паве́рхня, -і, ж.

1. Вонкавы бок чаго-н.

П. металу.

Слізгаць па паверхні чаго-н. (таксама перан.: не паглыбляцца ў сутнасць чаго-н., абмяжоўвацца знешнім бокам з’яў). Ляжаць на паверхні (перан.: пра што-н. яснае, відавочнае).

2. У матэматыцы: мяжа, якая аддзяляе геаметрычнае цела ад знешняй прасторы або іншага цела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і коўзацца (у 1 знач.); слізгаць. Боты коўзалі па размяклых камяках зямлі. Быкаў. // Вадзіць, соўгаць па якой‑н. паверхні. Ляксей, пачуўшы перасцерагальны голас Данькі, пачаў коўзаць па падлозе нагамі. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паве́рхня, ‑і, ж.

1. Вонкавы бок (звычайна верхні) чаго‑н. Паверхня металу. Паверхня кары галаўнога мозга. □ Вячэрняе сонца свяціла ў пакой, і на паліраванай паверхні стала засталася чорная бліскучая палоска. Шыцік. // Верхні пласт, слой чаго‑н. Паверхня вады. Паверхня снегу. □ [Дождж] ласкава барабаніў па парусіне, шамацеў па паверхні ракі. Шамякін. // Сукупнасць гор, нізін; рэльеф. Раўнінная паверхня. Паверхня Беларусі. □ Паверхня Марса фатаграфавалася ў праменях рознага колеру. «Беларусь».

2. У геаметрыі — мяжа, якая аддзяляе геаметрычнае цела ад знешняй прасторы або ад іншага цела. Паверхня шара. Цыліндрычная паверхня.

•••

Выйсці (усплыць) на паверхню гл. выйсці.

Слізгаць па паверхні гл. слізгаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слізгаце́ць, ‑гачу, ‑гаціш, ‑гаціць; незак.

Тое, што і слізгаць. Конь бег спорнай рыссю, сані лёгка слізгацелі па снегавых астраўках і чыстым лёдзе. Хадкевіч. Спрытна мільгае вясло ў .. пругкіх руках [дзяўчыны], і човен борзда і роўна слізгаціць па шырокаму лону спакойнай Прыпяці. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Склі́зкі ‘слізкі’ (Нас., Ласт., Байк. і Некр., Юрч., Ян., Сцяшк.), склі́знуць, склізо́та, склізь ‘слізь’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр.). Укр. скли́знути ‘выслізнуць, уцячы’, рус. скли́зкий, скли́знуть, славен. sklizək, серб.-харв. скли̏зак, кли̏зак ‘склізкі’, кли́зитислізгаць(ца)’, ц.-слав. сколъзати, сколъзнѫти. Фасмер (3, 642) лічыць, што тут скрыжавалася некалькі асноў, параўн. яшчэ чэш. klouzatiслізгаць’, kluzký ‘склізкі’, славац. klzký ‘тс’, klzať seслізгаць, спаўзаць’ (гл. пад коўзаць). Гл. яшчэ слізкі. Рэканструкцыю прасл. *skъlьzъkъ або *skъlъzъkъ Фасмер (там жа) лічыць няпэўнай. Глухак (554) рэканструюе *sklizъkъ, якому адпавядаюць склізкі, рус. скли́зкий, славен. sklizek, што узыходзіць да і.-е. *(s)lei‑ (гл. сліна); і *slizъkъ, якому адпавядаюць слі́зкі, рус. слі́зкий, польск. ślizki, чэш. slizký, славен. slízek, што узыходзіць да *slizь (гл. слізкі). Астроўскі (ABSl, 29, 155) склізкі лічыць вынікам кантамінацыі ско́ўзкі (гл. коўзацца) і польск. ślizki ‘коўзкі; слізкі’, што цяжка давесці, перш за ўсё, па лінгвагеаграфічных прычынах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слізґаві́ца ‘слізгата’ (Сл. ПЗБ, Скарбы), слізгаві́ца ‘галалёдзіца’ (Сцяшк. Сл.); параўн. польск. ślizgawica ‘тс’, макед. лизгавица ‘слізкая дарога, галалёдзіца’. Мяркуючы па націску і выбухным г, можа быць паланізмам. Аналагічна Астроўскі, ABSl, 29, 150. Да слізгаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слі́зганка ‘слізкае месца; коўзанка’ (ТСБМ), слі́згаўка ‘месца на лёдзе, дзе магчыма коўзацца’ (Нас., Яшк.). Рус. цвяр. слизга́лка ‘каток’, польск. ślizgawka ‘тс’, макед. лизга́лка ‘слізкае месца; галалёдзіца’. Да слізгаць (гл.). Варыянт слізґа́ўка, паводле Сл. ПЗБ (4, 483), з польскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́ўзацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Ссоўвацца са свайго месца, не ўтрымліваючыся на гладкай, слізкай паверхні; слізгацца. Чалавек шырока махае рукамі, коўзаецца ботамі па слізкай дарозе і паціху ідзе, пазіраючы сабе пад ногі. Галавач. // Слізгаць, слізгацець. Ногі грузнуць па самыя шчыкалаткі і коўзаюцца назад. Дуброўскі.

2. Катацца па слізкай паверхні. Хлапчукамі большую частку нашага вольнага часу мы праводзілі на гэтай рацэ — зімою коўзаліся на каньках. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слізгану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Аднакр. да слізгаць.

2. Хутка, непрыкметна прайсці, прабегчы; хутка схавацца дзе‑н., шмыгнуць куды‑н. Кузя прапоўз некалькі метраў, слізгануў убок і нібы растварыўся ў зеляніне. Жычка. Тады, не разважаючы больш, .. [Тышкевіч] слізгануў з-пад абрыву ў ваду, зноў апёкся, аж захаланула сэрца, пайшоў па рэчцы, шукаючы адхонны бераг. Асіпенка.

3. Ссунуцца з чаго‑н., спаўзці, з’ехаць. Чорная коцікавая шапка слізганула з .. галавы [Андрэя]. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Му́зя паранае семя, якое ўжывалася для прамочвання асновы для таго, каб ніткі не зблытваліся’ (малар., Уладз.). Славен. штырск. mugati ’разгладжваць’, múzati ’рабіць гладкім’, балг. музгам ’церці, расціраць’, макед. музга сеслізгаць’, каш. mužǯëc sa ’лашчыцца’, m​u̇sknąc ’гладзіць, песціць’, польск. muziać się ’гладка прычэсвацца’. Да прасл. mug‑/muz‑/muzg‑/myzg‑ (Куркіна, Этимология–1972, 64–68). Гл. яшчэ му́ззя, му́за2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)