск. pieczywo ’пячэнне’, в.-луж. pječwo ’хлебабулачныя вырабы’, н.-луж. pjacywo ’пячэнне, булачкі’, чэш., славац. pečivo ’тс’, ’хлебабулачныя вырабы’, славен. pecívo ’праца хлебапёка’, серб.-харв. пе̏циво ’булачныя вырабы’, ’што-небудзь спечанае’, ’смажаніна’, макед. печиво ’смажанае мяса’, балг. печи́во ’смажанае ў духоўцы альбо на пліце’. Прасл. *pečivo ’якое пячэцца’ (Бязлай, 3, 18). Да пячы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кіпу́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які кіпіць, нагрэты да кіпення. На стале з’явілася кіпучая смажаніна сала з каўбасою і яечкамі. Пестрак.

2. Бурлівы, пеністы. Кіпучы вадаспад. □ Песня ўздымае Кіпучы вал з глыбінь марскіх. Танк. // Пеністы, іскрысты (пра віно, піва і пад.). За кожным сталом Месца пакінем для нашых сяброў, Чарку пакінем з кіпучым віном. Танк.

3. перан. Дзейны, ажыўлены, напружаны. Кіпучая дзейнасць. □ Наш край кіпучай працай Узмоцнен і сагрэт. Журба. // Палкі, гарачы. Кіпучая натура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)