крива́яII сущ. (ослепшая на один глаз) разг. слепаво́кая, -кай ж.; сляпа́я на адно́ во́ка, аднаво́кая, -кай ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мяшча́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да мешчаніна, мяшчан (у 1 знач.). Мяшчанскае саслоўе. □ Палкоўнік паклікаў да сябе старасту мяшчанскай управы. Бядуля.

2. перан. Абмежаваны дробнаўласніцкімі інтарэсамі, уласцівы мешчаніну (у 2 знач.). Сляпая, з пустой душой, .. [Ірына] не разумела, у чым шчасце, не шукала яго, жыла як бы аблытаная павуціннем сваіх нікчэмных мяшчанскіх уяўленняў... Краўчанка.

•••

Мяшчанская драма гл. драма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фанаты́зм, ‑у, м.

1. Склад думак і дзеянняў фанатыка (у 1 знач.); сляпая адданасць сваёй веры і нецярпімасць да іншых вераванняў, да іншаверцаў. Уся сістэма навучання была накіравана на тое, каб прывіць выхаванцам рэлігійны фанатызм. Каваленка.

2. перан. Моцная адданасць чаму‑н., якім‑н. ідэям і перакананням. І сёння старыя, недабітыя генералы Гітлера, начыненыя яшчэ кайзераўскай мярцвячынай, гавораць пра наш незразумелы для іх «фанатызм». Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пля́ма ж., прям., перен. пятно́ ср.;

чарні́льная п. — черни́льное пятно́;

гане́бная п. — позо́рное пятно́;

жо́ўтая п.анат. жёлтое пятно́;

сляпа́я п. — слепо́е пятно́;

со́нечныя ~мы — со́лнечные пя́тна;

радзі́мая п. — роди́мое пятно́;

бе́лая п. — бе́лое пятно́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кут ’частка памяшкання, прастора паміж дзвюма сценамі’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах., Касп., Ян., Крачк., Нік. Очерки, Яшк., П. С., Маш., Хар., Бяльк., Сцяшк., Шушк., Мядзв., Грыг.). Укр. кут, рус. кут, балг. кът, серб.-харв. ку̑т, славен. kǫ́ty польск. kąt, чэш. kout, славац. kùt, в.-луж. kut, н.-луж. kut ’тс’. Прасл. kǫtъ ’вугал, закрытая прастора’ генетычна суадносіцца з прасл. kǫtati (гл. кутаць і хутаць) ’закрываць, хаваць’. Параўн. серб.-харв. ку̑т, ску̑т ’крысо’, чэш. kout ’полаг’, серб.-харв. ску̑т ’вантробы’, бел. кутыр ’бруха’, польск. kątnicaсляпая кішка’. Генетычна суаднесеным з прасл. kǫtъ з’яўляецца ст.-прус. pokūnst ’закрываць, берагчы’. Магчыма, прасл. kǫtъ звязана са ст.-грэч. κοντός ’шэст’ і прасл. kǫtja ’хаціна, шалаш’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пу́ля ку́ля, -лі ж.;

пу́ля на излёте ку́ля пры ка́нцы лёту;

град пуль перен. град куль;

бронебо́йная пу́ля бранябо́йная ку́ля;

трасси́рующая пу́ля трасі́руючая ку́ля;

отлива́ть (лить) пу́ли адліва́ць (ліць) ку́лі;

вы́лететь пу́лей вы́лецець ку́ляй;

шальна́я пу́ля сляпа́я ку́ля.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Садэ́нне ’нутро (сын бацьку ўсё садэньне пірывярнуў сваім былаўством)’ (Бяльк.). Ізаляванае слова. Цвёрдасць ‑д‑ указвае на запазычанне, хутчэй за ўсё з польскай мовы, але ў польскай эквівалента няма. Відаць, рэгіянальнае ўтварэнне ад кораня ден‑, які ў ст.-польск. denna, denna niemoc ’артрыт, хвароба суставаў’ і, далей, у чэш. dna ’падагра’, ст.-рус. дна ’тс’, балг. дыял. дънек ’кішкі’, дъняксляпая кішка’, якія ўзыходзяць да прасл. *dъno ’дно’, якое ўжывалася таксама ў значэнні ’ніжняя частка цела’, параўн. польск. дыял. dno ’матка’, укр., дна ’тс’; па хворай частцы цела была названая і хвароба. Параўн. Зубаты, Studie I, 922; Фасмер, 1, 517; Слаўскі, 1, 149; Махэк₂, 121; БЕР, 1, 457. Такім чынам, беларускае слова можна рэканструяваць як са‑денн‑je з суф. зборнасці ‑ьje, прыстаўка са‑ тыповая для магілёўскіх і гомельскіх гаворак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ку́рыца, ‑ы; мн. ку́ры, ‑э́й (з ліч. 2, 3, 4 ку́рыцы, ‑рыц); ж.

1. Свойская птушка, якую разводзяць для атрымання яец і мяса; самка пеўня. Куры сакочуць. □ На двары кудахталі куры, недзе за сцяной рохкаў парсючок. Асіпенка. // Мяса курыцы; кураціна. Суп з курыцай.

2. Самка птушак атрада курыных.

•••

Класціся спаць з курамі гл. класціся.

Курам на смех — пра што‑н. вельмі недарэчнае, нязначнае, з вялікімі недахопамі.

Куры засмяюць каго — пра таго, хто робіць што‑н. недарэчнае, непатрэбнае.

Куры не клююць — вельмі многа (звычайна пра грошы).

Мокрая курыца — а) пра бязвольнага, бесхарактарнага чалавека; б) пра растрывожанага, спалоханага чалавека. Паехала касірка, а мы стаім, як мокрыя курыцы, і адзін аднаму ў вочы зірнуць не можам. Пальчэўскі.

(Пісаць) як курыца лапай — неразборліва; так, што нельга разабраць.

Сляпая курыца — пра блізарукага чалавека.

Спаць і курэй бачыць (пасвіць) гл. спаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кі́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, Р мн. ‑шак; ж.

1. Эластычная трубка, якая з’яўляецца часткай стрававальнага апарата ў чалавека і жывёл. Тонкая кішка. Тоўстая кішка.

2. Разм. Рызінавая або брызентавая трубка для падачы вады; рукаў. Нарыхтаваўшы кішку, Пажарнікі збянтэжыліся крышку: А дзе ж пажар? Крапіва.

•••

Абадочная кішка — частка тоўстай кішкі ад сляпой да прамой, якая акружае тонкія кішкі ў выглядзе вобада.

Дванаццаціперсная кішка — частка тонкай кішкі чалавека, якая пачынаецца ад страўніка (назву атрымала ад даўжыні, роўнай 12 пярстам, г. зн. пальцам, у іх папярочніку).

Заварот кішак гл. заварот.

Сляпая кішка — пачатковая частка тоўстага кішэчніка, якая мае чэрвепадобны адростак (апендыкс).

Выматаць (усе) кішкі гл. выматаць.

Выпусціць кішкі гл. выпусціць.

Ірваць кішкі гл. ірваць.

Кішка тонка (тонкая) у каго — не хапае сіл, здольнасцей, сродкаў, каб зрабіць што‑н.

Кішкі марш іграюць — пра моцнае адчуванне голаду, хаценне есці.

Пераесці (ад’есці) кішкі каму гл. пераесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пля́ма, ‑ы, ж.

1. Знак, месца на паверхні як брудны след чаго‑н. На жоўтым століку выразна віднелася чарнільная пляма, вельмі падобная на след дзіцячай далонькі. Лынькоў. Кожны .. [Раманаў] крок адбіваўся на падлозе мокраю плямаю. Колас. // Частка паверхні, якая выдзяляецца чым‑н. Пасля ліўня яшчэ з раніцы зялёныя ўзгоркі ляжалі чорнымі плямамі. Васілевіч. Маленькае акенца ледзь выдзялялася жаўтавата-шэрай плямай. Кулакоўскі.

2. перан. Што-небудзь ганебнае. Але калі ўчора .. [Пракоп] хацеў знайсці якую-небудзь пляму ў жыцці калгаса, то цяпер ён шчыра хацеў, каб гэтых плям тут не было. Колас. [Гарлахвацкі:] Спадзяюся, што смецця з хаты выносіць вы не будзеце, каб гэта не лягло бруднай плямай на нашу ўстанову. Крапіва.

•••

Белая пляма — а) недаследаваны або маладаследаваны раён; б) перан. аб якім‑н. нявырашаным пытанні.

Жоўтая пляма — вельмі чуллівае да святла месца сятчаткі вока каля выхаду зрокавага нерва.

Радзімая пляма — а) прыроджанае змяненне скуры; б) перан. недахоп, які з’яўляецца перажыткам чаго‑н.

Сляпая пляма — месца ўваходу ў сятчатку валокнаў зрокавага нерва, якое пазбаўлена палачак і колбачак.

Сонечныя плямы — утварэнні на паверхні сонца, якія здаюцца цёмнымі плямамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)